Аналіз работы за 2022/20223 навучальны год

АНАЛІЗ РАБОТЫ

дзяржаўнай установы адукацыі

“Заастравецкі дзіцячы сад Клецкага раёна”

за 2022/2023 навучальны год

Дзяржаўная ўстанова адукацыі разлічана на 140 месц. Колькасць груп па праекту – 6. Рэжым работы – 10,5 гадзін.

У 2022/2023 навучальным годзе працавала 3 групы з агульнай колькасцю 49 выхаванцаў (2021/2022 навучальны год – 51), з іх другая малодшая – 20, група інтэграванага навучання і выхавання (сярэдняя) – 12, старшая група – 17.

Педагагічнымі кадрамі ўстанова дашкольнай адукацыі ўкамплектавана на 100%.

У 2022/2023 навучальным годзе адукацыйны працэс забяспечвалі 7 педагогаў: 6 – з вышэйшай адукацыяй (85,7%), сярэдняй спецыяльнай – 1 (14,3%), вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю маюць - 5 (71%,4), першую кваліфікацыйную катэгорыю – 2 (28,6%). Ва ўсіх педагаічных работнікаў стаж работы складае звыш 15 гадоў.

Адукацыю па накірунку “Педагогіка дзяцінства” маюць 100% педагогаў.

          Павышэнне кваліфікацыі педагагічных работнікаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі арганізавана згодна плану павышэння кваліфікацыі. Павышэнне кваліфікацыі ў 2022/2023 навучальным годзе прайшлі загадчык Груша А.Р., выхавальнікі дашкольнай адукацыі Краўчук А.А., Кружыліна Т.М., Сарокіна В.І., у выніку чаго педагогі павысілі свой прафесійны ўзровень.

Калектыў установы дашкольнай адукацыі ўзнагароджаны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта, як пераможца сярод устаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці, па выніках работы за 2022 год.

Выхавальнікам дашкольнай адукацыі Краўчук А.А. прадастаўлены газетны артыкул у “Настаўніцкай газеце” “Пра грошы для маленькіх” (люты 2023г.).

Арганізацыя аздараўленчай работы забяспечваецца з улікам стану здароўя выхаванцаў, размеркавання іх па групах здароўя. Штогод выхаванцы ўстановы адукацыі праходзяць медыцынскі агляд вузкімі спецыялістамі ва УАЗ "Клецкая ЦРБ", “Застравецкая ўчастковая бальніца”, што дазваляе своечасова адсачыць групы здароўя выхаванцаў.

Групы здароўя

2022 год

2021 год

1

10 (20,4%)

13 (25,5 %)

2

38 (77,6%)

34 (66,7%)

3

1 (2%)

4 (7,8%)

4

-

-

У 2022/2023 навучальным годзе ў большасці выхаванцаў другая група здароўя. Назіраецца змяншэнне на 5,8% выхаванцаў з трэцяй групай здароўя. Аднак аналізуючы дынаміку стану здароўя выхаванцаў у перыяд знаходжання ва ўстанове дашкольнай адукацыі паказаў, што колькасць выхаванцаў з першай групай здароўя змяншаецца, становіцца ўсё менш і менш практычна здаровых дзяцей, а гэта значыць неабходна праводзіць работу з выхаванцамі па ўмацаванню здароўя праз арганізацыю і правядзенне розных форм работы, мерапрыемствы, якія б садзейнічалі выхаванню здаровага дзіцяці. Таму калектыву ў 2023/2024 навучальным годзе неабходна накіраваць работу па ўмацаванню і захаванню здароўя выхаванцаў праз аптымізацыю рухальнай актыўнасці на працягу дня.

Ахове і ўмацаванню здароўя выхаванцаў, фарміраванню фізічных якасцяў садзейнічалі ранішняя гімнастыка, рухомыя гульні на свежым паветры.

