Адукацыйны працэс

Кансультацыя для выхавальнікаў "Спадчына ў працы з дашкольнікамі"

   Кожнае новае пакаленне ў любым грамадстве выхоўваецца не толькі ў вядомых сацыяльных умовах, але і ў пэўным нацыянальным асяроддзі. На яго з самага дзяцінства ўздзейнічаюць як эканамічныя, сацыяльныя адносіны, так і нацыянальна-своеасаблівыя з’явы: спецыфічныя моманты ладу жыцця, формы культуры і быту, народныя звычаі і традыцыі. Яно пераймае ад людзей старэйшых пакаленняў багацце нацыянальнай мовы, пачуццё прыхільнасці да духоўных каштоўнасцей свайго народа, пэўных, уласцівых яму звычак; нормы паводзін, своеасаблівасць густаў і жыццёвых каштоўнасцей і арыентацый.

   Выхаваўчая работа немагчыма без уважлівага вывучэння спецыфічных інтарэсаў нацыі, асаблівасцей нацыянальнай культуры. У практыцы работы ў дзіцячым садзе важнае значэнне мае веданне спецыфікі праяўлення нацыянальных пачуццяў. Нацыянальныя пачуцці прадстаўляюць комплекс эмацыянальна афарбаваных уяўленняў і перажыванняў. Пачуцці ўзнікаюць як адносіны, як эмацыянальная рэакцыя дзяцей на рэальныя падзеі і грамадскія з’явы і сувязі паміж імі. Імкнучыся зразумець сутнасць культурных каштоўнасцей праяўляюцца ў супрацьлеглай форме: сімпатыі і антыпатыі, павагі і пагарды, даверу і падазронасці, любові і нянавісці. Афарбоўка пачуццяў, эмоцый, уражанняў у кожнага народа своеасаблівая. Павага да нацыянальных пачуццяў, нацыянальнай годнасці кожнага чалавека вызначае характар, змест, напрамак выхаваўчага працэсу.

  Адзначаецца, што “фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці – гэта праблема засваення дзецьмі роднай мовы, гісторыі, культуры”. Адукацыя і выхаванне.. ажыццяўляецца на аснове культурных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа…”, “у дзіцячых дашкольных установах  забяспечваецца выхаванне дзяцей праз іх далучэнне да беларускай мовы, культуры, традыцый”. Таму сёння вельмі актуальным з’яўляецца вырашэнне праблемы выхавання ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, нацыяльнай годнасці, патрыятызму і грамадзянскасці.

  Выкарыстанне гісторыі і культурна-этнаграфічнай

спадчыны ў працы з дашкольнікамі

Задачы, накіраваныя на:

1) далучэнне дашкольнікаў да агульначалавечых і нацыянальных культурных каштоўнасцей;

2) развіццё цікавасці да пазнання сябе і навакольнага асяроддзя, імкненне захоўваць нацыянальныя каштоўнасці;

3) фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі гісторыі і культурна-этнаграфічнай спадчыны;

4) аказванне дапамогі ў сацыялізацыі дзіцяці, у дасягненні ім нацыянальных каштоўнасцей і традыцый.

Паспяховае фарміраванне асобы старшага дашкольніка сродкамі гісторыка-этнаграфічнай спадчыны Беларусі магчыма пры наяўнасці наступных педагагічных умоў:

Першая ўмова: арганізацыя цэласнага педагагічнага працэсу ў мэтах фарміравання творчых якасцей асобы і нацыянальнай самасвядомасці старэйшых дашкольнікаў. Дзеля таго каб творчыя якасці асобы, якія фарміруюцца ў дзяцей старшага дашкольнага ўзросту, сталі сапраўды паказчыкамі іх інтэлектуальнага, маральнага і эстэтычнага развіцця, неабходна добра прадумаць педагагічныя дзеянні ўсіх удзельнікаў педагагічнага працэсу. Паспяховае здзяйсненне педагагічнага працэсу, распрацоўка рэжыму дня дзіцячага сада, уключэнне дзяцей у калектыўную грамадска-карысную дзейнасць, арганізацыя іх вольнага часу, магчыма толькі пры наяўнасці дакладных адукацыйных мэт:

- пашырэнне кругагляду і сістэматызацыя ведаў старэйшых дашкольнікаў у галіне беларускай культуры ў яе розных сферах і аспектах;

- развіццё нацыянальнай самасвядомасці і творчага патэнцыялу дашкольнікаў шляхам актывізацыі пазнання, стымулявання практычных відаў дзейнасці і адносін;

- фарміраванне ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту маральных і эстэтычных якасцей сродкамі далучэння іх да традыцый беларускага народа, дасягненняў агульначалавечай і нацыянальнай культуры;

- развіццё духоўных патрэбнасцей дашкольнікаў на ўмовах сумеснай дзейнасці педагогаў, бацькоў і грамадскасці.

Другая ўмова: адраджаючы культуру і традыцыі свайго народа, атрымліваючы ў спадчыну яго культуру, неабходна авалодаць роднай мовай. Разам з тым трэба выкарыстоўваць функцыянальнае поле розных моў, паколькі яны вызначаюць агульную моўную культуру чалавецтва і яго пісьменнасць.

Трэцяя ўмова: выкарыстанне беларускай і сусветнай культур у мэтах развіцця светапоглядных арыентацый і нацыянальнай самасвядомасці старэйшых дашкольнікаў. Спалучэнне і дыялог розных культур – важны накірунак умацавання гуманістычных асноў дашкольнай адукацыі. Каб не адбылося замыкання ў сваёй нацыянальнай культуры, засваенне яе асноў павінна праходзіць на фоне ласягненняў сусветнай культуры.

Чацвёртая ўмова: далучэнне дашкольнікаў усіх узроставых груп да актыўных форм сумеснай дзейнасці з дарослымі. Правільна арганізаваная сумесная дзейнасць з дарослымі стварае неабходныя перадумовы для выкарыстання ў выхаваўчай рабоце ўзораў народнай педагогікі, дазваляе забяспечыць пераемнасць у перадачы сацыяльнага вопыту, даследаванні духоўнай культуры свайго народа.

Вялікаую ўвагу ў дзіцячым садзе неабходна надаваць планаванню работы па азнаямленню дашкольнікаў з гісторыка-этнаграфічнай спадчынай Беларусі. Ва ўстанове дашкольнай адукацыі неабходна працаваць над вырашэннем задач, накіраваных на:

  1. Выхаванне паважлівых адносін да гісторыі сваёй Айчыны, цікавасці да гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных ведаў.
  2. Фарміраванне асобы грамадзяніна Рэспублікі Беларусь праз веды гісторыі сваёй Айчыны, яе этнаграфічнага мінулага.

Аформлены міні-музей “Беларуская хатка”. Гэта дапамагае выхоўваць зацікаўленасць да агульначалавечай і нацыянальнай культуры, павагу да нацыянальных каштоўнасцей, садзейнічае пашырэнню ведаў аб навакольным свеце і аб самім сабе як прадстаўніку беларускай нацыі.

У музейным кутку праводзяцца тэматычныя заняткі, на якіх дзеці знаёмяцца з экспанатамі: прадметамі побыту, вопраткай, музычнымі прыладамі; дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам Беларусі; з традыцыямі беларускага народа. Лепка з гліны, магчымасць вырабляць найпрасцейшыя ўзоры з саломкі таксама праводзяцца з дзецьмі ў музейным кутку. Вынікі такіх заняткаў: вырабы з пластыліну, саломкі, гліны, паперы.

згарнуць

Кансультацыя для педагогаў "Традыцыйныя рамёствы"

ТРАДЫЦЫЙНЫЯ РАМЁСТВЫ

  Нам, беларусам, засталася багатая і невычэрпная спадчына, у тым ліку і народнае мастацтва – адно з самых традыцыйных відаў нацыянальнай культуры. У народным дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ўвасобілася неабдымная, вечна жывая душа народа, яго багаты, назапашаны стагоддзямі практычны вопыт і эстэтычны густ. У залежнасці ад матэрыялаў і спосабаў іх апрацоўкі беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва дзеліцца на віды, сярод якіх найбольш пашыранымі з’яўляюцца мастацкая апрацоўка дрэва, ганчарства, пляценне, кавальства, роспіс, ткацтва, вышыўка.

  І ў нашыя дні на вёсцы, у мястэчку, горадзе можна знайсці хаця б аднаго майстра альбо майстрыху, якія доўжаць традыцыі старажытнага мастацтва. Гэта можа быць ганчар, разьбар па дрэве, вышывальшчыца, ткачыха. І захоўваюць яны ў сваёй душы тую ж вялікую замілаванасць да роднай прыроды, якую заўсёды адчувалі ў сабе нашы продкі-земляробы.

  Ганчарства

  Ганчарства – агульная назва аднаго з найважнейшых заняткаў – вытворчасці ганчарных вырабаў з гліны гаспадарчага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння. Назва паходзіць ад слова «горн». У эпоху Кіеўскай Русі асноўнымі цэнтрамі, дзе займаліся гэтай справай, былі гарады Полацкай, Тураўскай і Смаленскай зямель, Панямоння.

  Ганчарства – адно са старажытнейшых рамёстваў, таксама як пляценне з лазы, каранёў дрэў, саломы. Гліна, сыравіна для ганчарных спраў, знаходзілася ў наваколлі амаль што кожнай вёскі, прылады працы былі ў кожнай сялянскай гаспадарцы. Рыдлёўкамі капалі гліну і стругалі яе косамі. Перапалены свінец, волава, кавальскую дзындру пераціралі на жорнах (з перацёртага парашку рабілася каляровая паліва). Спачатку вырабы проста ляпілі з гліны, пазней карысталіся ганчарным кругам. Для абпальвання керамікі будавалі невялікую печ-горан з камянёў. Калі вырабаў было нямнога, толькі для сваёй гаспадаркі, абпальвалі ў хатняй печы.

  У сялянскай сядзібе вырабляліся толькі самыя простыя і неабходныя ў гаспадарцы рэчы. Больш складаныя ў вырабе вазоны, букетніцы, кубкі, друшлякі куплялі на кірмашы ў местачковых рамеснікаў. На кірмашы керамічныя вырабы былі прыгажэйшыя і асартымент іх быў больш багатым асартыменце, былі і фабрычныя вырабы.

  Ганчарныя вырабы карысталіся вялікім попытам, кошт іх быў адносна невялікія. Акрамя посуду, часта аздобленага зялёнай палівай, шырока распаўсюджана была вытворчасць цэглы, чарапіцы, кафлі.

  Мастацкая апрацоўка дрэва

  У народаў лясной паласы Еўропы, у тым ліку і беларусаў, дрэва з’яўлялася адным з найбольш пашыраных і ўніверсальных матэрыялаў. З дрэва ўзводзілі жыллё і гаспадарчыя пабудовы, майстравалі мэблю і транспартныя сродкі, выраблялі прылады працы і посуд, прадметы хатняга ўжытку і дзіцячыя цацкі. Дрэва пілавалі, секлі, тачылі, дзяўблі, свідравалі, паліравалі, таніравалі, вырабы з яго аздаблялі разьбой, роспісам, выпальваннем і інш.

  Здаўна беларусы ўпрыгожвалi сваё жытло разьбой па дрэву, рабiлi лiштвы, ганачкi. Бедны народ не мог купляць сабе дарагiя рэчы i таму ўсё неабходнае вырабляў сабе з дрэва, лазы, бяросты. Беларускiх разьбяроў па дрэву запрашаў рускi цар у XVII стагоддзi працаваць у Маскве i Падмаскоўi, упрыгожваць разьбой iканастасы сабораў i iнтэр’еры палацаў. Аб высокiм прафесiйным узроўнi сведчаць помнiкi XVII–XVIII стагоддзяў.

  Работы мастакоў па дрэву вельмi разнастайныя. Гэта i дэкаратыўнае пано, выкананыя ў рознай тэхнiцы разьбы, аб’ёмна-рэльефнай i навылётнай. Скульптурныя работы ахоплiваюць усе тэмы i жанры мастацтва: бытавы i гiстарычны жанр, партрэт, свет казачных вобразаў i навакольны свет.

  Лозапляценне і саломапляценне

  Апрача ганчарства сялянскія сем'і займаліся пляценнем. З каранёў маладой сасны плялі кошыкі для бульбы і збору грыбоў, калыскі-люлькі для немаўлят. З лыка, кары маладой ліпы, рабілі лапці – найлепшы абутак для сенакосу, розныя корабы і каробкі. Спадручным матэрыялам была салома і лён. З льнянога валакна плялі вяроўкі. Традыцыі пляцення працягваюцца і сёння, хоць у сваім натуральным выглядзе рамяство бытуе не так шырока, як раней. У адрозненне ад вырабаў з саломкі, якія з'яўляюцца перш за ўсё прадметамі дэкору, лозапляценне адказвае на патрэбы паўсядзённага жыцця.

