Міні-музей "Беларуская хатка"

Аб стварэнні міні-музея "Беларуская хатка"

Назва міні-музея  “Бларуская хатка”.

Дата стварэння – 15 жніўня 2008 года.

Профіль – гістарычна-пазнаваўчы. 

Мэта: сфарміраваць грамадзянска-патрыятычныя якасці падрастаючага пакалення сродкамі этнамастацкай культуры, дэкаратыўна-прыкладной творчасці на аснове этнаграфічных ведаў, праз пазнанне маленькай Радзімы.

 Задачы:

*фарміраваць этнамастацкую культуру;

*адраджаць і захоўваць этнаграфічную спадчыну як частку нацыянальнай культуры;

*даць веды пра культуру свайго этнасу, як падмурка для захавання нацыянальнай самасвядомасці, садзейнічаць выхаванню творчай, актыўнай асобы;

*развіваць маральна-этычныя якасці, талерантнасць, вобразнае мысленне, памяць, творчыя здольнасці, фантазію сродкамі дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва, камунікатыўныя зносіны на беларускай мове;

*выхоўваць патрыятычныя пачуцці, пачуццё любові да роднага краю і гонару за яго, паважлівае стаўленне да беларускай мовы і традыцый народаў.

   Экспазіцыя музея размяшчаецца на другім паверсе дашкольнай установы, у адным з пакояў.

Агульная колькасць экспанатаў – 98 экспанатаў.

У экспазіцыі “Адзенне” – 10 экспанатаў.

У экспазіцыі “Прадметы побыту” – 37 экспанатаў.

У экспазіцыі “Посуд” – 41 экспанат.

Экспазіцыі “Мэбля” складаецца з 10 экспанатаў.

   Этнакультура – справа ўнікальная. Значнасць яе вялікая, асабліва ў наш час, калі хуткімі тэмпамі знікаюць нацыянальныя асаблівасці народаў. Як дрэва не можа жыць без каранеў, так і народ не можа жыць без сваёй гісторыі, культуры, сваіх сімвалаў памяці. У беларускага народа багатая і трагічная гісторыя, у яго есць чым ганарыцца. I кожны беларус павінен ведаць гісторыю свайго народа, свае карані. 

 Вывучэнне народных традыцый, авалодванне народнымі рамёствамі дапамагае нашым выхаванцам засвойваць стыль і нормы паводзін, эмоцыі, жыццёвы вопыт, развіваць творчы патэнцыял чалавека.

 Стварэнне музея на базе нашай установы дапамагае ўнесці ўклад у вырашэнне праблемы захавання этнаграфічнай спадчыны, як асновы для выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей.

  Праца над стварэннем музея арыентавана на фарміраванне гонару за багатую спадчыну беларусаў, разнастайную дэкаратыўна-прыкладную творчасць і ўжытковыя рамёствы. Міні-музей "Беларуская хатка" у нашай установе дашкольнай адукацыі створаны для азнаямлення выхаванцаў з культурай і побытам беларускага сялянства і, зыходзячы з таго, што ва ўзросце дзяцей дашкольнага ўзроста важна паказаць пэўныя прыклады, якія з'яўляецца магутным сродкам уздзеяння. Экспанаты, якія знаходзяцца ў музеі, былі набыты сумесна з дзецьмі, бацькамі і педагогамі. У асноўным экспанаты былі прывезены з бліжайшых вёсак раёна, дзе жывуць родныя некаторых супрацоўнікаў дзіцячага сада і законных прадстаўнікоў. Міні-музей "Беларуская хатка" пастаянна папаўняецца і абнаўляецца.

  Экспанаты міні - музея выкарыстоўваюцца для азнаямлення выхаванцаў са звычаямі і традыцыямі беларускага народа, на занятках па выяўленчаму мастацтву, пры правядзенні святаў "Масленiца", "Купалле", "Запрашаем на Калядкi", "Свята восенi", і іншыя. У традыцыю ўваходзіць правядзенне ў музеі “Беларускіх вячорак”, тэматычных гутарак (“Народнае адзенне”, “Рамёслы”, “Традыцыйныя віды працоўнай дзейнасці беларусаў”, “Традыцыі і звычаі беларускага народа”, “Нашы знакамітыя землякі”, “Беларуская прыгажуня”, выстава малюнкаў “Узор на беларускім касцюме”.

