Педагагічны праект

«Фарміраванне цікавасці да народных промыслаў у выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту сродкамі музейнай педагогікі»

ПЕДАГАГІЧНЫ ПРАЕКТ

“Фарміраванне цікавасці да народных промыслаў у выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту сродкамі музейнай педагогікі”

Тэрмін рэалізацыі: 2022-2025

       Кіраўнік педагагічнага праекта: Груша Алена Радзівонаўна, загадчык

Мэта: стварэнне ўмоў для фарміравання ўяўленняў у дзяцей дашкольнага ўзросту аб народных промыслах, пашырэнне ведаў аб прыладах працы і атрыманых вырабах, прымяненне ў жыцці прадметаў як вынікаў працы;

пашырэнне ведаў пра прадметы мэблі і беларускую нацыянальную цацку, ткацтва і вышыўку;

паглыбленне веды аб беларускім арнаменце, спосабах яго стварэння; выхаванне ў дашкольнікаў цікавасці і павагі да народных промыслаў праз музейную педагогіку.

Задачы:

арганізаваць псіхолага–педагагічнае , арганізацыйна-метадычнае, вучэбна-метадычнае суправаджэнне праектнай дзейнасці;

арганізаваць дзейнасць удзельнікаў праекта па распрацоўцы і прамяненні праектных прадуктаў у адукацыйным працэсе;

забяспечыць вывучэнне і ацэнку прамежкавых, выніковых паказчыкаў праектнай дзейнасці;

абагульніць вопыт рэалізацыі праекта;

трансляцыя вопыту па рэалізацыі педагагічнага праекта на афіцыйным сайце ўстановы дашкольнай адукацыі, у сродках масавай інфармацыі.

згарнуць
Меню раздела