Работа з выхаванцамі

Віктарына “Вось які я Беларус!”

 

для выхаванцаў старшай групы

Мэта: выхаванне нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага выхаванца.

Абсталяванне: часткі карты Беларусі, маска ката для гульні.

        

Ход:

   Выхавальнік: У кожнага чалавека ёсць Радзіма. Кожны з нас любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Наша Радзіма — гэта Беларусь, самая прыгожая, самая любая краіна. Наш родны беларускі край! Ён прыгожы і непаўторны сваімі рэкамі і азёрамі, сваімі лясамі і лугамі, сваімі сцежкамі і дарогамі…

Радзіма наша - Бедарусь,

колькі не шукай,

Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі

Мілей, чым гэты край.

    Выхавальнік: А як вы думаеце, чаму наша краіна мае такую прыгожую назву — Беларусь?

     Выхавальнік: Сёння я запрашаю вас прыняць удзел у віктарыне, якая называецца “Вось які я беларус!”  

          Першае заданне  “Падумай i адкажы”. Я буду задаваць пытанне, за правільны адказ даваць частку ад карты Рэспублікі Беларусь.

  1. Назавіце сталіцу Рэспублікі Беларусь. (Мінск.)
  2. Назавіце прэзідэнта краіны. (А. Р. Лукашэнка.)
  3. 3. Чаму беларусаў называюць, бульбашамі? (Бульба — другі хлеб беларусаў, самая любімая страва.)
  4. 4. Назавіце, якія колеры на Дзяржаўным сцягу? (Чырвоны, зялёны, белы.)
  5. 5. Якіх славутых людзей Беларусі вы ведаеце? (Еўфрасіння Полацкая, Сімеон Полацкі, Францыск Скарына.)
  6. Якія беларускія заводы вы ведаеце? (МТЗ, БелАз, Камунарка, Гефест і інш.)
  7. На што падобна тэрыторыя нашай краіны на карце? (Кляновы ліст).

   Выхавальнік: Наша віктарына працягваецца, і я хачу даведацца, як вы ведаеце прымаўкі і прыказкі, вам неабходна закончыць прыказку.

Няма смачнейшай вадзіцы... (як з роднай крыніцы).

Хто працуе... (тому і шанцуе).

Дарагая тая хатка... (дзе нарадзіла мяне матка).

Лепш сто сяброў... (чым сто рублёў).

Новых сяброў нажывай... (але старых не забывай).

Родная зямля — маці... (чужая старонка — мачыха).

Давайце паглядзім, хто з вас ужо змог сабраць карту?

А мы працягваем. Але спачатку запрашаю вас адпачыць.

Фізкультхвілінка

Гульня " Як жывяце, мае дзеткі?"

Як жывеце, мае дзеткі?

Вось так! ( Пляскаюць у далоні)

Як ідзяце, мае дзеткі?

Вось так! (Топаюць нагамі)

Як бяжыце, мае дзеткі?

Вось так! (Рухі нагамі і рукамі)

А як спіце, мае дзеткі?

Вось так! (Схіляюць голаву на рукі і сядаюць)

А як устаеце, мае дзеткі?

Вось так! (Усміхаюцца і ўстаюць)

А як свавольнічаеце, мае дзеткі?

Вось так! (Надуваюць шчокі і далонямі б'юць па іх).

   Выхавальнік: Адпачылі? Давайце працягваць. Я хачу даведацца, як жа вы ведаеце жывельны і  раслінны свет нашай Радзімы. За правільныя адказы, я буду працягваць даваць часткі карты Рэспублікі Беларусь.

   Выхавальнік: Якія дрэвы растуць у хвойным лесе? (Сасна, елка)

Якіх жывёл называюць будаўнікамі? (Бабёр)

Назавіце драпежных жывёл нашых лясоў. (Воўк, дзік, ліса)

Якія жывёлы Беларусі на зіму змяняюць свой колер? (Заяц, ліса, вавёрка)

Якія птушкі застаюцца ў нас зімаваць? (Верабей, сарока, варона)

Хто ўдзень адпачывае, а ноччу лятае? (Сава)  

Якая птушка выводзіць птушанят зімою? (Крыжадзюб)

Якія звяры і птушкі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь? (Зубр, мядзведзь, барсук, бусел, вялікая белая чапля)  

Назавіце лекавыя расліны нашых лугоў. (Рамонак, зверабой, тысячаліснік)

Назавіце драпежную рачную рыбу. (Шчупак)

   Выхавальнік: Зараз я прапаную вам пагуляць у цікавую гульню “Адгадай загадкі”.

  1. Урадзіўся ён высокі, шаўкавісты, сінявокі.

Апранае нас здавён,

Здагадайцеся, хто ён?  (Лён)

  1. Цвіту ўсё лета я.

 Жыву звычайна ў жыце.

 Нашу хлапечае імя.

Як зваць мяне, скажыце? (Васілёк)

  1. Не кравец, а ўсё жыццё з іголкамі ходзіць? (Вожык)

Выхавальнік: Вы вельмі дабра справіліся з гэтымі заданнямі. А зараз я хачу даведацца, як уважліва вы слухалі казкі, якія мы вам чыталі. Наша заданне называецца “Адгадай казку”. Я буду чытаць урыўкі беларускіх казак, а вам неабходна назваць назву казкі

  1. Думала Ліса на цэлы дзень наесціся, але нават і пакаштаваць ежы не прыйшлося. (Лісіца і Журавель.)
  2. Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. (Лёгкі хлеб.)
  3. Прынесла курачка сена карове. Карова з’ела сена і дала масла. (Як курачка пеўніка ратавала.)
  4. Вось пайшоў раз кот у лес на паляванне і заблудзіўся. Шукаў-шукаў дарогу да дому — не знайшоў. Сеў пад ялінкай і плача. (Як кот звяроў напалохаў.)

