Для законных прадстаўнікоў

Правы і абавязкі бацькоў

 

Асноўныя правы законных прадстаўнікоў выхаванцаў

(артыкул 34 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі)

1. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў у адпаведнасці з дадзеным Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства маюць права на:

1.1. азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

1.2. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі; 

1.3. ахову правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў; 

1.4. азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнца;

1.5. атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.

2. Іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў устанаўліваюцца дадзеным Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.

Асноўныя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў (артыкул 35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі)

1. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:

1.1. забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў; 

1.2. паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

1.3. выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку навучэнцаў; 

2. Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў устанаўліваюцца дадзеным Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і.

 

згарнуць