Тэматычныя дні

Тэматычны дзень "Дзень народнага адзінства"

Тэма дня: “Дзень народнага адзінства”

Мэта: фарміраванне усведамлення сябе грамадзянінам Рэспублікі Беларусь; узбагачэнне ўяўленняў дзяцей аб сваёй Радзіме; выхаванне пачуцця гонару за прыналежнасць да беларускага народа.

 

І палова дня

 

Зносіны

Гутарка “Дзень народнага адзінства”

Мэта: фарміраванне ўяўленняў дзяцей пра асаблівасці святкавання свята.

Гульнявая дзейнасць

Спартыўнае спаборніцтва “Калі мы адзіны, мы непабядзімы.”

Мэта: выхаванне цікавасці да культурных традыцый беларускага народа; выхаванне жадання арганізоўваць найпростыя спаборніцтвы з аднагодкамі.

Дыдактычная гульня “Якім павінен быць сапраўдны грамадзянін?”

Мэта: развіццё і сістэматызацыя ўяўленняў дзяцей пра сябе, як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Мастацкая дзейнасць

Адукацыйная галіна “Выяўленчае мастацтва” (аплікацыя)

Тэма: “Паштоўка да свята”

Праграмныя задачы: замацоўваць уменне выконваць работы па задуме; фарміраваць уменне ствараць сюжэтную аплікацыю, самастойна падбіраць узоры з розных форм; развіваць эстэтычныя пачуцці, уяўленне; выхоўваць пачуццё павагі і падзякі да ветэранаў вайны.

 

Адукацыйная галіна “Дзіця і гарамдства”

Тэма: “Рэспубліка  Беларусь, сімвалы дзяржавы.”

Праграмныя задачы: развіваць патрэбнасць у пазнанні сацыяльнай рэчаіснасці; фарміраваць першасныя ўяўленні пра дзяржаву (Прэзідэнт, яго прозвішча, імя, імя па бацьку) і дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь (сцяг, гімн, герб); выхоўваць пачуццё патрыятызму і любові да Радзімы.

ІІ палова дня

Гульнявая

 дзейнасць

Дыдактычная гульня “На што падобна Беларусь?”

Мэта: узбагачэнне ўяўленняў дзяцей аб геаграфічнай карце, аб межах нашай краіны.

Дыдактычная гульня “Ці ведаем мы герб сваёй краіны?”

Мэта: развіццё ўмення знаходзіць герб Рэспублікі Беларусь сярод гербаў іншых краін.

Мастацкая дзейнасць

Чытанне вершаў “Радзіма” А.Вольскага, “Радзіма” М.Пазнякова, “О, край родны, край прыгожы” Я.Коласа.

Мэта: прывіццё патрыятычных пачуццяў праз літаратурныя творы.

 

Працоўная дзейнасць

Сумесная працоўная дзейнасць на пляцоўцы “Працоўны дэсант”

Мэта: фарміраванне станоўчых адносін да сумеснай працоўнай дзейнасці.

згарнуць

Тэматычны дзень "Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь"

Тэма дня: “Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”

Мэта: фарміраванне ўяўленняў у дзяцей пра дзяржаўнае свята,  гісторыю яго ўзнікнення; развіццё ўменняў пазітыўна ставіцца да свята; выхаванне эмацыянальна пазітыўнага стаўлення да Радзімы.

 

1 палова дня

 

Зносіны

 

Гутарка “Па старонках гісторыі”

Мэта: фарміраванне ўяўленняў ў дзяцей пра Дзень Незалежнасці, гісторыю яго ўзнікнення; выхоўваць культуру зносін (уважліва слухаць, адказваць на пытанні).

 Гульнявая  дзейнасць

 

Дыдактычная гульня “Знайдзі свой сцяг”

Мэта: развіццё ўменняў знаходзіць сцяг Рэспублікі Беларусь сярод сцягоў іншых краін.

Мастацкая

дзейнасць

Праслухванне дзяржаўнага гімна і падняцце сцяга

Мэта: развіццё павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (сцяг, гімн)

Адукацыйная галіна “Выяўленчае мастацтва (маляванне крэйдамі на асфальце)

Тэма: “Наша шчаслівае дзяцінства”

Праграмныя задачы: фарміраваць уменні варыятыўна выкарыстоўваць розныя спосабы малявання, маляваць па ўласнай задуме, выконваць сумесныя работы; развіваць цікавасць творчыя здольнасці; выхоўваць эстэтычныя пачуцці.