Год

Выпадкі захворванняў

На 1000 дзяцей

Пропуск адным дзіцем

па хваробе

 
 

2022

6

139

0,8 (раённы паказчык– 1,5)

 

2021

6

133

0,8 (раённы паказчык–1,7)

 

Пры аналізе захворванняў можна адзначыць, што колькасць выпадкаў захворванняў і пропуск адным дзіцем па хваробе на працягу апошніх двух гадоў застаецца без змяненняў. 

Выпадкаў траўматызму на працягу 2022/2023 навучальнага года    не зарэгістравана.

Вынікі фізкультурна-аздараўленчай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі паказалі, што назіраецца сістэма ў правядзенні ранішняй гімнастыкі, фізкультурных заняткаў, фізкультхвілінак і дынамічных паўз паміж заняткамі, рухавых і спартыўных гульняў, форм актыўнага адпачынку.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі вялікая ўвага надаецца пытанням харчавання, якое арганізуецца ў адпаведнасці                            з нарматыўнымі дакументамі і прыкладным 10-дзённым меню                  з выкарыстаннем тэхналагічных карт.

Нормы харчавання па асноўных прадуктах за 2022 год выкананы на 99,8 % (2021 год – 98,5 %), раённы паказчык– 95,7 %.

Выхавальнікамі дашкольнай адукацыі праводзіцца работа па фарміраванні ў выхаванцаў уменняў, звязаных з прыёмам ежы ў адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі дзяцей.

У 2022/2023 навучальным годзе перад педагагічным калектывам стаяла задача па развіццю мовы на асновах грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту праз гульнявую дзейнасць;

          Аб рэзультатыўнасці выканання гадавой задачы па фарміраванні асноў грамадзянскасці і патрыятызму сведчыць выкарыстанне гульнявога асяроддзя ў кантэксце патрыятычнага выхавання. У кожнай узроставай групе створаны нацыянальныя вугалкі, дзе знаходзяцца лялькі ў беларускіх касцюмах, ілюстраваныя кнігі з творамі народнага мастацтва, беларускія цацкі, настольна-друкаваныя гульні. Маюцца картатэкі гульняў на патрыятычную тэму. У практыцы адукацыйнай дзейнасці шырока выкарыстоўваліся як на занятках, так і ў нерэгламентаванай дзейнасці слоўныя, дыдактычныя, сюжэтна-ролевыя, беларускія народныя гульні.

З мэтай развіцця эмацыянальна-каштоўнасных адносін да культуры беларускага народа выкарыстоўваліся гульнявыя метады і сюрпрызныя моманты, элементы навізны. Формы работы з выхаванцамі па выхаванні патрыятычных пачуццяў разнастайныя: тэматычныя заняткі, экскурсіі, святы, вольны час і забаўкі. Разам з тым пры арганізацыі мастацка-моўнай дзейнасці недастаткова выкарыстоўваліся драматызацыя і інсцэніроўка мастацкіх твораў на беларускай мове. Неабходна арганізаваць гурток у дадзеным накірунку работы.
Выкарыстанне магчымасцей этнаграфічнага міні-музея “Беларуская хатка” праз правядзенне экскурсій, тэматычных заняткаў спрыяла развіццю ў выхаванцаў цікавасці да беларускай нацыянальнай культуры, пазнававаўчым і выхаваўчым момантам, выкарыстоўванню праблемных сітуацый.