 Гульні дзяцей – неад’емная частка жыцця. У іх адлюстравана ўся разнастайнасць жыцця беларускага народа. Выхаванцы з захапленнем развучваюць і гуляюць у беларускія гульні .

   З мэтай выхавання пачуцця прыналежнасці да беларускай нацыі, мы распрацавалі цыкл заняткаў, зместам якога сталі старадаўнія беларускія традыцыі і звычаі, узаемадзеянне чалавека з прыродай, адлюстраванне жыцця беларусаў у працы і побыт. Былі распрацаваны канспекты  экскурсій у міні-музей для дарослых і дзяцей. Экскурсіі праводзяць не толькі выхавальнікі дашкольнай адукацыі, але і самі выхаванцы старшага ўзросту.

   Вялікую зацікаўленасць усімі мерапрыемствамі, якія праводзяцца ў музеі, выказваюць законныя прадстаўнікі. Яны прымаюць удзел у дыскусіях па пытаннях, якія патрабуюць калектыўнага абмеркавання і звязаны з этнапедагагічнай праблематыкай, напрыклад, “Мой радавод: чаму патрэбна выхоўваць дзяцей на прыкладах славутых продкаў?”, “Звычаі і традыцыі беларускага народа ў сямейным выхаванні”, “Народныя прыкметы ў выхаванні дзяцей”. Наведаўшы пакой музея, адразу як бы акунаешся ў мінулае нашых продкаў. Многія гаспадарчыя рэчы, зробленыя рукамі таленавітых майстраў-самавучак, знайшлі сваё належнае месца ў пакоі. У кожную рэч (цапы, вілы, збаны, кашы, дзежкі, саганы, пранікі і качалкі і іншыя) яны ўклалі сваю душу. Усё гэтае гаспадарчае начынне выклікае ў выхаванцаў цікавасць да іх прымянення, пашану да майстроў-самавучак, абуджае спагаду да цяжкай працы хлебароба. Вырабы з саломкі і льну здзіўляюць сваёй разнастайнасцю і прыгажосцю. Прыгожа вытканая коўдра-кілім ці посцілка, якімі ў святочныя дні засцілалі ложкі, вышыўка гладдзю і крыжыкам, шматлікія гафтаваныя і карункавыя вырабы – усё гэта ўзоры народнай мастацкай творчасці, якія размешчаны ў нашым музеі.

  Назапашаны багаты вопыт работы, які абавязвае адказна працягваць такую высакародную справу, як вучыць праз музей дабру, творчасці, самаадданай любові да Радзімы, фарміраваць нацыянальную сама-свядомасць, выхоўваць беражлівыя адносіны да працоўных і культурных здабыткаў роднага краю.

   Выкарыстоўваючы краязнаўчыя матэрыялы на занятках з дзецьмі неабходна закласці і захаваць у душах дзяцей аснову духоўнасці роднага краю, каб яны пранеслі гэта праз усё жыццё і перадалі сваім нашчадкам. Бо, як гаворыць народная мудрасць: “Чаму навучыліся ў гняздзе, тое і будзе ў палёце”.

  Хочацца адзначыць, што ў нашым садку ў кожнай групе ёсць свой беларускі вугалок, які дапаўняе рэчамі нашу хатку. Шмат літаратуры i матэрыялу па развіццю нацыянальнай самасвядомасці знаходзіцца ў метадычным кабінеце.

  Дзякуючы сабранаму матэрыялу, які маецца ў міні–музеі, можна данесці да выхаванца часцінку тых ведаў аб родным кpai, аб гicтоpыі беларускага народа, аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, абрадах i традыцыях, якія існуюць у нашай краіне з пакон вякоў.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                    А.А.Краўчук

згарнуць