Пазнавальна-практычная дзейнасць

 

Экскурсія да брацкай магілы

Мэта: развіццё павагі і ўшанаванне памяці воінам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

2 палова дня

Гульнявая   дзейнасць

 

Спартыўнае спаборніцтва “Мы-маленькяі патрыёты”

Мэта: замацаванне ўмення пераносіць назапашаны рухальны вопыт у рухальную дзейнасць; развіццё спрытнасці, хуткасці, кемлівасці.

 

Мастацкая дзейнасць

 

Разглядванне лэпбука “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”

Мэта: пашырэнне ўяўленняў дзяцей пра дзяржаўныя сімвалы.

 

 

Працоўная дзейнасць

 

Працоўныя даручэнні “Навядзём парадак у цэнтры сімволікі”

Мэта: развіццё ўменняў сумесна з дарослым выконваць нескладаныя працоўныя даручэнні.

 

згарнуць

Тэматычны дзень: “Свята Перамогі”

Мэта: пашырэнне слоўнікавага запаса дзяцей словамі “перамога”. “парад”, “салют”; узбагачэнне ўяўленняў дзяцей аб сваёй Радзіме; выхаванне пачуцця гонару за прыналежнасць да беларускага народа, павагу да ветэтанаў.

 

І палова дня

 

Зносіны

Гутарка “Дзень перамогі”

Мэта: фарміраванне ўяўленняў дзяцей пра асаблівасці святкавання свята Перамогі.

 

 

Гульнявая дзейнасць

Дыдактычная гульня “Хто чым займаецца”

Мэта: сістэматызацыя ўяўленняў дзяцей аб родах войск: сухапутныя, марскія, паветраныя.

Дыдактычная гульня “Якім павінен быць салдат?”

Мэта: развіццё і сістэматызацыя ўяўленняў дзяцей пра абаронцаў Радзімы ў час Вялікай Айчыннай вайны.

 

Мастацкая дзейнасць

Адукацыйная галіна “Выяўленчае мастацтва” (аплікацыя)

Тэма: “Паштоўка да свята”

Праграмныя задачы: замацоўваць уменне выконваць работы па задуме; фарміраваць уменне ствараць сюжэтную аплікацыю, самастойна падбіраць узоры з розных форм; развіваць эстэтычныя пачуцці, уяўленне; выхоўваць пачуццё павагі і падзякі да ветэранаў вайны.

ІІ палова дня

Гульнявая

 дзейнасць

Гульні з будаўнічым матэрыялам “Цягнік”, “Танк”, “Самалёт”.

Мэта: замацоўваць уменне канструяваць з будаўнічага матэрыяла ваенны транспарт па схеме.

Дыдактычная гульня “Абаронцы Айчыны”

Мэта: замацаванне ўяўленняў дзяцей пра асаблівасць ваеннай службы і неабходных умовах яе паспяховага здзяйснення; выхаванне пачуцця гонару за абаронцаў айчыны.

 

Мастацкая дзейнасць

 

Чытанне вершаў “Ля вечнага агню” М.Пазнякова, “Дзе хаваецца вайна?”        В.Віткі

Мэта: прывіццё патрыятычных пачуццяў праз літаратурныя творы.

 

Працоўная дзейнасць

 

Сумесная працоўная дзейнасць на пляцоўцы “Працоўны дэсант”

Мэта: фарміраванне станоўчых адносін да сумеснай працоўнай дзейнасці.

 

 

згарнуць

Тэматычны дзень: “Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь” (старшая група)

Мэта: фарміраванне гонару і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, уменне выконваць правілы паводзін на цырымоніі падняцця Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

 

І палова дня

 

Зносіны

Гутарка “Мая радзіма-Беларусь”

Мэта: фарміраванне ўяўленняў у дзяцей пра дзяржаву і дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь; выхаванне пачуцця любві і прыхільнасці да роднага краю.

Гульнявая дзейнасць

Дыдактычная гульня “Галоўныя сімвалы маёй краіны”

Мэта: фарміраванне ўяўленняў дзяцей пра сімвалы Рэспублікі Беларусь; выхаванне павагі да дзяржаўных сімвалаў.

Дыдактычная гульня “Знайдзі герб і сцяг Рэспублікі Беларусь”

Мэта: фарміраванне ўяўленняў у дзяцей пра сімвалы нашай краіны: герб, сцяг.