Пасяджэнне педагагічнага савета “Сучасныя падыходы да маральна-патрыятычнага выхавання дашкольнікаў”, семінар-практыкум “Арганізацыя гульнявой дзейнасці з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці дзяцей”, кансультацыі “Арганізацыя дзейнасці ўстановы дошкольнай адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту”, “Знаёмства выхаванцаў з малой радзімай – аснова фарміравання нацыянальнай самасвядомасці”, “Маральнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту на нацыянальных традыцыях беларускага народа”, адкрытыя прагляды спецыяльна арганізаванай дзейнасці садзейнічалі павышэнню педагагічнага вопыту педагогаў у выкарыстанні сродкаў і метадаў работы з выхаванцамі па маральна-патрыятычным выхаванні дашкольнікаў, папаўненні развіваючай прасторы дыдактычнымі гульнямі па асновах грамадзянскасці і патрыятызму “Сімвалы маёй краіны”, “Назаві беларускую страву”, “Беларускія народныя інструменты”, “Мая Беларусь”, “Прамысловасць нашай краіны”, “Знакамінтыя будынкі Беларусі”, “Мой горад Клецк”, “Беларускі арнамент”, “Беларускі нацыянальны касцюм” (мужчынскі, жаночы), “У сімвала шмат імён”, лэйпбук “Беларусь мая сінявокая”.

Як паказалі назіранні за адукацыйным працэсам, шырокае далучэнне да нацыянальнай культуры Беларусі выхаванцы атрымлівалі праз асноўны від дзейнасці – гульню. Спецыфіка гульнявой дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту мае практычнае прымяненне ў працэсе знаёмства з традыцыямі свайго народа.

У сучасных умовах работа ўстановы дашкольнай адукацыі будзе паспяховай толькі у цесным супрацоўніцтве з законнымі прадстаўнікамі. Сумеснай рабоце надаецца шмат увагі, бо праводзіцца яна мэтанакіравана, планамерна, сістэматычна і дае вынікі, якія садзейнічаюць павышэнню педагагічнай культуры законных прадстаўнікоў і ўстанаўленню адзінства ў выхаванні і навучанні.

Адначасова з работай, якая праводзілася ў групах з выхаванцамі па развіццю маўлення, выхавальнікі планавалі ў рамках рэалізацыі гадавой задачы гутаркі, кансультацыі, рэкамендацыі для законных прадстаўнікоў, актыўна супрацоўнічалі ў рамках арганізацыі адукацыйнага працэсу, прыцягваліся да ўдзелу ў конкурсах, вырабах гульняў, розных матэрыялаў для папаўнення прадметна-развіваючага асяроддзя груп.

У пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (далей – ПКПП)           у 2022/2023 навучальным годзе карэкцыйна-педагагічную дапамогу атрымлівалі 18 выхаванцаў. З выпраўленымі моўнымі парушэннямі       на канец навучальнага года 3 выхаванцы адлічаны, 15 выхаванцаў працягнуць займацца ў ПКПП у 2023/2024 навучальным годзе.

У 2023/2024 навучальным годзе настаўніку-дэфектолагу неабходна будзе прадоўжыць работу па карэкцыі гукавымаўлення выхаванцаў і актывізаваць у гэтым напрамку работу з законнымі прадстанікамі выхаванцаў.

У групе інтэграванага навучання і выхавання быў арганізаваны адуацыйны працэс для чатырох выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця па праграме выхавання і навучання дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Двое выхаванцаў у 2023/2024 навучальнымм годзе працягнуць займацца ва ўстанове дашкольнай адукацыі па праграме выхавання і навучання дзяцей з цяжкімі парушэннямі, адзін выхаванец адлічаны ў сувязі з пераменай месца жыхарства.  Адзін выхаванец з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў 2023/2024 навучальным годзе па выніках заключэння дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр карэкцыйна–развіваючага навучання і рэабілітацыі” будзе атрымліваць карэкцыйна-педагагічную дапамогу ў ПКПП.

Дадатковымі паслугамі ахоплена 100 % выхаванцаў сярэдняга         і старшага ўзросту. Функцыянавалі 2 аб’яднанні па інтарэсах на платнай аснове: “Замежная мова”, “Тэхнічнае канструяванне” (2022/2023 – 2 гурткі), 2 абяднанні па інтарэсах на бясплатнай аснове “Дзіцячае ручное ткацтва”, “Інфарматыка без разеткі”.

