Практычны матэрыял

Святы і абрады

Абрады - сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады — састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з’явы прыроды.
   Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.

   Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходнеславянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

   Асаблівасць беларускіх абрадаў — перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання. Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт. Яны суправаджаюцца  песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. З імі звязана сялянска-абрадавая паэзія.

    3 цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.

  Абрады зямельныя. Узніклі ў першабытным грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. У сувязі з пастаяннай паўторнасцю сельскагаспадарчых работ і прыстасаванасцю іх да пэўных дат або перыядаў земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі. Падзяляюцца на зімовыя — звязаны са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; вясновыя — гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія — звязаны са святкаваннем Купалля, зажынак, дажынак; восеньскія — са святкаваннем Спаса, Багача, Пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, жартамі. Народныя традыцыі надавалі ім сваеасаблівы каларыт і нацыянальную спецыфіку.

   Многія элементы ў земляробчых абрадах страцілі ранейшае значэнне, бо менш звязаны з вытворчымі працэсамі. Элементы міфалогіі ператварыліся ў сімвалы, характэрныя для гульняў. Новы змест і новае афармленне набылі традыцыйныя народныя абрады пачатку і заканчэння веснавых палявых работ. На змену традыцыйнай Масленіцы прыйшлі Свята зімы, Праводзіны зімы.

  Святы - сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытным грамадстве. Былі звязаны з каляндарнымі (гуканне вясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы — царкоўныя, у  прыватрасці, хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарныя народныя святы (Каляды, Масленіца, Купалле і інш.). Да безрэлігійных  народных свят належалі шматлікія гульні.  Гэта датычылася Каляд, Масленіцы, Купалля. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў Калядах, ёсць элемент народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна-абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з’явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят далучала хрысціянскія (да Каляд - раство Хрыстова, да валачобнага свята — Вялікдзень, да Купалля — свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

     Стрэчанне, ці Грамніцы, — гуканне вясны. Гэтае свята ўвабрала ў сябе вобраз зімы і лета ў песенных гуртах, якія спрачаюцца паміж сабой песнямі.

    Масленка. Святкуецца на восьмы дзень перад Вялікадневым постам. З гэтага  свята пачыналіся запускі, якія заканчвалі калядны мясаед.

    Гуканне вясны. Гэтае свята характэрна для Усходней Беларусі. Як і масленкавыя абрады, так і песні, і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягала 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле.

    Саракі. Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавого раўнадзенства. З гэтым святам прыходзіць вясна.

    Юр’я. Свята адзначалася 6 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую з іх, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. Пра гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх: "Як дождж на Юр’я, то будзе хлеб у дурня".

    Зялёныя святкі. Свята найвышэйшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з’яўляецца гімнам маці-прыродзе.

    Купалле. Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонцазвароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі.

    Жніво. Гэтае свята з’яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.

   Пакровы. Адзначалісы ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размяркоўвалі дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор’і меркавалі аб характары будучай жонкі і называлі гэты час Дзявочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. «Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова". Пачынаючы з гэтага свята, моладзь збіралася на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

    Дзяды. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мелася быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

    Зімовыя святкі. Пачыналіся пасля поснай куцці (6 студзеня) і завяршаліся на Вадохрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімовага сонцазвароту пасля Піліпаўскага посту. Неад’емным рытуалам з’яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая-шчодрая і вадзяная. 

Крыніца сайт ds1-blz.bereza.edu.by 

Музычны кіраўнік                                   Г.П.Грынкевіч

згарнуць

Мова продкаў і нашчадкаў

  

   Што такое родная мова? Навошта дзецям трэба ведаць беларускую мову?

  З самага нараджэння дзіця чуе голас маці, якая аберагае яго ад усяго дрэннага ў свеце. Наша родная старонка, як наша маці – хоча каб мы заставаліся вольнымі ўладальнікамі свайго жыцця. Гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашыя карані, тое, што трымае нас, робіць нас НАЦЫЯЙ. Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – наш скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі не адракацца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, спяваць народныя песні, ведаць, як з веку ў век святкавалі святы ў нашым краі, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.

  Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх гадоў. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, вытокаў народнай мудрасці.

  Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромяцца на ёй размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты прыклад дарослых, бацькоў, людзей, якія жывуць побач з імі. Патрэбна часцей чытаць беларускія народныя казкі, знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў, развучваць вершы, загадваць загадкі, спяваць беларускія песні, прымаць удзел у беларускіх народных святах.

  Дапамажыце нашым дзецям авалодаць беларускай мовай, і вы дапаможаце абудзіць у іх веру ў тое, што яны вырастуць патрэбнымі на зямлі людзьмі.

Крыніца Інтэрнэт-сайт https://sad5narovlia.schools.by/pages/konsultatsii-dlja-roditelej2

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі                                            А.А.Краўчук

 

Слова наша роднае, хапала
На стагоддзі доўгія цябе.
Багдановіч, Колас і Купала
Прыпадалі да цябе ў журбе.
Абкідалі кпіны і абразу,
З дзён былых цягнулі ў заўтра ніць
І , хаця не ўсіх і не адразу, -
Навучылі ўсё ж цябе цаніць,
Вымытае ў гулкіх навальніцах,
Нам як запавет перадалі,
Каб пілі і не маглі напіцца,
І ўзнялі наўздзіў ўсёй зямлі.

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –
Шэпт дубровы і пчаліны звон, -
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён,
Па чужых краях не пабірацца,
Не аддаць цябе на забыццё,
Наша невычэрпнае багацце,
Наша несмяротнае жыццё.

                                                    Генадзь Бураўкін

 Што такое родная мова? Навошта дзецям трэба ведаць беларускую мову?

З самага нараджэння дзіця чуе голас маці, якая аберагае яго ад усяго дрэннага ў свеце. Наша родная старонка, як наша маці, хоча, каб мы заставаліся вольнымі ўладальнікамі свайго жыцця. Гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашы карані, тое, што трымае нас, робіць нас нацыяй. Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – наш скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі ад яго не адракацца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, спяваць народныя песні, ведаць як, з веку ў век святкавалі святы ў нашым краі, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.

       Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное  звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, вытокаў народнай мудрасці.

Сёння сам час патрабуе звяртацца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты прыклад сваякоў, бацькоў, людзей, якія жывуць побач з дзецьмі. Патрэбна часцей чытаць беларускія народныя казкі, знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў, развучваць вершы, загадваць загадкі, спяваць беларускія песні, прымаць удзел у беларускіх народных святах.

Дапамажыце абудзіць у дзяцей веру ў тое, што яны вырастуць патрэбнымі на зямлі людзьмі.

Крыніца сайт:https://ped-kopilka.ru › konsultaci-dlja-roditelei-v-detskom-sadu

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                           Т.Л.Тамашэня

згарнуць