  Вырабы з саломкі – гэта цікавы фенамен сучаснага прыкладнога мастацтва і гонар беларусаў, яны не маюць аналагаў у Еўропе. Гэта традыцыйна славянскае мастацтва, чые карані сыходзяць да старажытных паганскіх культаў хлеба. Першапачаткова, гэтыя вырабы былі прызначаныя для абароны прадуктаў са злакаў. У цяперашні час, найбольш папулярныя куфэркі, шкатулкі, лялечкі і фігуркі з саломкі, апранутыя ў традыцыйныя касцюмы з льну і аздобленыя вышыўкай, рамкі, насценныя карціны, жаночыя ўпрыгожванні і многае іншае. Так званы саламяны павук – сімвал росквіту і багацця, да гэтага часу з'яўляецца святым не толькі ў беларусаў, але і ў іншых славянскіх народаў. Нягледзячы на страту магічнай функцыі, працягваецца традыцыя стварэння «павукоў» – даволі незвычайных твораў аб’ёмна-прасторавага характару. Пра высокі ўзровень саломапляцення на Беларусі ў старажытнасці сведчаць царскія брамы канца XVIII–XIX стст. (захаваліся адзінкі). Гэтыя творы – сапраўдныя шэдэўры народнага мастацтва.

  Ткацтва

  Адным з багатых і старажытных промыслаў беларусаў з'яўляецца народнае ткацтва. На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне. У народным ткацтве знайшла сваё адлюстраванне векавая гісторыя беларускага народа, яго майстэрства, мастацкі густ. Ткацтва – адзін з самых пашыраных відаў беларускага народнага мастацтва. На Беларусі вельмі многа розных тэхнік ткання. Тэхніка ў ніты, тэхніка пераборная, выбарная, перабор на дошчачку. На Палессі існуе «чынаватае ткацтва».

  Яшчэ зусім нядаўна ўменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянкі, і недарэмна асноўную частку пасагу дзяўчыны, што выходзіла замуж, павінны былі складаць тканыя вырабы: адзенне, пасцель, ручнікі, абрусы і інш. З ткацтвам звязана шмат старадаўніх народных звычаяў і абрадаў, вельмі часта яно згадваецца ў беларускіх народных песнях. Раілі хлопцу, як выбіраць сабе нявесту.

Не ўважай, Ясеньку, каб была росла,

Сам глядзі, у людзей пытай, ці ўмее ткаць кросны.

Не глядзі, Ясю, ці ў пацерках шыя,

Сам глядзі, у людзей пытай, ці кашулю ўшые.

  Амаль у кожнай хаце стаялі кросны – гэта ткацкі стан з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах. Аснову яго састаўляла чатырохвугольная рама, умацаваная на чатырох слупочках, якія з боку пражнага навою месціліся крыху вышэй, а таму навой з гатовай тканінай быў ніжэй. Ніты мацаваліся на паднёбніку.

  Сёння, калі мы карыстаемся разнастайнымі тканінамі прамысловай вытворчасці, ткацтва перастала быць масавым заняткам. Але і зараз ёсць майстрыхі, якія займаюцца гэтым відам беларускага народнага мастацтва.

  Вышыўка ці гафт

  Вышыўка – від народнага дэкаратыўнага мастацтва; арнамент або малюнак, выкананы ўручную (звычайнымі або спецыяльнымі іголкамі, часам кручком і інш.) ці машынным спосабам на тканінах, карунках, скуры. Матэрыялам служылі льняныя, баваўняныя чырвоныя, сінія, чорныя (забалаць, горынь, блахва), белыя (белька), ваўняныя, зрэдку шаўковыя ніткі, бліскаўкі і інш. Для накладной вышыўкі (аплікацыі) ужываліся шнур, тасьма, стужкі, кавалкі каляровых тканін, скура і інш. Арнамент вышыўкі ўтвараюць групы геаметрычных, раслінных, арнітаморфных матываў; сустракаюцца антрапаморфныя і зааморфныя выявы. Дамінуючымі здаўна былі старажытныя ромба-геаметрычныя кампазіцыі (характэрныя па ўсёй Беларусі).

  З канца XIX ст. ўсё большую папулярнасць набывала раслінная арнаментыка. Вышыўка захавала традыцыйнасць арнаментальных узораў (у той жа час самабытную непаўторнасць рэгіянальных) больш дробных лакальных асаблівасцей. Фарміраванне іх праходзіла пад уплывам сацыяльна-эканамічных, гістарычных, этнакультурных, ідэйна-эстэтычных фактараў, прыродных умоў. Своеасаблівасць вышыўкі асобных арэалаў складаецца з шэрагу прыкмет – арнаменту, тэхнічных прыёмаў, колеравай гамы, матэрыялу, кампазіцыйнага размяшчэння ўзораў і інш.

  Вышыўкай аздаблялі жаночае (галоўныя ўборы, кашулі, фартухі, іншы раз гарсэты, зрэдку спадніцы) і мужчынскае (кашулі, шыйныя хусткі) адзенне, суконную і аўчынную вопратку, рэчы дэкаратыўна-абрадавага і бытавога прызначэння (ручнікі, абрусы, навалочкі, посцілкі і інш.).

  У найбольш чыстым выглядзе нацыянальныя адметнасці ткацтва і вышыўкі выяўляюцца ў дэкоры ручнікоў жанчын. Яно і зразумела, бо ручнік – не толькі кавалак тканіны, якім выціраюцца. У побыце беларусаў ручнікі здаўна выконвалі таксама разнастайныя абрадавыя функцыі. Яны суправаджалі беларуса літаральна ад нараджэння і да смерці. На ручніку прымалі нованароджанага, падносілі хлеб-соль, ім упрыгожвалі покуць з абразамі, на ім апускалі ў магілу труну. Асабліва важную ролю выконвалі ручнікі ў вясельных абрадах. Многія абрадавыя, святочныя функцыі ручнікоў прадаўжаюць сваё жыццё і ў наш час. Зразумела, што такая іх важная і разнастайная роля ў народным побыце не магла не паўплываць на мастацкі бок гэтых вырабаў.

  З далёкіх часоў у беларускім народным арнаменце захаваліся разнастайныя выявы і ўзоры сонца. Знакі Сонца ў беларускім арнаменце – кругі, крыжы, зорачкі – часцей за ўсё ўпісваюцца ў ромбы, квадраты, прамакутнікі – гэта знакі Маці – сырой Зямлі ці Дрэва Жыцця. У свядомасці беларусаў яно было непарыўна звязана з іншымі прыроднымі з’явамі. Праз гэтую сувязь раскрываюцца адносіны паміж паветрам, сонцам, дажджом, громам і маланкаю. Узоры традыцыйнага беларускага арнаменту збераглі старажытную сімволіку, дзе галоўным элементам выступае свяціла.

  Гафтаванне, гаптоўка – народная вышыўка разнастайнымі відамі ажурных швоў ці машынная вышыўка белай ажурнай гладдзю па баваўнянай белай тканіне. Сучасная мастацкая прамысловасць вырабляе гафтаваныя тканіны, тасьму для аздобы жаночага адзення, пасцельную бялізну

згарнуць

“БЕЛАРУСКАЯ ЦАЦКА” Занятак па адуацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва” (лепка)

Для дзяцей старшай групы (5-6 гадоў)

Мэта: фарміраваць уменне ляпіць цацкі, перадаваць іх характэрныя асаблівасці, замацоўваць уменне вызначаць форму, з якой адцягваюцца асноўныя часткі, надаваць цацкам пэўную выразнасць з дапамогай позы, павароту і нахілу галавы, замацоўваць уменне апрацоўваць паверхн  вільготнай губкай; развіваць выяўленчыя здольнасці падчас прадметнай лепкі; выхоўваць інтарэс да нацыянальных традыцый, беражлівыя  адносіны  да  прадметаў  з  гліны.

Матэрыял: гліна,ганчарны круг, стэкі, губкі, сподкі з вадою,  вылепленая  беларуская  цацка.

ВЫХАВАЛЬНІК (В). (вымаю з рукавіцы цацку і  стаўлю на стол). Хто гэта? Якога ён колеру? Што на ім намалявана? З які  элементаў  складаецца  ўзор? Што ім можна рабіць?

ДЗЕЦІ. З імі можна пагуляць

В. Так, гэта цацка. А якая гэта цацка? Хто мне  адкажа?

ДЗЕЦІ. Беларуская цацка.

В. З  такімі  цацкамі  гулялі  нашы  бабулі.

Глінянага пеўніка  мне  падарылі!

Гліняныя  ў  пеўніка  ножкі  і  крылы.

Хвост  пер’ем  гарыць, і грабеньчык  іскрыцца,

І  свецяцца  вочы,  нібыта  суніцы.

Ён  самы прыгожы  з  глінянай  сямейкі.

Ну, пеўнік,  як  пеўнік, ды  дзіўны  ён  нейкі.

Пяюць  галасістыя  пеўні  ў  дварышчы,

А  мой  не  спявае,  а  мой  толькі  свішча.

Закрыйце  вочы  і  паслухайце. (Выхавальнік  свішча).

Гліняныя цацкі суправаджалі чалавека з самага нараджэння, іх  падвешвалі над ложкам немаўляці і свістам  адганялі ад  дзіцяці  злых  духаў.  Дзеці падрасталі, вучыліся гуляць з гэтымі цацкамі – свістулькамі, свістаць.

В. Падыходзьце да мяне і заплюшчыце вочкі, а я пакладу кожнаму ў жменькуцацку, а вы памацаўшы яе, адкажыце, што эта. Вочы не дкрывайце, пакуль я не скажу. А цяпер адкрыйце свае вочы і давайце разгледзім іх. Даша, якога колер твая цацка? Хто гэта? Якой яна формы? Якія прыёмы лепкі тут ёсць? Якая гэта цацка? З чаго яна зроблена?

В. Давайце паставім свае цацкі на стол. Мне цікава  ведаць, хто з вас ведае, як завуцца майстры, што ствараюць рэчы з гліны?

ДЗЕЦІ. Яны завуцца ганчары.

В. Малайцы, і гэта вы ведаеце. Праца  ў  ганчароў  хоць  і  цяжкая,  але вельмі карысная. А чым  яна  карысная?

ДЗЕЦІ. Ганчары робяць посуд,  цацкі.

В. Трэба беражліва адносіцца да прадметаў і цацак,  што выраблены  з  гліны,  каб  яны  не  біліся.  Шанаваць  працу  тых  людзей,  якія  іх  вырабляюць. А можа вы ведаеце якія  небудзь  прыказкі  аб  працы?

ДЗЕЦІ. Без  працы – няма  плода.

Без працы не выцягнеш і рыбку  з  сажалкі.

Пад ляжачы камень вада не  цячэ.

В. Малайчынкі, шмат ведаеце прыказак. А цяпер, калі ласка,  паслухайце  мае  загадкі  і  адгадайце  іх.

Пад мосцікам віляе хвосцікам. (рыба)

Па вадзе плавае і кракае. (качка)

Рана ўстае, людзям спаць не дае. (певень)

В. Дзеці, вам спадабаліся цацкі? Вось усе гэтыя цацкі зроблены з гліны. З імі можна гуляць, паказваць розныя казкі, падарыць сябру на дзень нараджэння. А вы хочаце самі паспрабаваць іх зрабіць? Зараз кожны з вас выбярэ сабе цацку, якую ён будзе ляпіць. Вы ўжо ведаеце, што ўсе гэтыя цацкі лепяць з цэлага кавалка гліны. Але перш, чым прыступіць да працы, успомнім прыёмы лепкі, якія вы будзеце выкарыстоўваць у час сваёй працы. Гэтыя цацкі лепяцца шляхам адцягвання з цэлага кавалка. (Прагаворваем прыёмы лепкі кожнай цацкі). А калі цацка будзе злеплена, то яе паверхню трэба разгладзіць вільготнай губкай. Кожны можа ўпрыгожваць цацку па–свойму: з дапамогай стэкі нанесці кропкі, штрыхі. Цяпер давайце разамнём свае пальчыкі, каб яны добра працавалі, падрыхтуем да працы.

Расхацелася катку спаць,

Выйшаў коцік пагуляць.

Перайшоў ён цераз мосцік.

Замачыў свой шэры хвосцік.

Ішоў коцік ля балота,

Бачыць на лужку вароты,

За варотамі як гномік,

Стаіць зайчыкаў там домік

Бег да доміка ён спрытна,

Аказаўся той закрытым,

Бо зайчатка яшчэ зранку

Пайшлі ў госці на палянку.

В. Прыступайце да працы. Працуем акуратна, старанна. Дзеці працуюць пад музыку. 

Вось якія прыгожыя цацкі ў вас атрымаліся. Вы ўсе вельмі стараліся, уклалі ў свае работы частку свайго сэрца, сагрэлі свае цацкі цяплом сваіх рук. Зараз няхай яны застаюцца на кругах, а калі высахнуць, мы іх размалюем беларускім  арнаментам.

Дзякуй вам, дзеткі,

За ўсё, што зрабілі,

Што працу  палюбілі.

згарнуць

“У ГАНЧАРНАЙ  МАЙСТЭРНІ” Занятак па адуацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва” (лепка)

Для дзяцей старшай групы (5-6 гадоў)

Мэта: фарміраваць уменне ляпіць посуд шляхам уціскання і расплюшчвання шара, стужачным спосабам, згладжваць паверхню вылепленай формы вільготнай губкай, пазнаёміць з беларускім ганчарным промыслам, яго храктэрнымі асаблівасцямі (форма, афарбоўка, роспіс; развіваць выяўленчыя здольнасці; выхоўваць павагу і беражлівыя адносіны да працы  ганчароў.

Матэрыял: малюнкі з беларускай цацкай, гліна, кінафільм, вылепленая  беларуская  цацка.