Навучанне англійскай мове спрыяла фарміраванню ў выхаванцаў слоўнікавага запасу англаязычнымі словамі, лічэнню у межах 10,  знаёмству колераў на англійскай мове. Гульнёвая форма правядзення заняткаў з выкарыстаннем раздатачнага і дэманстрацыйнага матэрыялу садзейнічала станоўчаму эфекту запамінання англаязычных слоў.

Наведванне гуртка тэхнічнага канструявання з дапамогай розных відаў лега-канструктара навучыла дзяцей канструяваць мадэлі не толькі па схемах, але і праяўляць сваю фантазію ў пабудове.

Аднак, у 2023/2024 навучальным годзе работу па аказанню дадатковых паслуг неабходна прадоўжыць.

З улікам запытаў законных прадстаўнікоў функцыянавала прагулачная і адаптацыйная групы кароткачасовага знаходжання дзяцей ва ўзросце да 3–х гадоў, якую наведвалі 4-ы дзіцяці (2021/2022 навучальны год – 5), а таксама сезонная пляцоўка для 3-іх дзяцей ва ўзросце ад 2 гадоў да 4. Двое выхаванцаў, якія наведвалі адаптацыйную групу на працягу навучальнага года былі залічаны ў 2 малодшую групу. Наведванне групы садзейнічала набыццю сацыяльнага вопыту, узаемаадносінам з іншымі дзецьмі, выхавальнікамі дашкольнай адукаыі, што аблегчыла адаптацыйны перыяд з прыходам ва ўстанову дашкольнай адукацыі. Дзякуючы гэтаму адаптацыя ў выхаванцаў прайшла ў лёгкай форме.

          У рамках пераемнасці ўстановы дашкольнай адукацыі і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі быў праведзены круглы стол «Пераемнасць у рабоце ўстановы дашкольнай адукацыі і школы як умова паспяховай адаптацыі дзяцей да школьнага навучання», ўзаеманаведванні заняткаў па навучанні грамаце, элементарных матэматычных уяўленнях, конкурсы малюнкаў першакласнікаў і выхаванцаў старшага ўзросту, а таксама розныя мерапрыемствы з выхаванцамі (экскурсіі ў школьную бібліятэку, этнаграфічны музей, спартыўную залу, экалагічны пакой школы, кабінет інфарматыкі і музыкі), што садзейнічала фарміраванню адзіных падыходаў да рэалізацыі асноўнай мэты ўзамадзеяння школы і ўстановы дашкольнай адукацыі – падрыхтоўцы дзіцяці да навучання ў школе.

          Асноўная работа савета прафілактыкі, які дзейнічае ва ўстанове дашкольнай адукацыі, накіравана на ранняе выяўленне дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, прафілактыку сацыяльнага сіротства. На асобым кантролі савета прафілактыкі знаходзяцца шматдзетныя і няпоўныя сем’і. Членамі савета прафілактыкі арганізоўвалася наведванне сем’яў з мэтай вызначэння ўмоў жыцця і выхавання дзяцей, у час наведвання праводзяіліся гутаркі па прафілактыцы траўматызму і гібелі дзяцей. 
          На працягу 2022/2023 навучальнага года не выяўлена сем’яў выхаванцаў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (2021/2022 навучальны год – 0 ) . 

          Асобасна арыентаванае ўзаемадзеянне з сем’ямі выхаванцаў, накіраванае на ўстанаўленне партнерскіх адносін, з’яўляецца важнай задачай у рабоце ўстановы дашкольнай адукацыі. Праведзеныя                з законнымі прадстаўнікамі кансультацыі “Парады каб выхаваць сапраўднага грамадзяніна”, “Выхаваўчае значэнне твораў – “матчынай школы” – калыханак і забаўлянак”,“Далучаем дзяцей да беларускай нацыянальнай кульуры”, “Як навучыць дзіця правільна паводзіць сябе на дарозе” садзейнічалі пашырэнню ўзаемасувязі законных прадстаўнікоў выхаванцаў з асаблівасцямі выхавання нацыянальных традыцый, пашырэнню ведаў аб фальклоры, нацыянальных страў, звычаяў і традыцый, выхаванню правілам бяспечных паводзін. Кансультацыйныя матэрыялы размяшчалі педагогі на інфармацыйных стэндах кожнай узроставай групы і на сайце ўстановы.

