Гісторыя, традыцыі, дасягненні

Дзіцячы сад у в.Заастравечча быў адкрыты ў верасні 1961 года ў адпаведнасці з рашэннем Клецкага раённага аддзела  народнай адукацыі. 25 выхаванцаў ад 3 да 6 гадоў складалі 1 рознаўзроставую групу. Калектыў работнікаў дзіцячага сада налічваў 4 чалавекі. Дзякуючы сацыяльнай палітыцы дзяржавы ўпершыню ў гісторыі вёскі дзецям дашкольнага ўзросту была ўдзелена належная ўвага і створаны неабходныя ўмовы для іх развіцця.     
  Матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы адпавядала існуючым патрабаванням і пастаянна ўдасканальвалася. Праз 2 гады было праведзена чарговае добраўпарадкаванне тэрыторыі дзіцячага сада: з’явіліся пляцоўка для гульняў з неабходным абсталяваннем і пляцоўка для вывучэння правілаў дарожнага руху.                Педагагічны працэс арганізоўваўся ў адпаведнасці з праграмай “Выхаванне, навучанне і развіццё дзяцей у дашкольнай установе”, якая прадугледжвала заняткі па музыцы, лепцы, маляванню, аплікацыі, канструяванні, фізкультуры.                               Падрыхтоўцы старэйшых дзяцей да навучання ў школе садзейнічалі заняткі па матэматыцы і грамаце, развіццю мовы. Кантроль за выкананнем праграмных патрабаванняў ажыццяўляўся раённым аддзелам адукацыі.
   Акрамя існуючага дзіцячага сада, які знаходзіўся на балансе Заастравецкага сельскага Савета, у 1971 годзе ў в.Заастравечча пачала работу яшчэ адна дашкольная ўстанова – дзіцячы яслі-сад для дзяцей работнікаў Клецкага будаўнічага мантажнага ўпраўлення на 90 месцаў. Былі адкрыты 3 групы: ясельная, сярэдняга ўзросту і старэйшага ўзросту. Выхаваннем і развіццём дашкольнікаў займалася 19 чалавек, уключаючы 1 музычнага работніка і 2 медыцынскія сястры.
 У 1980 годзе дзіцячы сад-яслі атрымаў новы сучасны будынак і неабходную дыдактычную базу, што дазволіла выхоўваць і развіваць дзяцей на больш якасным узроўні.
  У лютым 1992 года адбылося аб’яднанне двух дзіцячых садоў у адну дашкольную ўстанову “Яслі-сад Заастравецкага сельскага Савета”, якая фінансавалася Заастравецкім сельскім Саветам. 
  У 2006 годзе яслі-сад быў пераведзены на баланс Клецкага раённага аддзела адукацыі.
 З 2009 года афіцыйная назва ўстановы - Дзяржаўная ўстанова адукацыі  “Заастравецкі яслі-сад Клецкага раёна”.

 З лістапада 2022 года афіцыйная назва ўстанову - Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Заастравецкі дзіцячы сад Клецкга раёна".
    Педагагічны калектыў установы паспяхова вырашае задачы дашкольнай адукацыі, стварае неабходныя ўмовы для паўнацэннага развіцця дашкольнікаў і прымае актыўны ўдзел у спаборніцтвах сярод устаноў дашкольнай адукацыі.
Нашы дасягненні 
1993 -1994 – ІІ месца па выніках работы сярод устаноў адукацыі;
1996 – 1997 – І месца ў раённым аглядзе – конкурсе ўстаноў адукацыі;
Сакавік 1998 – дыплом за І месца ў абласным этапе конкурсу “Сельскі дзіцячы сад года”;
Май 1998 – дыплом за ІІІ месца ў рэспубліканскім этапе конкурсу “Сельскі дзіцячы сад года”;
2003 – ганаровая грамата райвыканкама за сучасныя падыходы ў арганізацыі    дыферынцыраванага навучання;
2004 -2005 – І месца па выніках спаборніцтва сярод устаноў дашкольнай адукацыі раёна;
2005 – 2006 - ІІ месца па выніках работы сярод устаноў дашкольнай адукацыі раёна;
2006 – 2007 - І месца па выніках спаборніцтва сярод устаноў дашкольнай адукацыі раёна;
2007 – дыплом за ІІІ месца ў абласным этапе конкурсу “Стварэнне аптымальных умоў для арганізацыі гульнёвай дзейнасці”;
2008 - І месца па выніках спаборніцтва сярод устаноў дашкольнай адукацыі раёна;
2009 - І месца па выніках спаборніцтва сярод устаноў дашкольнай адукацыі раёна;
2011 – 2012 - І месца па выніках спаборніцтва сярод першай групы дзіцячых дашкольных устаноў адкуацыі раёна;
2016 – Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках працы сістэмы адукацыі за 2015 год;
2016 - дыплом упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі;

2019 - дыплом ІІІ ступені ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый устаноў адукацыі;

2019 - дыплом  І ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі.

2021 - дыплом  І ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі.

2021 - Ганаровая грамата Клецкага раённага выканаўчага камітэта па выніках работы за 2021 год сярод устаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці.

2022 - Ганаровая грамата Клецкага раённага выканаўчага камітэта па выніках работы за 2022 год сярод устаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Меню раздела