Выхавальнік (В). Добрай раніцы, дзетачкі –самакветачкі! Толькі тых, хто з’еў усю кашу, запрашаю ў казку нашу. Усе з’елі кашу? Сёння яна вельмі смачная, адкажыце, дзеткі, калі ласка, а ці любіце вы казкі? Успомніце, у якіх казках быў такі прыгожы чароўны збаночак. Мой збаночак таксама чароўны. Давайце скажам чароўныя словы і паглядзім, што адбудзецца. Раз, два, тры – збаночак вары

Голас са збаночка.

Шчыра ўсіх я вас вітаю

І здароўя ўсім жадаю.

Не стойце, дзеткі ля дзвярэй,

Лепш праходзьце весялей.

Адкажыце, дзеткі, мне –

Казкі любіце ці не?

Дык вось, паслухайце маю казку (расказвае  казку  пра ганчара)

В. Дзякуй табе, збаночак,за такую цікавую казку. У гэтай хаце я бачу не толькі чароўны збаночак, але багата іншага посуду. Давайце падыдзем да паліцы. Зараз будзьце ўважлівымі, мы пагуляем у гульню “Адгадай, што гэта?”

Кашу вельмі я люблю.

Варыць кашу ў …(гаршку).

А што яшчэ вараць у гаршку? 

Цяпер адкажыце, дзе ён стаіць? На якой паліцы?

Пузаценькі гаршчок

Грэе ў печы круглы бок.

Кашу смачную гатуе, усіх дзетак пачастуе.

В. А зараз новае заданне. У ім захоўвалі малако і малочныя прадукты. Рабілі яго выцягнутым з пукатымі бакамі, а зверху расшыраным, каб добра было збіраць смятану. А дзе ён стаіць?

Калі ласка, гладышы

Выбірайце для душы.

Малако ў іх налівайце,

Ганчароў успамінайце.

В. А вось гэта што за рэчы? Гэта нам знаёмы збаночак А хто пра яго можа што – небудзь расказаць? А як назваць адным словам гэтыя рэчы? Хто з вас ведае, з чаго зроблены гэты посуд? А як завуць людзей, якія яго вырабляюць? Мы з вамі паглядзелі посуд, які рабілі ўручную, а яшчэ я падрыхтавала фільм, як з гліны ў цяперашні час вырабляюць посуд і розныя рэчы, якімі мы карыстаемся.

В. Што вы даведаліся, дзеці, паглядзеўшы гэты  фільм? Якія рэчы выраблены  з гліны,  вы бачыце дома, на вуліцы, у дзіцячым садзе?

Бачыце, колькі працы ўкладваюць майстры на заводзе, каб зрабіць посуд, таму трэба баражліва  адносіцца да яго і шанаваць працу людзей, якія яго вырабілі.

(стук у дзверы, уваходзіць Кіска з кошыкам)

КІСКА.

Вы са мной знаёмы блізка,

Я – прыветлівая кіска,

Зверху пэндзліні на вушках

І кіпцюрыкі ў падушках. Мяў…

Вам прынесла падарункі,

Незвычайныя малюнкі

Раздае дзецям канверты, там  розныя  карцінкі.  Дзеці  складваюць іх.

Гульня  “Складзі  карцінку”

          В. Паглядзі, Кіска, нашы дзеці хутка злажылі твае малюнкі. Што ў вас атрымалася?

КІСКА. У кошыку ў мяне цацкі, але яны не такія прыгожыя, як у вас. Можа б вы іх размалявалі? А яшчэ няма ў мяне такога збаночка і місачкі, куды б можна было малако наліць. Можа вы мне злепіце?

В. Дапаможам, дзеці, Кісцы, размалюем ёй цацкі і злепім збаночак? Паслухайце, калі ласка, загадку:

У  дзвюх  матак  па пяць  хлапчанятак  і  на  кожнага  адно  імя.

В. Так, гэта нашы рукі – працавітыя, дужыя, паслухмяныя,  заўжды  дружныя.  А  для  таго  каб  у  нас  добра  атрымалася  работа,  давайце  разамнём  нашы  пальчыкі.

Хлопчык – пальчык, дзе  ты  быў?

З  гэтым  братцам  у  лес  хадзіў.

З гэтым  братцам  суп варыў.

З  гэтым  братцам  кашу  еў.

З  гэтым  братцам  я  спяваў.

Гэты  пальчык  у лес  хадзіў.

Гэты  пальчык  грыб  знайшоў.

Гэты  пальчык  яго  чысціў.

Гэты  пальчык  яго  жарыў.

Гэты пальчык  яго  з’еў,  мо  таму  і  патаўсцеў.

В. Ну, а зараз бяромся за работу. А ты, Кіска, паглядзі, як нашы дзеці ўмеюць з гліны посуд ляпіць і размалёўваць цацкі.

(у канцы Кіска разглядвае работы дзяцей, любуецца імі, дзякуе за вылепленыя збаночкі і місачкі для малачка. “Чароўны  збаночак” дякуе за работу і развітваецца з дзецьмі).

згарнуць

Сямейная гасцёўня «У гасцях у бабулі Васіліны» для законных прадстаўнікоў выхаванцаў

Мэта: далучэнне законных прадстаўнікоў і выхаванцаў да роднай спадчыны. 

Задачы: фарміраваць патрыятычныя  якасці асобы выхаванцаў праз узаемадзенянне з сям'ёй;  пашыраць веды пра традыцыі беларускага народа, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, стравы беларускай народнай кухні;  выхоўваць пачуццё патрыятызму і любові да Радзімы; паважлівыя адносіны да гісторыі і культуры сваёй краіны, народа.

Матэрыял і абсталяванне: ручнік, хлеб-соль, карткі з урыўкамі тэкстаў казак, ручнікі для танца (па колькасці ўдзельнікаў), карткі з беларускамі стравамі, лапці па колькасці ўдзельнікаў, тканіна, ніткі.

Ход мерапрыемства

Законныя прадстаўнікі з дзецьмі заходзяць у беларускую хатку. Іх сустракае бабуля Васіліна з хлебам-соллю.

Бабуля Васіліна. Добры дзень, дарагія госці! Я вельмі рада бачыць Вас у сябе ў гасцях. Па беларускай традыцыі мы заўсёды сустракаем дарагіх гасцей хлебам-соллю.

Вядучы. Паважаныя госці! Мы рады той магчымасці, што можам сёння сустрэцца з Вамі! Хочам адразу падзякаваць Вам за тое, што Вы знайшлі час прыйсці на наша свята. Спадзяёмся, што сёння Вы будзеце актыўнымі ўдзельнікамі і мы з карысцю правядзем час.

Бабуля Васіліна.  Для беларусаў асабліва важна захаваць культурна-гістарычную спадчыну, павагу да свайго нарада, роднай мовы. А пачынаецца гэта ўсё з самага блізкага і дарагога: з выхавання любові да блізкіх, да сям'і.

Вядучы. Культура беларускага народа найбольш значна выяўлена ў традыцыйных відах народнай творчасці: гульнях, звычках, казках, песнях, танцах, музыцы, святах, адзенні.

 Сёння на нашым свяце прысутнічаюць: сям'я                           ,                   сям'я                   ,        сям'я                    , сям'я                         .

Бабуля Васіліна. Здаўна кожная беларуская сям'я славілася сваімі звычаямі і  традыцыямі. І нам вельмі цікава было б успомніць, якія традыцыі існуюць у беларусаў.

Бабуля Васіліна. Адна з традыцый – сустракаць гасцей хлебам – солью. Спрадвеку хлеб у беларусаў быў у пашане і з'яўляўся знакам заможнасці, дабрабыту і дастатку. У беларускіх вёсках з дзяцінства выхоўвалася пачуццё павагі, беражлівасці да хлеба. І па гэты дзень традыцыя сустракаць знакамітых і важных гасцей хлебам-соллю захоўваецца ў нашай краіне не толькі як частка ўрачыстага этыкету, але і святой цырымоніі, якая сімвалізуе хлебасольства гаспадароў. Яна сведчыць пра іх гасціннасць, ветлівасць і адкрытасць да добразычлівага дыялогу, пра давер і гатоўнасць да ўзаемнай дапамогі і падтрымкі.

Вядучы. Нездарма ў народзе гавораць: «Будзе хлеб, будзе і песня», «Дзе песня льецца, там лягчэй жывецца».

Песня «Мая Радзіма»

Бабуля Васіліна.  У беларусаў існавала традыцыя збірацца ўсёй сям'ёй разам і спяваць песні. Песня – гэта частка вуснай народнай творчасці. Яна суправаджае чалавека на працягу ўсяго жыцця з даўніх часоў. У кожнага народа свае песні. Праз музыку можна акунуцца ў саму культуру народа. Бацькі перадаюць іх дзецям, бабулі спяваюць сваім унукам, тым самым песні перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Вядучы. Мы прапануем Вашай увазе паслухаць і адгадаць мелодыю

Гульня «Адгадай мелодыю»

Вядучы. Народныя казкі – найбагацейшы скарб, у іх увасоблены мудрасць, мастацкі талент народа, глыбокі роздум чалавека над жыццём, яго вопыт, назіранні за навакольнымі з'явамі. Казка ўзнаўляе даўно забыты час і падзеі, страчаныя ў памяці народа. Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту нашых продкаў. Казка дае маленькаму чалавеку ўрокі патрыятызму і маралі. Зараз мы з вамі пройдземся па старонках беларускіх народных казак.

Гульня «Адгадай беларускую казку»

Вядучы раздае карткі з урыўкамі тэкстаў казак. Бацькі павінны зачытаць урывак і назваць казку.

  • Аднойчы пайшоў Коцік на паляванне, а Пеўнік зачыніў за ім дзверы ды пачаў абед варыць. Бяжыць Лісіца, убачыла хатку, падскочыла да акенца: - Гэй, хто тут гаспадар?.... («Коцік, Пеўнік і Лісіца»)
  • Жылі на адным двары курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун. Курачка даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярнятак. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацыравалі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабой спрэчкі аб тым, хто з іх важнейшы і разумнейшы .... («Пшанічны каласок»)
  • Жылі- былі Курачка і Пеўнік. Курачка яйкі несла, а Пеўнік зярняткі здабываў, Курачку частаваў. Выграбе з ямкі зярнятка і кліча Курачку: _ Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка! Вось аднойчы выграб Пеўнік вялікую бобіну ... («Як Курачка Пеўніка ратавала»)
  • Жылі мужык і жонка. А дзяцей у іх не было. Жонка бядуе: няма каго калыхаць, няма каго гадаваць...аднаго разу мужык пайшоў у лес, высек з алешыны палена, прынёс жонцы. Палажыла жонка палена ў калыску ды давай калыхаць....(«Піліпка – сынок»)
  • Далей вядучы паказвае цацкі (зайкка, мядзведзь, сабака, кот) і прапануе назваць казкі, героямі якіх з'яўляюцца гэтыя жывёлы. (Зайка – «Зайкава хатка», «Заяц-хваста», «Як кот звяроў напалохаў», «Хвасты», «Калабок» і г.д.)

Вядучы. Ручнік – верны спадарожнік у чалавека на працягу многіх стагоддзяў. Суправаджаў ён беларуса ад нараджэння. На ручнік бабка-павітуха прымала немаўля, з ручніком ішлі ў сваты, на ручніку стаялі маладыя ў храме. Нашы дзеці падрыхтавалі танец з ручнікамі.

Танец «Беларускі ручнік”

Бабуля Васіліна. Спрадвеку наша краіна славілася беларускімі нацыянальнымі стравамі. Смачныя, разнастайныя, простыя ў прыгатаванні стравы беларускай кухні збалансаваны, заўсёды былі свежапрыгатаванымі і карыснымі  для здароўя.

Вядучы. Зараз мы Вам прапануем ўспомніць, якімі стравамі славілася беларуская кухня. Кожны з удзельнікаў выцягне назву беларускай стравы, падумае і адкажа нам, якія прадукты неабходны для яе прыгатавання.

Гульня «Беларускія стравы»

Вядучы. У беларусаў не адно свята не абыходзілася без народных гульняў. Кожны народ мае свае самабытныя гульні. Гульні беларускага народа цесна звязаны з бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, прыродай, якая іх акружае.

Бабуля Васіліна. Да мяне ў госці прыйшоў унучак Міхасік. Міхасік, што ты нам прынёс?

Міхасік. Лапці.

Бабуля Васіліна. Давайце пагуляем у беларускую народную гульню «Міхасік».

Беларуская народная гульня «Міхасік»

Бабуля Васіліна. Нашы бабулі, матулі доўгімі зімовымі вечарамі стваралі сапраўдныя шэдэўры, каб парадаваць сваіх дзяцей. Гэта лялькі, зробленыя з тканіны.

Вядучы. Зараз мы вернемся на хвілінку ў мінулае, дзе сваімі рукамі зробім лялькі-падарункі, якія будуць Вам нагадваць нашу сёняшнюю сустрэчу.

Майстар-клас «Зробім ляльку з тканіны»

Вядучы.  Наша мерапрыемства падыйшло да свайго завяршэння. Мы спадзяёмся, што Вам было прыемна і цікава. Не забывайце традыцыі сваіх продкаў, паважайце свае сямейныя традыцыі, паважайце родную мову. Чакаем Вас зноў хутка ў госці!