У рамках рэалізацыі гадавога плана эфектыўнымі былі арганізаваны сумесныя выставы з удзелам законных прадстаўнікоў “Восеньскі ўраджай”, “Букет для любімай матулі”, “Падары падарунак сябар сябру”, “Навагодняя майстэрня”. Парадавалі выхаванцаў святы, забавы “Кожная ўсмешка для цябе, матулька”, “Навагодні калейдаскоп”, “Маму любую віншуем”.

          Усе мерапрыемствы садзейнічалі павышэнню педагагічнай кампетэнтнасці законных прадстаўнікоў і супрацоўніцтву, устанаўленню даверу і ўзаемаразуменню.

          Па выніках правядзення анкетавання “Дзіцячы сад вачамі бацькоў”, можна сказаць, што законныя прадстаўнікі выхаванцаў станоўча ацэньваюць працу калектыва дзіцячага сада (100%). Намаганні педагагічнага калектыву былі накіраваны на тое, каб удасканальваць падыходы ў рабоце з законнымі прадстаўнікамі, знайсці больш эфектыўныя формы ўзаемадзеяння з сям'ёй. Уся работа дзіцячага сада будавалася на ўсталяванні бацькоўска-педагагічнага партнёрства з сям'ёй кожнага выхаванца, аб'яднанні намаганняў для развіцця і выхавання дзяцей, стварэнні атмасферы агульнасці інтарэсаў, эмацыйнай ўзаемападтрымкі.

У 2022/2023 навучальным годзе здзяйснялася дзейнасць па рэалізацыі педагагічнага праекта “Фарміраванне цікавасці да народных промыслаў у выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту сродкамі музейнай педагогікі”. Для рэалізацыі праекта былі створаны ўмоў для фарміравання ўяўленняў у выхаванцаў аб народных промыслах, выхаванцы пашырылі веды аб прыладах працы і атрыманых вырабах, аб прымяненні ў жыцці прадметаў як вынікаў працы, пра прадметы мэблі і беларускую нацыянальную цацку, ткацтва і вышыўку; аб беларускім арнаменце, спосабах яго стварэння, выхоўвалася цікавасць і павага да народных промыслаў праз музейную педагогіку.

На якасць арганізацыі адукацыйнага працэсу аказвае ўплыў матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ўстановы дашкольнай адукацыі. Матэрыяльная база папаўнялася з такіх крыніц фінансавання,                 як выкананне платных паслуг, платных адукацыйых паслуг, здача макулатуры.

За 2022/2023 навучальны год на рахунак папячыцельскага савета паступіла 556 рублёў. Згодна плану работы папячыцельскага савета на гэтыя сродкі набыты вучэбна-наглядныя дапаможнікі серыі “Разумней-ка”, нагляднасць у выглядзе банараў для афармлення гульнявых навесаў, стэндаў для тэматычнай пляцоўкі “Метыястанцыя”, фарба, будаўнічы матэрыял.

Дзякуючы арганізаванай рабоце гурткоў, спецрахунак установы дашкольнай адукацыі за 2022/2023 навучальны год папоўніўся              на 1399 рублёў 90 капеек.         

У наступным навучальным годзе неабходна прадоўжыць работу па папаўненні гульнявых пляцовак сучасным абсталяваннем.