Спецыяльна арганізаваная дзейнасць

Адукацыйная галіна “Дзіця і грамадства”

Тэма: “Рэспубліка Беларусь, сімвалы дзяржавы”

Праграмныя задачы: развіваць патрэбнасць у пазнанні сацыяльнай рэчаіснасці; фарміраваць першасныя ўяўленні пра дзяржаву (Прэзідэнт, яго прозвішча, імя, імя па бацьку) і дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб, гімн); выхоўваць пачуццё любові да роднай краіны, яе сімвалаў.

ІІ палова дня

Гульнявая

 дзейнасць

Дыдактычная гульня “Пазнай сцяг Рэспублікі Беларусь”

Мэта: фарміраванне ўяўленняў дзяцей пра беларускі сцяг, сімвалічным прызначэнні яго колераў; выхаванне любові да сваёй Радзімы.

Музычная гульня “Угадай мелодыю”

Мэта: развіццё ўменняў адрозніваць гімн Рэспублікі Беларусь ад іншых мелодый.

Дыдактычная гульня “Складзі сцяг Рэспублікі Беларусь”

Мэта: замацаванне ведаў дзяцей пра дзяржаўны сімвал Беларусі – сцяг, яго колеравую афарбоўку і яе сімвалічнае значэнне; выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да сваёй краіны.

Мастацкая дзейнасць

 

Слуханне гімна Рэспублікі Беларусь.

Мэта: развіццё цікавасці і павагі да дзяржаўных сімвалаў, дзяржаўнаму гімну, жадання падпяваць гімн; выхаванне культуры паводзін у час слухання гімна, пачуццё патрыятызму.

 

Працоўная дзейнасць

 

Пасадка дрэўца.

Мэта: фарміраванне жадання памнажаць і берагчы прыроднае багацце нашай краіны.

 

згарнуць

Тэматычны дзень: "Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь" (сярэдняя група)

Тэма дня: “Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь”

Мэта: фарміраванне ўяўленняў у дзяцей пра дзяржаўныя сімвалы (сцяг, герб, гімн); развіццё ўменняў пазітыўна ставіцца да свята; выхаванне эмацыянальна пазітыўнага стаўлення да Радзімы.

 

І палова дня

 

Зносіны

Гутарка “Сімволіка Беларусі”

Мэта: фарміраванне ўяўленняў ў дзяцей пра нацыянальныя сімвалы: герб, сцяг, гімн; развіццё ўменняў адрозніваць беларускія нацыянальныя сімвалы ад сімвалаў іншых краін; удакладненне ўяўленняў пра значэнне кожнага сімвала; развіццё зрокавай і слыхавой увагі; выхаванне павагі да сімвалаў краіны, гонар за яе, любоў да свайго народа.

Гульнявая дзейнасць

Дыдактычная гульня “Ці ведаем мы герб сваёй краіны”

Мэта: развіццё ўменняў знаходзіць герб Рэспублікі Беларусь сярод гербаў іншых краін.

Дыдактычная гульня “Знайдзі свой сцяг”

Мэта: развіццё ўменняў знаходзіць сцяг Рэспублікі Беларусь сярод сцягоў іншых краін.

Мастацкая дзейнасць

Адукацыйная галіна “Выяўленчае мастацтва (канструяванне)

Тэма: “Сцяг”

Праграмныя задачы: фарміраваць уменні выкарыстоўваць прыёмы складвання, разразання, прыклейвання пры рабоце з паперай; развіваць цікавасць да канструктыўнай і творчай дзейнасці; выхоўваць эстэтычныя пачуцці.

ІІ палова дня

Гульнявая

 дзейнасць

Дыдактычная гульня “Я -  герб, ты – мая часцінка”

Мэта: развіццё ўменняў у дзяцей вызначаць і называць элементы, з якіх складаецца герб Рэспублікі Беларусь.

Музычная гульня “Угадай мелодыю”

Мэта: развіццё ўменняў адрозніваць гімн Рэспублікі Беларусь ад іншых мелодый.

Дыдактычная гульня “Знайдзі дзяржаўныя сімвалы Беларусі”

Мэта: замацаванне ўяўленняў аб дзяржаўных сімвалах (сцяг, герб).

Мастацкая дзейнасць

 

Разглядванне лэпбука “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”

Мэта: пашырэнне ўяўленняў дзяцей пра дзяржаўныя сімвалы.

 

 

Працоўная дзейнасць

 

Працоўныя даручэнні “Навядзём парадак у цэнтры сімволікі”

Мэта: развіццё ўменняў сумесна з дарослым выконваць нескладаныя працоўныя даручэнні.

 

 

згарнуць