ЛІТАРАТУРА:

  1. Кавалеўская, Г.М. Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору. – Мазыр: ТАА ВД «Белы Вецер», 2009
  2. Праменчыкі выхавання патрыятызму: у 2ч. Ч.2/склад. В.С.Красюк, М.М.Сцепанчанка. – Мазыр: ТАА ВД «Белы Вецер», 2009.
  3. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі вуснай народнай творчасці. /склад. Н.В.Пралыгіна. – Мазыр: Белы Вецер, 2010.
згарнуць

РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ Круглы стол для законных прадстаўнікоў

РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ

Круглы стол для законных прадстаўнікоў

Мэта: далучэнне законных прадстаўнікоў да роднай спадчыны. 

Задачы: фарміраваць станоўчыя адносіны да беларускай мовы, пашыраць веды пра сваю Радзіму; далучаць законных прадстаўнікоў да гісторыі сваёй краіны; выхоўваць пачуццё патрыятызму і любові да Радзімы; паважлівае стаўленне да гераічнага мінулага свайго народа.

Папярэдняя работа: законным прадстаўнікам прапануецца хатняе заданне — падрыхтаваць невялікае паведамленне «Што цікавага я ведаю пра сваю краіну»; знаёмства з загадкамі, прыказамі, прымаўкамі.

Ход мерапрыемства

Добры вечар, паважаныя бацькі! Мы вельмі рады, што вы прыйшлі на нашу сустрэчу, якую мы назвалі «Размаўляем па-беларуску».

Выхавальнік. Не шанавалі роднай мовы —

Чужая месца заняла.

Ды адрадзіць душу і словы

Нам шанц гісторыя дала.

Усіх адчайна заклікаем

На мове роднай размаўляць.

Любіце мову! — заклінаем.

Яе нам вечна шанаваць.  В. Жуковіч

На сёння гэта вельмі балючая праблема. Яна паўстала не толькі перад дзіцячым садам, але і перад вамі, бацькамі. Кожны народ шануе і паважае сваю мову. Калі мы хочам, каб нас паважалі народы іншых краін, мы павінны ведаць сваю мову і ўмець на ёй размаўляць. Зараз я хачу прапанаваць вашай увазе, якая мілагучная наша мова ў песнях. (Гучыць «Песня пра беларускую мову».)

Выхавальнік. Мы прапанавалі вам падрыхтаваць паведамленні «Што цікавага я ведаю пра сваю краіну». Падзяліцеся, калі ласка, сваімі ведамі. (Выступленні бацькоў.) Дзякуем Вам за такія цікавыя звесткі.

Выхавальнік. А зараз мы з вамі трапім у дзяцінства і крышачку пагуляем.

Як цікава і непаўторна гучаць словы на беларускай мове. Вашай увазе я прапаную гульню «Куфэрак слоў». У куфэрку змешчаны карткі, на якіх напісаны словы на рускай мове. Вам патрэбна дастаць па адной картцы, назваць беларускі пераклад».

Сёння загадкі асацыіруюцца перш за ўсё з дзіцячым фальклорам, але так было не заўсёды. Узніклі яны яшчэ ў тыя часы, калі старажытны чалавек спасцігаў свет. Наступная наша гульня называецца «Адгадай загадку». Кожны з вас атрымаў загадку на беларускай мове. Зараз вы па чарзе будзеце іх чытаць, а мы паспрабуем адгадаць.

«Так ці не», як часта ўзнікае ў нас такое пытанне. Вось такую назву і атрымала наша наступная гульня «Так ці не». Я чытаю пытанне, а Вам неабходна адказаць так ці не так.

У Беларусі 6 абласных цэнтраў? (Так.)

У Беларусі вырабляюць самыя буйныя аўтамабілі? (Так.)

Слуцкія паясы ткалі толькі мужчыны? (Так.)

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – 3 ліпеня? (Так.)

Беларусь мае выхад да мора? (Не так.)

Зубр – самая буйная жывёла ў Еўропе? (Так.)

Яблык – галоўны прадукт нацыянальнай кухні? (Не так.)

У Беларусі 2 дзяржаўныя мовы? (Так.)

Самае вялікае возера дзяржавы – Мядзель? (Не так.)

Колеры беларускага сцяга: белы, чырвоны, сіні? (Не так.)

Белавежская пушча – самы буйны лес у Еўропе? (Так.)

Свіслач – самая доўгая рака ў Беларусі? (Не так.)

Народная прыказка — старадаўняя мудрасьць і душа беларускага народа. Наступная гульня «Дапоўні прыказку». Я кажу першую частку прыказкі, а вы павінны знайсці на стале адказы і дадаць другую.

Беражы бацькаву капейку... (то і сваю здабудзеш.)

Хто капейкі не беражэ... (той сам рубля не варты.)

Не ўмееш шанаваць — … (ідзі жабраваць.)

Дарагая тая хатка... (дзе радзіла мяне матка.)

Адзін раз густа... (а другі — пуста.)

Няма смачней вадзіцы... (як з роднае крыніцы.)

Родная зямля мякчэй... (за чужую пярыну.)

У чужой старонцы… (не так свеціць сонца.) 

На чужыне і ... (камар згіне.)

У сваім краі, ... (як у раі.)

Пятая гульня называецца «Што? Дзе? Калі?». Мы прапануем вам адказаць на некалькі пытанняў. Правільныя вашы адказы ці не, вы даведаецеся з фотаздымкаў. (На мультымедыйнай устаноўцы паказваецца правільны адказ.)

— Што з’яўляецца самым галоўным прыродным багаццем нашай Радзімы? (Лес.)

— Якое дрэва самае распаўсюджанае ў нашай краіне? (Сасна.)

— Які запаведнік на тэрыторыі нашай краіны лічыцца адным з самых вядомых у свеце? (Белавежская пушча.)

— Якая жывёла лёгка бегае па топкіх балотах? (Лось.)

— Які разумець выраз «Воўка ногі кормяць»? (Воўк дабычу даганяе.)

— Хто з жыхароў беларускага лесу не мае ворагаў? (Вожык.)

— Якая расліна ў нас лічыцца каралевай лугоў? (Канюшына.)

— Якая жывёла можа лётаць? (Кажан.)

— Чаму Беларусь называюць сінявокай? (Шмат рэк і азёр.) 

Выхавальнік. Гістарычная памяць важная для любога народа, калі ён хоча захаваць сябе і з упэўненасцю глядзець у будучае. Менавіта таму на дзяржаўным узроўні вялікая ўвага ўдзяляецца захаванню гераічнага мінулага беларускага народа. Зараз я прапаную Вам успомніць і назваць памятныя мясціны, якія адлюстраваны на фотаздымках. (Паказ слайдаў.)

Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»  - адзін з галоўных турыстычных славутасцей Беларусі. Гэта месца не мае патрэбы ў прадстаўленні. Мемарыяльны комплекс захоўвае памяць аб гераізме савецкіх салдат.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – першы ў свеце, прысвечаны самай кровапралітнай вайне ХХ стагоддзя, і адзіны ў Беларусі, створаны ў гады фашысцкай акупацыі. Сёння гэта адзін з самых значных і буйных музеяў планеты, які расказвае аб падзеях  Другой міравой вайны.

Поўная назва мемарыяльны комплекс «Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі». На вяршыне ў цэнтры пляцоўкі 4 абеліскі ў форме штыкоў, сімвалізіруючых 4 франты, якія вызвалілі Беларусь летам 1944 года, каменнае кальцо з выявамі партызан і розных родаў войскаў. Да пляцоўкі вядзе 2 лесвіцы па 241 прыступцы кожная. На схіле знаходзіцца мемарыяльная пліта з надпісам: «У Кургане Славы жменя да жмені лягла зямля з гарадоў-Герояў і іншых месц жорсткіх баёў, з гарадоў і сёл, якія навек праславілі сябе ратнымі і працоўнымі подзвігамі дзеля свабоды і незалежнасці Савецкай Радзімы».

Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Станіна» сярод цікавых славутасцей Беларусі займае асобае месца. Тут ёсць пляцоўка баявой авіацыі, пулемётны ДОТ, пляцоўка з зенітна-ракетнымі комплексамі, інжэнернымі машынамі і шмат іншага.  На Лініі Станіна можна праехаць на сапраўдным баявым танку. Тут пастаянна праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы і фестывалі.

Мемарыяльны комплекс «Хатынь», бясспрэчна, адзін з галоўных славутасцей Беларусі. Гэта месца не назавеш забаўляльным, але абыякавым яно нікога не астаўляе. Каля васьмідзесядзі гадоў назад прама на гэтым месцы стаяла вёска – зусім звычайная, каля дзвух соцень жыхароў, якія працавалі, любілі, адпачывалі, - адным словам жылі тут, як і жыхары любой іншай вёскі Беларусі. І жылі б іх нашчадкі па сёняшні дзень, калі б лёс не распарадзіўся інакш: у час вайны Хатынь была спалена разам з яе жыхарамі. Журботны мемарыял захоўвае памяць не толькі аб гэтай вёсцы, але і аб іншых 185 вёсках, якіх напаткаў той жа лёс.

Выхавальнік.  Я спадзяюся, што сённяшняя сустрэча не прайшла дарма і Вам спадабалася? Хацелі б вы зноў сустрэцца за круглым сталом і абмеркаваць іншыя пытанні, што датычацца нашай роднай мовы, краіны і навучання дзяцей? Калі так, тады пакіньце свае думкі на паперы і прымацуйце іх вось на гэтае дрэва, якое я прапаную назваць «Хачу ўсё ведаць». (Бацькам прапануецца макет дрэва, на якое яны прымацоўваюць свае пажаданні.)

Выхавальнік. Веданне гісторыі і народных традыцый з'яўляецца найбольш эфектыўным механізмам выхавання грамадзянскасці і патрыятызму падрастаючага пакалення.

ЛІТАРАТУРА:

  1. «Мой родны кут…». Зб. метадычных матэрыялаў па патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту: у 2 ч. Ч. 1, 2 / склад. В.В. Мініна. — Мазыр: Белы Вецер, 2007.
  2. Калачова, І.І. Ад добрага кораня — добры парастак / І.І. Калачова. — Мінск: НМЦэнтр, 1999
  3. Сайт: http://praleska-red.by/content/xaxlova.pdf
згарнуць

СПРАВАЗДАЧА аб прамежкавых выніках рэалізацыі педагагічнага праекта “Фарміраванне цікавасці да народных промыслаў у выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту сродкамі музейнай педагогікі”

Агульныя звесткі

Юрыдычная назва ўстановы адукацыі:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Заастравецкі дзіцячы сад Клецкага раёна”, Груша Алена Радзівонаўна, загадчык

Тэма педагагічнага праекта:

“Фарміраванне цікавасці да народных промыслаў у выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту сродкамі музейнай педагогікі”

Тэрмін рэалізацыі педагагічнага праекта: 2022 – 2025гады

Звесткі аб кіраўніку педагагічнага праекта: Груша Алена Радзівонаўна, загадчык

Удзельнікі рэалізацыі педагагічнага праекта:

Педагагічныя работнікі (згодна загада загадчыка ад 31.08.2022 № 69)

п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога

Пасада

Адукацыя

1.

Груша Алена Радзівонаўна

загадчык

вышэйшая

2.

Грынкевіч Галіна Пятроўна

музычны кіраўнік

вышэйшая

3.

Карсюк Наталля Юр’еўна

выхавальнік дашкольнай адукацыі

вышэйшая

4.

Краўчук Ала Адамаўна

выхавальнік дашкольнай адукацыі

вышэйшая

5.

Кружыліна Таццяна Мікалаеўна

выхавальнік дашкольнай адукацыі

сярэдняя спецыяльная

6.

Сарокіна Вольга Іванаўна

выхавальнік дашкольнай адукацыі

вышэйшая

7.

Тамашэня Таццяна Леанідаўна

выхавальнік дашкольнай адукацыі

вышэйшая

У рэалізацыі праекта ўдзельнічаюць 17 выхаванцаў ва ўзросце ад 5 да 7 гадоў, заонныя прадстаўнікі выхаванцаў.

Кансультант па рэалізацыі педагагічнага праекта:

Юшкевіч Алена Васільеўна, выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”

Справаздачу склаў: Груша Алена Радзівонаўна, загадчык.

Дата складання: 19.05.2023

Актуальнасць педагагічнага праекта

У сучасным свеце назіраецца збядненне духоўнага свету падрастаючага пакалення, страчваецца сувязь з культурнай спадчынай народа. Змяняюцца многія жыццёвыя арыенціры падрастаючага пакалення. Як выхаваць духоўна багатую і ўсебакова развітую асобу, сэнс жыцця якой быў бы цесна звязаны з лёсам народа, краіны?

Менавіта ў дашкольны перыяд пачынаюць фарміравацца пачуцці, рысы характару, якія нябачна звязваюць дзяцей з народам сваёй краіны. Працуючы з дзецьмі дашкольнага ўзросту, мы заўважылі, што сучасныя выхаванцы недастаткова валодаюць інфармацыяй пра жыццё і быт нашых продкаў, бацькі не размаўляюць на беларускай мове, мала чытаюць твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Адсюль і беднасць уяўленняў аб нацыянальных каштоўнасцях. Сучасныя дзеці мала ведаюць пра народныя промыслы, прылады працы, якімі  карысталіся людзі ў даўнія часы для атрымання вырабаў з дрэва, саломы, жалеза, лазы, як называліся людзі, якія займаліся народнымі промысламі, вырабы атрыманыя ў выніку працы.