Працэнт забяспечанасці праграмна-метадычнымі і вучэбнымі дапаможнікамі для педагогаў складае 100% (2021/2022 – 98,7%), раённы паказчык – 96,9%, вучэбнымі выданнямі для выхаванцаў – 100% (2021/2022 – 99,7%), раённы паказчык – 97,2 %. На працягу навучальнага года метадычны вугалок папоўніўся навінкамі вучэбных наглядных дапаможнікаў І.У.Жытко “Пасябруй з матэматыкай” (ад 3 да 4 гадоў), В.М.Мукасей “Дыдактычныя гульні па развіцці элементарных матэматычных уяўленняў у дзяцей” (ад 3 да 4 гадоў), Д.М.Дубініна “Мая родная старонка: краязнаўства і этнаграфія Беларусі”, а таксама серыяй выданняў “Я ганаруся!”.

          Групавыя памяшканні, вугалкі рухальнай актыўнасці кожнай узроставай групы папоўніліся гульнявым матэрыялам і спартыўным інвентаром, кантэйнерамі для захоўвання абсталявання.

У адпаведнасці з тыпавым пералікам працэнт забяспечанасці развіваючага асяроддзя груп склаў – 94,4%, (2021/2022 навучальны год – 94,0 %), раённы паказчык – 93,8%.

Летнім аздараўленнем ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе было ахоплена 32 выхаванцы (65,3 %, 2021/2022 навучальны год – 60,8 %).

У адпаведнасці з фактычнай колькасцю выхаванцаў у летні перыяд функцыянавалі 2 групы (2-ая малодшая і рознаўзроставая).

Па выніках медыцынскага агляду дзяцей колькасць выхаванцаў на пачатак летняга перыяду з першай групай здароўя складае 8 (25%) (2021/2022 навучальны год – 6 (20%)), з другой – 23 (72%) %) (2021/2022 навучальны год – 23 (76,7%)), з трэцяй – 1 (3%)%) (2021/2022 навучальны год – 1 (3,3%)).

Выпадкаў перахода выхаванцаў з адной групы здароўя ў другую на працягу летняга перыяду не назіралася. З аналізу па групах здароўя можна адзначыць, што ў большасці выхаванцаў другая група здароўя.

          Асноўную групу па фізкультуры маюць 30 выхаванцаў (94%) (2021/2022 навучальны год – 93,4%); падрыхтоўчую – 1 (3%) (2021/2022 навучальны год – 3,3%); спецыяльную – 1 (3%) (2021/2022 навучальны год – 3,3%). На дыспансерным уліку выхаванцаў не было (2021/2022 навучальны год – 0). Аналіз па групах па фізкультуры паказвае, што ў 2022/2023 навучальным годзе назіраецца змяншэнне на 0,3% выхаванцаў з падрыхтоўчай групай па фізкультуры і на 0,3% выхаванцаў са спецыяльнай групай па фізкультуры.

Усе рэжымныя моманты, акрамя сну і харчавання, праводзіліся        на свежым паветры.

Аздараўленчыя мерапрыемствы з дзецьмі праводзіліся з улікам групы здароўя выхаванцаў. Значная ўвага надавалася загартоўванню дзяцей. Паветраныя ванны, мыццё рук, ног, твару вадой пакаёвай тэмпературы, садзейнічалі ўмацаванню здароўя дзяцей. На пачатак          і канец аздараўленчага перыяду быў праведзены аналіз стану здароўя выхаванцаў. За перыяд аздараўлення адсутнічалі выпадкі захворванняў (2021/2022 – 0).

Такім чынам, зыходзячы з аналізу работы і існуючых праблем, калектыў установы дашкольнай адукацыі вызначыў накірункі работы на 2023/2024 навучальны год: удасканальванне работы педагагічнага калектыва па ўмацаванню і захаванню здароўя выхаванцаў праз аптымізацыю рухальнай актыўнасці на працягу дня;

удасканальванне адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя для дзяцей

з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі ва ўмовах інтэграванага навучання                     і выхавання.

 

Загадчык                                                                   А.Р.Груша

 

 

 

згарнуць
Меню раздела