Неабходна адраджаць і развіваць этнаграфічную спадчыну як частку нацыянальнай культуры, што будзе садзейнічаць выхаванню творчай, актыўнай асобы. Гэта дасць таксама магчымасць выхаванцам пашыраць веды пра народныя прамыслы, якія былі развіты непасрэдна ў нашай мясцовасці, ужыванне і прымяненне ў паўсядзённым жыцці таго, што атрымлівалі ў выніку працы [1].

Дзеці дашкольнага ўзросту дома мала дзе могуць сустрэць ці ўбачыць вырабы з дрэва, саломы, лазы, ткацтва, вышыванкі, кавальскія вырабы.

Часцей за ўсё дзеці з гэтымі вырабамі могуць пазнаёміцца пры наведванні музеяў, убачыць іх, узяць і добра разгледзець. Вялікую ролю ў выхаванні творчай, актыўнай асобы будзе адыгрываць практычная, даследчая дзейнасць.

У нашай установе дашкольнай адукацыі створаны міні-музей “Беларуская хатка”, дзе сабраны вырабы з саломкі, лазы, дрэва, найшлі месца вышыванкі, ткацкія вырабы. Тут дзеці могуць больш паглыблена з імі пазнаёміцца. Знаёміцца і вывучаць народныя промыслы можна і ў працэсе праектна-даследчай дзейнасці.

Кадравы патэнцыял і матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы дашкольнай адукацыі адпавядае рэалізацыі праекта.

Мэта: стварэнне ўмоў для фарміравання ўяўленняў у дзяцей дашкольнага ўзросту аб народных промыслах, пашырэнне ведаў аб прыладах працы і атрыманых вырабах, прымяненне ў жыцці прадметаў як вынікаў працы;

пашырэнне ведаў пра прадметы мэблі і беларускую нацыянальную цацку, ткацтва і вышыўку;

пашырыць веды аб беларускім арнаменце, спосабах яго стварэння; выхаванне ў дашкольнікаў цікавасці і павагі да народных промыслаў праз музейную педагогіку.

Задачы:

арганізаваць псіхолага–педагагічнае , арганізацыйна-метадычнае, вучэбна-метадычнае суправаджэнне праектнай дзейнасці;

арганізаваць дзейнасць удзельнікаў праекта па распрацоўцы і прамяненні праектных прадуктаў у адукацыйным працэсе;

забяспечыць вывучэнне і ацэнку прамежкавых, выніковых паказчыкаўпраектнай дзейнасці;

абагульніць вопыт рэалізацыі праекта;

трансляцыя вопыту па рэалізацыі педагагічнага праекта на афіцыйным сайце ўстановы дашкольнай адукацыі, у сродках масавай інфармацыі.

Змест работы удзельнікаў педагагічнага праекта

Педагагічны праект “Фарміраванне цікавасці да народных промыслаў у выхаванцаў старшага дашкольнага ўзроста сродкамі музейнай педагогікі” разлічаны на 3 гады работы.

З мэтай эфектыўнасці рэалізацыі педагагічнага праекта ва ўстанове дашкольнай адукацыі была створана творчая група педагоагў нашай ўстановы. Забяспечана інфармаванне педагагічнага калектыва ( пратакол № 1 ад 01.09.2022) і законных прадстаўнікоў ( пратакол № 1 ад 16.09.2022) аб дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі ў рамках рэалізацыі абласнога педагагічнага праекта (мэта, задачы і і прагназуемые вынікі).

Згодна праграме рэалізацыі праекта на падрыхтоўчым этапе зместам работы была падрыхтоўка матэрыяльна-тэхнічнай базы  ўстановы адукацыі да здзяйснення педагагічнага праекта. Была вывучана нарматыўна-прававая база, якая рэгламентуе дзейнасць па рэалізацыі педагагічных праектаў, навукова-метадычная літаратура па дадзенай тэме.

У верасні 2022 года было праведзена пасяджэнне творчай групы праекта. Па выніках пасяджэння быў распрацаваны перачань даручэнняў для ўдзельнікаў праекта.

Менавіта ў дашкольны перыяд пачынаюць фарміравацца пачуцці, рысы характару, якія нябачна звязваюць дзяцей з народнымі традыцыямі, народнымі промысламі беларускага народа. Працуючы з дзецьмі дашкольнага ўзросту, мы заўважылі, што суччасныя выхаванцы недастаткова валодаюць інфармацыяй пра жыццё і быт нашых продкаў, бацькі не размаўляюць на беларускай мове, не знаёмяць дзяцей з традыцыямі беларускага народа, народнымі промысламі. Адсюль і беднасць уяўленняў аб нацыянальных каштоўнасцях.

На падрыхтоўчым этапе для выхаванцаў было праведзена апытванне з мэта выяўлення ведаў аб беларускіх народных промыслах, прадметах дэкаратыўна прыкладнога мастацтва і элементаў беларускага нацыянальнага касцюма. На аснове прапанаванага апытвання для выхаванцаў было выяўлена наступнае: у 17 % дзяцей цікавасць да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей і культурных традыцый беларускага народа сфарміравана на высокім узроўні, сярэдні ўзровень характэрны для 41,5 % дзяцей, нізкі – 41,5 % дзяцей.

Сродкі музейнай педагогікі дапамагаюць зацікавіць і прыцягнуць да партнёрскага супрацоўніцтва сем'і дашкольнікаў з мэтай выхавання  ў дзіцяці павагі да народнай культуры і традыцый беларускага народа,  беларускай мовы.

Для актыўнага ўключэння законных прадстаўнікоў выхаванцаў да ўдзелу ў педагагічным праекце было праведзена анкетаванне. У выніку анкетавання было выяўлена, што большая частка бацькоў (52 %) зацікаўлена ў стварэнні адзінай адукацыйнай прасторы па развіцці нацыянальнага самапазнання ў дзяцей сродкамі музейнай педагогікі, аднак некаторыя законныя прадстанікі (48 %) на недастатковым узроўні зацікаўлены

З мэтай далучэння законных прадстаўнікоў да гісторыі сваёй краіны, фарміравання станоўчых адносін да беларускай мовы, пашырэння ведаў пра сваю Радзіму, выхоўвання пачуцця патрыятызму і любові да Радзімы для законных прадстаўнікоў выхаванцаў у лютым 2023 года быў праведзены круглы стол «Размаўляем па-беларуску». (Дадатак 1)

У час правядзення круглага стала, бацькі выказалі свае думкі і пажаданні ў вырашэнні праблемы захавання этнаграфічнай спадчыны як асновы для выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей і актыўнага ўдзелу ў папаўненні экспанатаў мімі-музея «Беларуская хатка» установы дашкольнай адукацыі.

Для далучэння законных прадстаўнікоў і выхаванцаў да роднай спадчыны, фарміравання патрыятычных  якасцей асобы выхаванцаў праз узаемадзенянне з сям'ёй,  пашырэнне ведаў пра традыцыі беларускага народа, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выхоўвання пачуцця патрыятызму і любові да Радзімы, паважлівых адносін да гісторыі і культуры сваёй краіны, народа ў сакавіку 2023 года была праведзена сямейная гасцёўня «У гасцях у бабулі Васіліны». (Дадатак 2)

Вынікі анкетавання педагогаў паказалі, што 66 % педагогаў маюць пэўныя веды і ўменні па далучэнню дзяцей да нацыянальнай культуры і народных промыслаў і выкарыстоўваюць у адукацыйным працэсе. 34 % - не дастаткова валодаюць ведамі і ўменнямі ў дадзеным накірунку. Таксама выяўляецца, што педагогі не дастаткова выкарыстоўваюць віртуальныя падарожжы ў адукацыйным працэсе для ўдасканальвання ведаў аб народных промыслах Беларусі.

Вынікі, атрыманыя ў выніку анкетаввання і апроса, пераканалі нас у правільнасці выбара тэмы педагагічнага праекта.

Па выніках праведзенай работы намі былі вызначаны формы і спосабы аказання інфармацыйна-метадычнай, кансультатыўнай і практычнай дапамогі ўдзельнікам реалізацыі педагагічнага праекта.

У працэсе падрыхтоўчага этапа створана сістэма педагагічнага, метадычнага забеспячэння рэалізацыі педагагічнага праекта. Былі прааналізаваны заканадаўчыя, нарматыўныя прававыя дакументы па выхаванню дашкольнікаў сродкамі далучэння да беларускай культуры, традыцыі і народных промыслаў.

У метадычным вугалку створаны вугалок па тэме праекта, сабраны матэрыялы для педагогаў і законных прадстаўнікоў па азнаямленню выхаванцаў з беларускімі народнымі промысламі.

Вялікая ўвага на падрыхтоўчым этапе звяртаецца стварэнню прадметна-развіваючага асяроддзя, неабходнага для якаснай далейшай рэалізацыі праекта. Выхавальнікамі дашкольнай адукацыі праведзена значная работа ў дадзеным накірунку. У групавых пакоях створаны вугалкі беларускага быту, дзе размешчаны прадметы народных промыслаў, неабходныя для самастойнага выкарыстання дашкольнікамі.

У ходзе падрыхтоўчага этапа павысіўся працэнт забеспячэння 94,4% (94%) сродкамі выхавання і навучання для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці ў выхаванцаў, а таксама далучэнне іх да беларускай нацыянальнай культуры сродкамі музейнай педагогікі, што дазволіць у далейшым праводзіць рэалізацыю педагагічнага праекта на дастатковым узроўні.

Для таго каб, развіць цікавасць выхаванцаў да народных традыцый і народных промыслаў, выхавальнікі ўстановы дашкольнай адукацыі распрацавалі дыдактычныя гульні «Беларускія рамёствы», «Ценявое лато «Мая радзіма Беларусь»» і лэпбук «Рэспубліка беларусь», падабраны ілюстратыўны матэрыял.

На працягу падрыхтоўчага этапа распрацавалі канспекты заняткаў па адукацыйнай галіне «Выяўленчае мастацтва» лепка. (Дадатак  3)

На працягу падрыхтўчага этапа аказвалася кансультацыйная дапамога педагогам па тэмах «Народныя промыслы, як срода выхавання патрыятычных пачуццяў ў дашкольнікаў», «Правядзенне экскурсій у музеі народных промыслаў». Таксама было арганізавана правядзенне семінара-практыкума,у час якога педагогі замацавалі і пашырылі веды аб народных промыслах беларускага народа.

Асобая ўвага па рэалізацыі падрыхточага этапа педагагічнага праекта надзялялася рабоце з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. З мэтаю вывучэння іх цікавасці і жадання да супрацоўніцтва ў рэалізацыі педагагічнага праекта было праведзена апытанне.

Праводзіліся кансультацыі на тэмы: «Фарміраванне цікавасці да народных промыслаў ў выхаванцаў сродкамі народнай педагогікі», «Ролья народных традыцый у выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту». Арганізоўваліся індывідуальныя кансультацыі з законнымі прадстаўнікамі.

Ацэнка вынікаў рэалізацыі педагагічнага праекта

Крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці метадычнага суправаджэння

Крытэрыі

Паказчыкі

Спосаб вымярэння

Ацэнка вынікаў (канец навучальнага года)

Адпаведнасць прадастаўленай інфармацыі запытам педагогаў у пытаннях навучання і выхавання

Змест інфармацыі (даступнасць, навуковасць, аб'ём і паўната) і яе практычная  накіраванасць

Анкетаванне па выніках пэўных мерапрыемстваў,

кансультацый

Не адпавядае – 14% ;

адпавядае часткова – 28%;

адпавядае ў поўнай меры – 58%

Адпаведнасць прадастаўленай інфармацыі запытам законных прадстаўнікоў

Анкетаванне, онлайн-апытанне па выніках пэўных мерапрыемстваў,

онлай-кансультацыі

Не адпавядае – 6% ;

адпавядае часткова – 35%;

адпавядае ў поўнай меры – 59%

Задаволенасць вынікамі дзейнасці ўсіх удзельнікаў педагагічнага праекта

Ступень задаволенасці педагогаў і законных прадстаўнікоў па рэалізацыі праекта

Анкетаванне

Не задаволены- 8%;

Задаволены часткова –12%;

Задаволены ў поўнай меры - 80%;

Матываваны ў практычнай дзейнасці на прымяненне

Рэзультатыўнасць праведзеных мерапрыемстваў адлюстроўваецца ў павышэнні якасці арганізацыі адукацыйнага працэса, павышэнні прафесіянальнай кампетэнтнасці педагогаў і педагагічнай граматнасці законных прадстаўнікоў па пытаннях фарміравання цікавасці да народных промыслаў у выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту.

Праблемы і перспектывы рэалізацыі педагагічнага праекта.

Па заканчэнні першага этапа рэалізацыі педагагічнага праекта дзейнасць у выбраным накірунку будзе працягнута ў рамках другога і заключнага этапа.

Напрацаваныя матэрыялы дазволяць працягваць якасную работу па фарміраванню цікавасці да народных промыслаў ў выхаванцаў сродкамі музейнай педагогікі.

Вынікі педагагічнага праекта будуць:

-асветлены на пасяджэннях раённых метадычных аб'яднанняў;

-прадстаўлены вопыт работы ў сродках масавай інфармацыі;

-прадстаўлены рэзультаты рэалізацыі этапаў педагагічнага праекта на інфармацыйным сайце ўстановы дашкольнай адукацыі.

Дадатак 1

Дадатак 2

Сямейная гасцёўня «У гасцях у бабулі Васіліны»

для законных прадстаўнікоў выхаванцаў

Дадатак 3

“У ГАНЧАРНАЙ  МАЙСТЭРНІ

Занятак па адуацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва” (лепка)

для дзяцей старшай групы (5-6 гадоў)

“БЕЛАРУСКАЯ ЦАЦКА

Занятак па адуацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва” (лепка)

для дзяцей старшай групы (5-6 гадоў)

Мэта: фарміраваць уменне ляпіць цацкі, перадаваць іх характэрныя асаблівасці, замацоўваць уменне вызначаць форму, з якой адцягваюцца асноўныя часткі, надаваць цацкам пэўную выразнасць з дапамогай позы, павароту і нахілу галавы, замацоўваць уменне апрацоўваць паверхн  вільготнай губкай; развіваць выяўленчыя здольнасці падчас прадметнай лепкі; выхоўваць інтарэс да нацыянальных традыцый, беражлівыя  адносіны  да  прадметаў  з  гліны.

Матэрыял: гліна,ганчарны круг, стэкі, губкі, сподкі з вадою,  вылепленая  беларуская  цацка.

ВЫХАВАЛЬНІК (В). (вымаю з рукавіцы цацку і  стаўлю на стол). Хто гэта? Якога ён колеру? Што на ім намалявана? З які  элементаў  складаецца  ўзор? Што ім можна рабіць?

ДЗЕЦІ. З імі можна пагуляць

В. Так, гэта цацка. А якая гэта цацка? Хто мне  адкажа?

ДЗЕЦІ. Беларуская цацка.

В. З  такімі  цацкамі  гулялі  нашы  бабулі.

Глінянага пеўніка  мне  падарылі!

Гліняныя  ў  пеўніка  ножкі  і  крылы.

Хвост  пер’ем  гарыць, і грабеньчык  іскрыцца,

І  свецяцца  вочы,  нібыта  суніцы.

Ён  самы прыгожы  з  глінянай  сямейкі.

Ну, пеўнік,  як  пеўнік, ды  дзіўны  ён  нейкі.

Пяюць  галасістыя  пеўні  ў  дварышчы,

А  мой  не  спявае,  а  мой  толькі  свішча.

Закрыйце  вочы  і  паслухайце. (Выхавальнік  свішча).

Гліняныя цацкі суправаджалі чалавека з самага нараджэння, іх  падвешвалі над ложкам немаўляці і свістам  адганялі ад  дзіцяці  злых  духаў.  Дзеці падрасталі, вучыліся гуляць з гэтымі цацкамі – свістулькамі, свістаць.

В. Падыходзьце да мяне і заплюшчыце вочкі, а я пакладу кожнаму ў жменькуцацку, а вы памацаўшы яе, адкажыце, што эта. Вочы не дкрывайце, пакуль я не скажу. А цяпер адкрыйце свае вочы і давайце разгледзім іх. Даша, якога колер твая цацка? Хто гэта? Якой яна формы? Якія прыёмы лепкі тут ёсць? Якая гэта цацка? З чаго яна зроблена?

В. Давайце паставім свае цацкі на стол. Мне цікава  ведаць, хто з вас ведае, як завуцца майстры, што ствараюць рэчы з гліны?

ДЗЕЦІ. Яны завуцца ганчары.

В. Малайцы, і гэта вы ведаеце. Праца  ў  ганчароў  хоць  і  цяжкая,  але вельмі карысная. А чым  яна  карысная?

ДЗЕЦІ. Ганчары робяць посуд,  цацкі.

В. Трэба беражліва адносіцца да прадметаў і цацак,  што выраблены  з  гліны,  каб  яны  не  біліся.  Шанаваць  працу  тых  людзей,  якія  іх  вырабляюць. А можа вы ведаеце якія  небудзь  прыказкі  аб  працы?

ДЗЕЦІ. Без  працы – няма  плода.

Без працы не выцягнеш і рыбку  з  сажалкі.

Пад ляжачы камень вада не  цячэ.

В. Малайчынкі, шмат ведаеце прыказак. А цяпер, калі ласка,  паслухайце  мае  загадкі  і  адгадайце  іх.

Пад мосцікам віляе хвосцікам. (рыба)

Па вадзе плавае і кракае. (качка)

Рана ўстае, людзям спаць не дае. (певень)

В. Дзеці, вам спадабаліся цацкі? Вось усе гэтыя цацкі зроблены з гліны. З імі можна гуляць, паказваць розныя казкі, падарыць сябру на дзень нараджэння. А вы хочаце самі паспрабаваць іх зрабіць? Зараз кожны з вас выбярэ сабе цацку, якую ён будзе ляпіць. Вы ўжо ведаеце, што ўсе гэтыя цацкі лепяць з цэлага кавалка гліны. Але перш, чым прыступіць да працы, успомнім прыёмы лепкі, якія вы будзеце выкарыстоўваць у час сваёй працы. Гэтыя цацкі лепяцца шляхам адцягвання з цэлага кавалка. (Прагаворваем прыёмы лепкі кожнай цацкі). А калі цацка будзе злеплена, то яе паверхню трэба разгладзіць вільготнай губкай. Кожны можа ўпрыгожваць цацку па–свойму: з дапамогай стэкі нанесці кропкі, штрыхі. Цяпер давайце разамнём свае пальчыкі, каб яны добра працавалі, падрыхтуем да працы.

Расхацелася катку спаць,

Выйшаў коцік пагуляць.

Перайшоў ён цераз мосцік.

Замачыў свой шэры хвосцік.

Ішоў коцік ля балота,

Бачыць на лужку вароты,

За варотамі як гномік,

Стаіць зайчыкаў там домік

Бег да доміка ён спрытна,

Аказаўся той закрытым,

Бо зайчатка яшчэ зранку

Пайшлі ў госці на палянку.

В. Прыступайце да працы. Працуем акуратна, старанна. Дзеці працуюць пад музыку. 

Вось якія прыгожыя цацкі ў вас атрымаліся. Вы ўсе вельмі стараліся, уклалі ў свае работы частку свайго сэрца, сагрэлі свае цацкі цяплом сваіх рук. Зараз няхай яны застаюцца на кругах, а калі высахнуць, мы іх размалюем беларускім  арнаментам.

Дзякуй вам, дзеткі,

За ўсё, што зрабілі,

Што працу  палюбілі.

ЧАРОЎНЫЯ ЦАЦКІ

Мэта: замацаваць веды аб беларускай глінянай цаццы (колер, форма, велічыня, матэрыял, з якога зроблена, прызначэнне прадмета). Удасканальваць уменне ляпіць, выкарыстоўваючы раней атрыманыя веды. Садзейнічаць развіццю эстэтычных пачуццяў. Развіваць творчыя здольнасці, уменні дзяцей. Выхоўваць  інтарэс да нацыянальных традыцый Беларусі. 

Матэрыял: гліна, ганчарны круг, стэкі, губкі, сподкі з вадою, гліняныя цацкі.

ВАХАВАЛЬНІК (В.): Сёння мы прадоўжым працу ў нашым гуртку “Умелыя ганчары”. Беларусь славіцца сваімі майстрамі. Іх залатыя рукі робяць цудоўныя рэчы, якія ўпрыгожваюць наша жыццё. Гліняныя цацкі выдомы на Беларусі з даўніх часоў. Лічылася, што яны давалі сілу чалавеку,  дапамагалі добрым адносінам з прыродай.

Паглядзіце, як шмат цацак стаіць на паліцах. А вы выберыце сярод іх беларускія цацкі. (Дзеці выбіраюць беларускія цацкі).

В.: Вось з такімі цацкамі гулялі нашы бабулі і дзядулі.

1 – е  дзіця :

                    Глінянага пеўніка мне падарылі

                    Гліняныя ў пеўніка ножкі і крылы

                    Хвост пер’ем гарыць,

                    І грабеньчык іскрыцца,

                    І свецяцца вочы, нібыта суніцы.

2 – е дзіця :

                    Ён самы прыгожы  з глінянай сямейкі

                    Ну пеўнік, як пеўнік,

                    Ды дзіўны ён нейкі

                    Пяюць галасістыя пеўні ў дварышчы

                    Амой не спявае, а мой толькісвішча.

3 – е  дзіця:

                    Гоп, гоп, конік мой,

                    Пагуляй яшчэ са мной.

                    Напаю вадою,

                    Накармлю травою.

В. Гліняныя цацкі суправаджалі чалавека з самага нараджэння. Іх падвешвалі над ложкам немаўляці і свістам адганялі ад дзіцяці злых духаў. Дзеці падрасталі, вучыліся гуляць з гэтымі цацкамі – свістулькамі, свістаць.

А зараз разгледзім цацкі. Хто гэта? Якой формы? Якія прыёмы лепкі выкарысталі, каб зляпіць такую цацку?

В. А як завуцца майстры, што ствараюць рэчы з гліны? (Ганчары).

В. Ганчары, рамеснікі, спецыялісты па вырабу з гліны посуду і іншых рэчаў. Першапачаткова вырабы ляпілі ад рукі без абпальвання. Падрыхтаваную масу дзялілі на невялікія кавалкі, дастатковыя для вырабу адной пасудзіны ці цацкі. Фармавалі пасудзіну на ганчарным  рузе. У кожнай хаце быў посуд выраблены сваімі рукамі. У ім сяляне захоўвалі прадукты харчавання: малако, смятану, сыр. У макатрах церлі мак. Беларускія ганчары поўнасцю забяспечвалі сваімі вырабамі насельніцтва Беларусі. Вясковыя рамеснікі прадавалі ці абменьвалі іх на збожжа. Прафесійныя навыкі, веды і вопыт перадаваліся ад бацькоў іх дзецям, сваякам.

В..Трэба беражліва адносіцца да прадметаў і цацак, якія выраблены з гліны, каб яны не біліся. Шанаваць працу людзей, якія іх выраблялі.

В. А можа вы ведаеце прыказкі аб працы?

  1. Без працы нямя плода.
  2. Праца нікога не ганьбіць.
  3. Малая пчала, ды і тая працуе.
  4. Праца чалавека корміць, а лянота порціць.
  5. Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота – пуста.
  6. Работа і корміць, і поіць.
  7. Гуляй, ды работу знай.
  8. Гультайства горш за хваробу.
  9. Раней не ўстанеш, многа не зробіш.
  10. Не печ корміць, а рукі.

В. Вось бачыце, як шмат прыказак склаў народ аб працы. Трэба добра папрацаваць каб вырасціць ураджай, зрабіць якую – небудзь рэч, зарабіць грошы і што – небудзь купіць.

А зараз паслухайце мае загадкі і адгадайце іх.

  1. Боты легкія і шпоры,

Сам заўсёды ў гуморы.

Заспявае – дзень пачнецца.

Хто такі ён? Як завецца?  (Певень)

  1. Па палях, на лугах ходзіць шуба ды кафтан. (Авечка)
  2. Па вадзе плавае і кракае? (Качка)
  3. Рагатыя мяшкі надзелі кажушкі,

Гуляюць на лужку, а спяць на кажушку.  (Бараны)

  1. Зімою белы, летам шэры, нікога не пужае, а сам усіх баіцца. (Заяц)
  2. Спіць зімою да вясны

 Соладка жыхар лясны

Сніць не снег ён і н  лёд,

А духмяны смачны мёд? (Мядзведзь)

В. Зараз мы вылепім з вамі такія прыгожыя цацкі, пабудзем майстрамі – ганчарамі. Давайце ўспомнім прыёмы лепкі, якія будзем выкарыстоўваць пры лепцы цацак. Гэтыя цацкі лепяць шляхам адцягвання з цэлага куска. (Прагаворваюцца прыёмы лепкі цацак). Як цацка будзе злеплена, то яе паверхню  разгладжваем вільготнай губкай. Кожны можа ўпрыгожыць сваю цацку па–свойму: з дапамогай стэкі нанесці кропкі,  трыхі.

Каб нашы пальчыкі спраўна працавалі, разамнём іх.

          Вясёлыя хлопчыкі – пальчыкі.

          Раз, два, тры, чатыры, пяць!

          Пайшлі пальчыкі гуляць.

(пальцы сціснуты ў кулак, па аднаму выпрамляем іх)

          І давай яны спяваць

          Ды весела скакаць.

(рытмічна сціскаюць і расціскаюць пальцы)

          Раз, два, тры, чатыры,  пяць!

          Усе ўжо палеглі спаць.

(па аднаму сціскаюць пальцы)

В. Пачынайце працаваць.

(усе працуюць пад музыку).

Вось якія прыгожыя цацкі атрымаліся. Няхай яны застаюцца на кругах,  а калі высахнуць, мы іх размалюем беларускім арнаментам.

Дадатак 4

“РАЗВІЦЦЁ ТВОРЧЫХ ЗДОЛЬНАСЦЕЙ ВЫХАВАНЦАЎ У ПРАЦЭСЕ АЗНАЯМЛЕННЯ З БЕЛАРУСКАЙ ГЛІНЯНАЙ ЦАЦКАЙ”

Сучаснаму грамадству патрэбны адукаваныя і творчыя людзі, якія здольны самарэалізаваць свае творчыя здольнасці. Гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашыя карані, тое, што трымае нас, робіць нас нацыяй. Далучэнне да нацыянальнай культуры садзейнічае не толькі ўзбагачэнню ведаў, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую нацыянальную культуру. Самае дарагое ў жыцці тое, што закладзена з ранніх год. Сёння перад педагогамі, усімі сумленнымі  людзьмі паўстае вялікая праблема выхаванне ў дзяцей нацыянальнай  самасвядомасці, далучэнне іх да беларускай народнай культуры, беларускіх традыцый. У сувязі з гэтым у адукацыйны працэс актыўна ўключаюцца віды дзейнасці, якія даюць не толькі пэўныя веды, а і актыўна садзейнічаюць  развіццю творчасці, фарміруюць свядомыя адносіны да нацыянальнай  культуры. Вялікая роля ў далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да родных  беларускіх традыцый адводзіцца выхавальнікам. 

Народная цацка з’яўляецца адным з вядучых кампанентаў  культуры, культурнай спадчынай, фактарам этнаграфічнай адукацыі дзіцяці. Змест і форма цацкі знаходзяцца ў непасрэднай сувязі з сацыяльным ладам грамадства, з узроўнем яго культуры. Яна выступае не толькі асноўным кампанентам гульні, але і мастацкім сродкам этнаграфічнага асяроддзя, можа  многа расказаць пра гісторыю краіны, пра яе звычаі, абрады, традыцыі. У Беларусі самымі распаўсюджанымі народнымі цацкамі з’яўляюцца цацкі, што зроблены з гліны.

Вельмі плённым з’яўляецца ўдзел дзяцей у вырабе цацак з гліны. Работа з гэтым матэрыялам развівае іх працоўныя навыкі і творчыя здольнасці, абуджае фантазію, садзейнічае праяўленню цікавасці да народнай культуры. Гліняныя цацкі ствараюцца прасцейшымі прыёмамі лепкі і вызначаюцца ўмоўнасцю формаў і вобразаў.

Задача дашкольнай установы падтрымаць выхаванца і развіць яго творчыя здольнасці, падрыхтаваць глебу для таго, каб гэтыя здольнасці былі рэалізаваны ў жыцці.

Беларуская народная гліняная цацка з’яўляецца адным з важнейшых сродкаў эстэтычнага ўздзеяння на дзіця. Прыгажосць роспісу і выразнасць  формы выклікаюць у яго пачуцці радасці, захаплення, узбагачаюць мастацкія ўраджанні, вучаць бачыць і прыкмячаць прыгожае ў навакольным жыцці, прыродзе, мастацтве. Народная цацка садзейнічае выхаванню любві да роднага краю, прыроды, фарміраванню першых вобразных уяўленняў аб сваім народзе, яго культуры. Маляўнічая, функцыянальная, яна выклікае ў іх жыцці эмацыянальны водгук, пачуццё радасці, жаданне пагуляць з ёю. Дзеці  хутка пазнаюць у ёй знаёмыя вобразы пеўніка, курачкі, зайчыка, качачкі, коніка, прыкмячаюць прыгажосць, яскравасць каляровага вырашэння, называюць найбольш прыкметныя дэталі.

Бясспрэчна, што творчыя выхаванцы – здабытак установы дашкольнай адукацыі. Выяўленне такіх выхаванцаў і работа з імі з’яўляецца актуальнай задачай для выхавальніка.

Я лічу, што галоўнае для выхавальніка не толькі захапіць дзяцей творчай  зейнасцю, але і паказаць яе значнасць, надаць упэўненасць у сваіх сілах. Гліна – удзячны матэрыял для карыстання ў рабоце. Яе магчымасці шырокія. Яна мяккая, лёгка паддаецца ўздзеянню пальцаў, стэкаў. Пры першым знаёмстве з цацкай я імкнулася выклікаць у дзяцей радасць, здзіўленне, захапленне, зацікаўленасць. Прапаную дакрануцца да цацкі, пагуляць з ёю. Адначасова задаю пытанні, накіраваныя на яе пазнанне і называнне. На другім этапе задачу ўскладняю. Неабходна, каб дзіця не толькі пазнавала цацку, але і вылучала галоўныя і найбольш характэрныя яе часткі,  асобныя маляўнічыя элементы.

Далейшае знаёмства накіроўваю на развіццё ў дзяцей здольнасці заўважаць вобразнасць: цацка вясёлая, яна спявае, скача або сядзіць, бяжыць. На кожным этапе абавязкова абыгрываю функцыянальныя магчымасці цацкі, вучу не спяшаючыся любавацца цацкай, гуляць з ёю, сплюшчваць, надаваць любую форму.

Вельмі плённым з’яўляецца непасрэдны ўдзел дзяцей у вырабе цацак з гліны. Работа з гэтым матэрыялам развівае творчыя здольнасці дзяцей, абуджае фантазію, садзейнічае развіццю вобразнага мыслення, праяўленню  цікавасці да народнай  культуры. 

Для таго каб актывізаваць творчую дзейнасць дашкольнікаў выхавальніку неабходна бачыць выніковасць і прадуктыўнасць сваёй працы.

Па выніках назірання за развіццём творчых здольнасцей дзяцей было выеўлена, што дзеці самастойна знаходзяць арыгінальныя спосабы лепкі, праяўляюць індывідуальнасць, у многіх з’явілася свая манера выканання і характар вобразаў.

Сістэма работы з дзецьмі дала свае вынікі: у дзяцей старшай групы добра сфармірваны творчыя здольнасці і навыкі працы з глінай. 

Лепшай узнагародай для педагога служаць дасягненні яго выхаванцаў. Часам важна ўбачыць шчаслівы тварык дзіцяці, яго захапленне ад створанага ім вобразу, і ты разумееш, як шмат змог ты зрабіць для яго. Выхаванцы разумеюць, якія бясцэнныя рэчы, зробленыя сваімі рукамі, як прыемна іх  падарыць бацькам, сябрам.

ПЕДАГАГІЧНЫ ПРАЕКТ “Фарміраванне цікавасці да народных промыслаў у выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту сродкамі музейнай педагогікі”

Агульныя звесткі

Юрыдычная назва ўстановы адукацыі: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Заастравецкі яслі-сад Клецкага раёна”

Тэма педагагічнага праекта: “Фарміраванне цікавасці да народных промыслаў у выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту сродкамі музейнай педагогікі”

Тэрмін рэалізацыі педагагічнага праекта: 2022 - 2025

Звесткі аб кіраўніку ўстановы адукацыі: Груша Алена Радзівонаўна

Звесткі аб кіраўніку педагагічнага праекта: Груша Алена Радзівонаўна, загадчык

Звесткі аб удзельніках рэалізацыі педагагічнага праекта: Краўчук А.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі, Тамашэня Т.Л., выхавальнік дашкольнай адукацыі, Сарокіна В.І., выхавальнік дашкольнай адукацыі, Карсюк Н.Ю., выхавальнік дашкольнай адукацыі, Кружыліна Т.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі, Грынкевіч Г.П., музычны кіраўнік.

Актуальнасць педагагічнага праекта

У сучасным свеце назіраецца збядненне духоўнага свету падрастаючага пакалення, страчваецца сувязь з культурнай спадчынай народа. Змяняюцца многія жыццёвыя арыенціры падрастаючага пакалення. Як выхаваць духоўна багатую і ўсебакова развітую асобу, сэнс жыцця якой быў бы цесна звязаны з лёсам народа, краіны?

Менавіта ў дашкольны перыяд пачынаюць фарміравацца пачуцці, рысы характару, якія нябачна звязваюць дзяцей з народам сваёй краіны. Працуючы з дзецьмі дашкольнага ўзросту, мы заўважылі, што сучасныя выхаванцы недастаткова валодаюць інфармацыяй пра жыццё і быт нашых продкаў, бацькі рэдка размаўляюць на беларускай мове, мала чытаюць твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Адсюль і беднасць уяўленняў аб нацыянальных каштоўнасцях. Сучасныя дзеці мала ведаюць пра народныя промыслы, вырабы атрыманыя ў выніку працы, прылады працы, якімі  карысталіся людзі ў даўнія часы для атрымання вырабаў з дрэва, саломы, жалеза, лазы, як называліся людзі, якія займаліся народнымі промысламі.

Неабходна адраджаць і развіваць этнаграфічную спадчыну як частку нацыянальнай культуры, што будзе садзейнічаць выхаванню творчай, актыўнай асобы. Гэта дасць таксама магчымасць выхаванцам пашыраць веды пра народныя прамыслы, якія былі развіты непасрэдна ў нашай мясцовасці, ужыванне і прымяненне ў паўсядзённым жыцці таго, што было вынікам іх працы [1].

Дзеці дашкольнага ўзросту дома мала дзе могуць сустрэць ці ўбачыць вырабы з дрэва, саломы, лазы, ткацтва, вышыванкі, кавальскія вырабы.

Часцей за ўсё дзеці з гэтымі вырабамі могуць пазнаёміцца пры наведванні музеяў, убачыць іх і добра разгледзець, паслухаць інфармацыю пра іх. Вялікую ролю ў выхаванні творчай, актыўнай асобы будзе адыгрываць практычная, даследчая дзейнасць.

У нашай установе дашкольнай адукацыі створаны міні-музей “Беларуская хатка”, дзе сабраны вырабы з саломкі, лазы, дрэва, найшлі месца вышыванкі, ткацкія вырабы. Тут дзеці могуць больш паглыблена з імі пазнаёміцца. Знаёміцца і вывучаць народныя промыслы можна і ў працэсе праектна-даследчай дзейнасці.

Кадравы патэнцыял і матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы дашкольнай адукацыі адпавядае рэалізацыі праекта.

Мэта: стварэнне ўмоў для фарміравання ўяўленняў у дзяцей дашкольнага ўзросту аб народных промыслах, пашырэнне ведаў аб прыладах працы і атрыманых вырабах, прымяненне ў жыцці прадметаў як вынікаў працы;

пашырэнне ведаў пра прадметы мэблі і беларускую нацыянальную цацку, ткацтва і вышыўку;

паглыбленне веды аб беларускім арнаменце, спосабах яго стварэння; выхаванне ў дашкольнікаў цікавасці і павагі да народных промыслаў праз музейную педагогіку.

Задачы:

арганізаваць псіхолага–педагагічнае , арганізацыйна-метадычнае, вучэбна-метадычнае суправаджэнне праектнай дзейнасці;

арганізаваць дзейнасць удзельнікаў праекта па распрацоўцы і прамяненні праектных прадуктаў у адукацыйным працэсе;

забяспечыць вывучэнне і ацэнку прамежкавых, выніковых паказчыкаў праектнай дзейнасці;

абагульніць вопыт рэалізацыі праекта;

трансляцыя вопыту па рэалізацыі педагагічнага праекта на афіцыйным сайце ўстановы дашкольнай адукацыі, у сродках масавай інфармацыі.

Тэарытычнае абгрунтаванне педагагічнага праекта

Менавіта ў дашкольны перыяд пачынаюць фарміравацца пачуцці, рысы характару, якія нябачна звязваюць дзяцей з народам сваёй краіны. Працуючы з дзецьмі дашкольнага ўзросту, мы заўважылі, што сучасныя выхаванцы недастаткова валодаюць інфармацыяй пра жыццё і быт нашых продкаў, бацькі рэдка размаўляюць на беларускай мове, мала чытаюць твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Адсюль і беднасць уяўленняў аб нацыянальных каштоўнасцях. З мэтай вырашэння гэтай праблемы педагагічным калектывам нашай установы дашкольнай адукацыі шырока выкарыстоўваюцца сродкі музейнай педагогікі [3].

Рэчы гаспадарчага ўжытку ўспрымаюцца душой, сэрцам, звесткі пра іх вырабы перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Разам з атрыманай інфармацыяй дзеці выхоўваюць у сабе лепшыя рысы нашага працалюбівага народа, які з пашанай адносіцца да продкаў. Тое, што нацыя захоўвае і дбае сваю спадчыну, робіць яе адметнаю.

Сёння праяўляецца своеасаблівая цікавасць да народнай спадчыны і музейнай педагогікі.

Таму і ў нашай музейнай экспазіцыі ёсць самыя разнастайныя вырабы, падораныя носьбітамі ўжытковых рамёстваў: тканыя коўдры і вышываныя ручнікі, сурвэткі і посцілкі, дзяругі і народнае адзенне, посуд і абуткі.

Народная педагогіка вучыць бачыць і разумець прыгожае вакол сябе. Ці то ручнік, ці то песня, што спявае бабуля, ці то рэч, зробленая майстрамі-самавучкамі – усе гэта крыніцы пазнання, далучэнне да свету цікавага і прыгожага.

Сучаснаму грамадству патрэбны адукаваныя і творчыя людзі, якія здольны самарэалізаваць свае творчыя здольнасці. Гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашыя карані, тое, што трымае нас, фарміруе нашу свядомасць, робіць нас нацыяй.

Далучэнне да нацыянальнай культуры садзейнічае не толькі ўзбагачэнню ведаў, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую нацыянальную культуру. Самае дарагое ў жыцці тое, што закладзена з дзяцінства. Сёння перад педагогамі, усімі сумленнымі людзьмі паўстае вялікая праблема - выхаванне ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне іх да беларускай народнай культуры, беларускіх  традыцый. У сувязі з гэтым у адукацыйны працэс актыўна ўключаюцца віды дзейнасці, якія даюць не толькі пэўныя веды, а і актыўна садзейнічаюць развіццю творчасці, фарміруюць свядомыя адносіны да нацыянальнай культуры [2].

Наша дзяржава надае вялікую ўвагу выхаванню псіхічна і фізічна здаровага чалавека. Палітыка Рэспублікі Беларусь накіравана на адраджэнне нацыянальных традыцый і каштоўнасцей, таму што менавіта здаровае пакаленне, якое ўсведамляе сваю нацыянальную годнасць, свае карані, культуру–трывалы аплот краіны.

Вялікая роля ў далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да родных беларускіх традыцый адводзіцца педагогам. Яны першыя сваёй эмацыянальнасцю, любоўю і павагай да роднай культуры павінны зацікавіць дзяцей нацыянальнай спадчынай свайго народа. Важна, каб педагогі былі шчырымі прыхільнікамі адраджэння беларускай культуры.

Важна, каб атмасфера кожнай дашкольнай установы была прасякнута творчасцю, пошукам рэалістычнай ацэнкі дасягнутага, бо канчатковым вынікам  плённай дзейнасці па адраджэнні роднай культуры павінна быць перш за ўсё зацікаўленасць дзяцей. Працуючы, трэба помніць добра вядомую  ісціну: нічога не здзейсніцца само па сабе без энтузіязму, агульных намаганняў і творчасці.

Мадэль будучага адукацыйнага працэсу

Праект распрацоўваўся ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі дакументамі, якія рэгламентуюць адукацыйны працэс. Прадугледжана інфармацыйна-метадычнае суправаджэнне суб’ектаў адукацыйнага працэсу (кансультацыі, семінары-практыкумы, круглыя сталы).

Рэалізацыя мадэлі “Фарміраванне цікавасці да народных промыслаў” ажыцяўляецца ў розных галінах адукацыйнага працэсу, прадугледжаных вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі: “Дзіця і грамадства”, “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, “Выяўленчае мастацтва”, “Мастацкая літаратура”, “Музычнае мастацтва”.

Ажыццяўленне праекта праходзіць праз:

правядзенне інтэграваных заняткаў для комплекснага прымянення ведаў;

экскурсіі ў школьны гісторыка-этнаграфічны музей вёскі Заастравечча, у музеі ўстаноў адукацыі Клецкага раёна, у міні-музей “Беларуская хатка” установы адукацыі “Заастравецкі яслі-сад Клецкага раёна”;

выкарыстанне віртуальных падарожжаў у адукацыйным працэсе для ўдасканальвання ведаў аб народных промыслах Беларусі.

Сутнасць мадэлі – сістэма сумеснай дзейнасці педагогаў і выхаванцаў праз выкарыстанне розных відаў дзейнасці адукацыйнага працэсу.

Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі вынікаў педагагічнага праекту

Крытэрыі

Паказчыкі

Спосабы (інструменты) вымярэння

1.  Пазнавальнае, маўленчае, эстэтычнае развіццё выхаванцаў.

- узбагачэнне ўяўленняў аб беларускіх народных промыслах, прадметах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і элементах беларускага нацыянальнага касцюма;

- пашырэнне ведаў аб прафесіях людзей, якія ствараюць прадметы рукатворнага свету, прыладах іх працы, матэрыялах, неабходных для стварэння прадметаў;

- веданне традыцый, гісторыі сваёй краіны;

- выхаванне цікавасці да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей і культурных традыцый беларускага народа;

- развіццё актыўных маўленчых зносін;

- эмацыянальна пазітыўнае стаўленне да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, працэсу і выніку творчай дзейнасці.

- назіранне;

- дыягностыка

2. Высокі ўзровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў

- расшырэнне ведаў аб беларускіх народных промыслах, прадметах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

- павышэнне педагагічнай кампетэнтнасці;

- абагульненне ведаў аб беларускай народнай культуры;

- выкарыстанне станоўчага патэнцыялу народнай культуры для самаразвіцця і ўдасканавальвання асобы дзіцяці.

- анкетаванне;

- апытванне;

- тэсціраванне;

- дыягнасціраван-не;

- назіранне

3. Павышэнне ўзроўню педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў

- стварэнне адзінай адукацыйнай прасторы па развіцці нацыянальнага самапазнання ў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі музейнай педагогікі;

- далучэнне бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў да сумеснага ўдзелу ў праектнай дзейнасці, развіццё пазнавальнай цікавасці да народных промыслаў праз музейную дзейнасць;

- стымуліраванне творчай дзейнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў праз іх удзел у выставах для папаўнення экспанатаў музея;

- устанаўленне ўзаемаадносін бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў і педагогаў у пытаннях выхавання і адукацыі дзяцей;

- анкетаванне бацькоў на задавальненне адукацыйным працэсам

Вынікі ад рэалізацыі праекту

Ажыццяўленне праекта дапамажа ўнесці ўклад у вырашэнне праблемы захавання этнаграфічнай спадчыны як асновы для выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей.

Праца над праектам зарыентавана на фарміраванне гонару за багатую спадчыну беларусаў, разнастайную дэкаратыўна-прыкладную творчасць і ўжытковыя рамёствы. Кожны ўдзельнік атрымае задавальненне ад сваёй працы, далучыцца да пошукавай справы, навучыцца сістэматызаваць веды і прымяняць іх у жыцці.

Супрацоўніцтва ўдзельнікаў праекта, творчы падыход да папулярызацыі этнаграфічнай спадчыны будзе садзейнічаць самавыхаванню і самаразвіццю асобы сапраўднага беларуса - патрыёта, пазнанню і разуменню адметных асаблівасцей традыцыйных мастацкіх промыслаў Беларусі, эстэтычнаму стаўленню да прадметаў прыкладнога мастацтва і жаданню ствараць дэкаратыўныя прадметы разам з педагогамі і самастойна клапаціцца пра бліжняга, імкнуцца да высокай маральнасці, выхаванасці, адчуваць сябе годным і шчаслівым.

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Дубініна, Д. М. Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору: дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі /Д. М. Дубініна. – Мінск: Новое знание, 2016. – 208 с.
  2. Старжынская, Н.С., Дубініна,Д.М. Народная цацка–люстэрка культуры (ад 3 да 7 гадоў) (з электронным дадаткам): дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
  3. Н.С.Старжынская, Д.М.Дубініна.–Мінск : “Вышэйшая школа”, 2014.-87 с. Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 7 гадоў: вучэб.-метад. дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з рус. мовай навучання/ Н.С.Старжынская, Д.М.Дубініна.-Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2016.- 184 с.
  4. Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 5 гадоў: вучэб. нагляд. дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з рус. мовай навучання/ Н.С. Старжынская, Д.М.Дубініна.-Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2016. – 28 арк.іл.
  5. Старжынская, Н. С. Развіцце беларускага маўлення дашкольнікаў ад 5 да 7 гадоў: вучэб.-нагляд.дапам.для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з рускай .мовай навучання/ Н.С. Старжынская. Д.М.Дубініна– Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016. – 40 с.
  6. Старжынская, Н. С. Развіцце беларускага маўлення дашкольнікаў ад 6 да 7 гадоў: вучэб.-нагляд.дапам.для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з рускай .мовай навучання/ Н.С. Старжынская. Д.М.Дубініна– Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016. – 60 с.
  7. Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання.–Мінск: Аверсэв, 2018. – 413 с.: іл.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Загадчык дзяржаўнай

установы адукацыі          

“Заастравецкі яслі-сад

Клецкага раёна”

____________ А.Р.Груша

“        ”              2022

Праграма рэалізацыі педагагічнага праекта

“Фарміраванне цікавасці да народных промыслаў

у выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту сродкамі музейнай педагогікі”

Тэрмін рэалізацыі: 2022-2025

Першы этап: падрыхтоўчы

п/п

Змест работы

Арганізацыйна-кіраўніцкае,

інфармацыйнае,

метадычнае забеспячэнне работы

Самакантроль (формы, тэрміны)

Прагназуемые вынікі

з педагогамі

з выхаванцамі

1.

Фарміраванне творчай групы і размеркаванне абавязкаў педагогаў – удзельнікаў праекта.

Падрыхтоўка матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі да здзяйснення педагаічнага праекта.

Вывучэнне метадычнай літаратуры.

Вывучэнне нарматыўна-прававой базы, якая рэгламентуе дзейнасць па рэалізацыі педагагічнага праекта. 

Правядзенне апытвання дзяцей на пачатак укаранення праекта

Удзел у экскурсіях у краязнаўчы музей вескі Заастравечча, міні-музей “Беларуская хатка”

Рэсурснае забеспячэнне рэалізацыі педагагічнага праекта

Правядзенне семінараў, семінараў-практыкумаў

Спіс

літаратуры па тэме педагагічнага праекта

Сістэматызацыя матэрыялаў па тэме педагагічнага праекта

Апрацоўка вынікаў назіранняў, анкетавання (люты 2023)

Назапашванне неабходных матэрыялаў для размяшчэння на сайце ўстановы адукацыі

Распрацоўка гутарак, заняткаў, экскурсій, віртуальных экскурсій, дыдактычных і развіваючых гульняў, сюжэтна-ролевых гульняў

Другі этап: укараняльны

п/п

Змест работы

Інфармацыйнае, метадычнае забеспячэнне работы

Самакантроль (формы, тэрміны)

Прагназуемые вынікі

з педагогамі

з выхаванцамі

1.

Забеспячэнне кансультацыйнай дапамогі педагогам

Правядзенне семінараў-практыкумаў, круглых сталоў, віктарын,

кансультацый

Распрацоўка прэзентацый,

віртуальных экскурсій,

памятак, буклетаў для работы з выхаванцамі

Папаўненне міні-музея “Беларуская хатка” прадметамі народных промыслаў

Правядзенне абагульняючай гутаркі

Распрацоўка метадычных рэкамендацый

Вывучэнне вынікаў дзейнасці, апрацоўка дадзеных, вызначэнне ступені адпаведнасці дасягнутых вынікаў крытэрыям і паказчыкам ацэнкі

Аналіз і выяўленне недахопаў у рабоце

Пашырэнне ведаў педагогаў па тэме педагагічнага праекта

Папаўненне міні-музея “Беларуская хатка” экспанатамі

Метадычная капілка – канспекты заняткаў, памяткі, буклеты, прэзентацыі

Трэці этап:рэфлексійны (ацэначны)

п/п

Змест работы

Інфармацыйнае, метадычнае забеспячэнне работы

Самакантроль (формы, тэрміны)

Прагназуемые вынікі

з педагогамі

з выхаванцамі

1.

Падрыхтоўка метадычных рэкамендацый педагагічнага праекта

Правядзенне апытвання дзяцей на пачатак укаранення праекта

Падрыхтоўка метадычных рэкамендацый педагагічнага праекта

Адзнака эфектыўнасці праекта ў адпаведнасці з крытэрыямі ацэнкі якасці працэса рэалізацыі педагагічнага праекта

Выніковая справаздача па педагагічнаму праекту

Прэзентацыя праекта

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Загадчык дзяржаўнай

установы адукацыі          

“Заастравецкі яслі-сад

Клецкага раёна”

____________А.Р.Груша

“        ”              2022

Каляндарны план рэалізацыі педагагічнага праекта

“Фарміраванне цікавасці да народных промыслаў

у выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту сродкамі музейнай педагогікі”

Тэрмін рэалізацыі: 2022-2025

№ п/п

Мерапрыемства

Тэрмін

Адказны

1.

Арганізацыйны сход па распрацоўцы педагагічнага праекта  

Жнівень 2022

Груша А.Р.

2.

Арганізацыя творчай групы

Жнівень 2022

Груша А.Р.

3.

Планавыя пасяджэнні творчай групы

1 раз у квартал

Груша А.Р.

4.

Нарада па вывучэнні нарматыўна-прававых дакументаў, якія рэгламентуюць праектную дзейнасць

Верасень 2022

Груша А.Р.

5.

Вывучэнне падагогамі, якія ўваходзяць у творчую групу, тэматычнай літаратуры па тэме праекта 

Жнівень – верасень 2022

Груша А.Р.

6.

Індывідуальныя гутаркі з абмеркаваннем ідэй праекта

Верасень 2022

Груша А.Р.

7.

Індывідуальныя кансультацыі для ўдзельнікаў праекта

На працягу года

Груша А.Р.

8.

Аналіз стану падрыхтаванасці педагогаў да рэалізацыі педагагічнага праекта

Верасень 2022

Груша А.Р.

9.

Кансультацыі для бацькоў

“Фарміраванне цікавасці да народных промыслаў

у выхаванцаў сродкамі музейнай педагогікі”

Студзень – май 2023

Карсюк Н.Ю.,

Краўчук А.А.,

Кружыліна Т.М.,

Сарокіна В.І.,

Тамашэня Т.Л.

10.

Размяшчэнне інфармацыі аб педагагічным праекце на сайце ўстановы

Жнівень – верасень 2022

Груша А.Р.

11.

Правядзенне агульнага бацькоўскага сходу з мэтай інфармавання аб мэтах і задачах праекта ў бягучым навучальным годзе

Верасень 2022

Груша А.Р.

12.

Пасяджэнне творчай групы

Верасень 2022

Груша А.Р.

13.

Правядзенне пастаянна дзейнага семінара-практыкума для ўдзельнікаў праекта

1 раз у квартал

Груша А.Р.

14.

Інструктыўна-метадычная нарада

“Вядзенне дакументацыі ў працэсе рэалізацыі педагагічнага праекта”

Верасень 2022

Груша А.Р.

15.

Падвядзенне вынікаў рэалізацыі праекта ў 2022/2023 навучальным годзе

Жнівень 2023

Груша А.Р.

16.

Планаванне дзейнасці праекта на 2023/2024 навучальны год

Жнівень 2023

Груша А.Р.

згарнуць