   Выхавальнік: Каб трошкі адпачыць, прапаную вам пагуляць у беларускую народную гульню “Шэры кот”.

   Выхавальнік: А зараз прапаную апошняе наша заданнеНазаві адным словам

Даць агульную назву прапанаваным словам.

  1. Страказа, муха, чмель (насякомыя).
  2. Ружа, рамонак, валошка (кветкі)
  3. Стрыж, ластаўка, верабей (птушкі).
  4. Фуфайка, спадніца, сукенка (адзенне).
  5. Ліса, воўк, бабёр (звяры).
  6. Чаравікі, боты, туфлі (абутак).

   Выхавальнік: Давайце, падвядом вынікі, хто з вас склаў карту Беларусі? Спадзяюся вам было цікава і вы ўсе атрымоўваеце медалі “Знаўцы Беларусі”. 

Крыніца:

Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. –Мінск,  НІА- 2019.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                                   Н.Ю.Карсюк

згарнуць

Занятак па адукацыйнай галіне "Дзіця і грамадства"

8 мая мы будзем святкаваць Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.Напярэдадні святкавання выхаванцы старшай групы замацавалі свае веды пра сімвалы нашай дзяржавы:герб, сцяг, гімн. 

згарнуць

Экскурсія ў этнаграфічны музей

В год исторической памяти воспитанники старшей группы ГУО «Заостровечский ясли-сад Клецкого района» посетили историко-этнографический музей аг. Заостровечье.

Во время экскурсии воспитанники получили представления о том, какой ценой досталась нашему народу победа над фашизмом. Познакомились с экспозициями музея, узнали много интересного о великом подвиге наших соотечественников во время войны. Особое впечатление на ребят произвела экспозиция боевой техники.

Для детей это было значимое событие, они с интересом восприняли новую информацию и прониклись новыми впечатлениями.

После посещения музея была проведена беседа с детьми о том, что больше всего понравилось.

згарнуць

Экскурсія да помніка загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны

Экскурсія да помніка загінуўшым воінам

 у гады Вяликай Айчыннай вайны

Рэкамендуемы ўзрост дзіцяці: сярэдні дашкольны ўзрост;

Месца знаходжання – аг. Заастравечча;

Каштоўнасць аб’екта: пазнаваўчая;

Значэнне аб’екта: мясцовае;

Выкарыстанне аб’екта: экскурсія, адпачынак.

 

Змест маршруту:

Пагутарыце з дзецьмі пра помнік загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Растлумачце, што мірнае неба, як цяпер, было не заўсёды. Была доўгая і страшная вайна. Шмат людзей абараняла нашую краіну ад ворагаў. Не толькі мужчыны, але і жанчыны праяўлялі гераічнасць у час вайны.

Раскажыце пра свята 9 мая. Растлумачце, што гэта асаблівае свята для ўсёй краіны, Дзень Пабеды над ворагам. У гэты дзень у кожнай сям’і ўспамінаюць тых, хто загінуў і не вярнуўся з вайны, абараняючы нашую краіну. 9 мая – каб увекавечыць памяць героям прыносяць кветкі да помнікаў, віншуюць воінаў – удзельнікаў ВАВ, каторыя радам з намі сягоння.

Раскажыце дзецям, якія ёсць ваенныя прафесіі, якія абавязкі ўскладзеныя на людзей той ці іншай прафесіі.

Паведаміце дзецям, дзе яшчэ ў краіне ёсць помнікі воінам загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Разгледце з дзецьмі дома фотаздымкі помнікаў прысвечаных героям Вялікай Айчыннай вайны.

згарнуць

Экскурсія “Таямніцы беларускай хаты”

 

Задачы экскурсіі: пазнаёміць выхаванцаў з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце;

- выхоўвыць беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага роднага краю і Беларусі.

Ход экскурсіі

Трэба ведаць – сэрца просіць,

Як дзядам, бацькам жылося…

Як сахой даўней аралі,

Як смыком зямлю бярлялі,

Як з сявалкі збожжа-зерне

Рассявалі чорнай жменяй…

Трэба ведаць, што зазналі,

Як на пана працавалі…

Трэба ведаць і пра тое,

Апраналі што? Якое?..

П.Броўка

Выхавальнік: Сёння я запрасіла вас у наш міні - музей, каб расказаць як жылі нашы дзяды, прадзеды, чым займаліся, якія любімыя заняткі ў іх былі, як вялі сваю гаспадарку.

Экспанаты, якія вы бачыце збіраліся не адзін год. Некаторым з іх больш чым за сто гадоў. Хочацца адзначыць, што адметнай асаблівасцю рэчаў, прадстаўленых на выставе, з’яўляецца тое, што ўсе яны выраблены ўручную і выпраменьваюць энергетыку таго часу.

Вы бачыце, што наш міні- музей пабудаваны ў выглядзе беларускай хаткі. Як і ў любой вясковай хаце ёсць месца, дзе пасядзець лічыцца за вялікі гонар.

Выхавальнік:

Покуць – так называецца гэтае пачэснае месца ў хаце, не забытае Богам. Лічылася, што покуць спрадвеку ачышчала і ўзвышала чалавека, рабіла яго лепшым. Прыходзіла свята, Каляды ці Вялікдзень, і на покуці першы садзіўся гаспадар, а злева ад яго астатнія сямейнікі. І ні абы як, а па старшынству, дарослыя і дзеці. Маліліся, успаміналі добрым словам дзядоў - прадзедаў, частаваліся.

Лічылася, што покуць – гэта кусочак храма ў хаце. Уверсе, пад самай столлю, вісяць абразы – з выявамі Ісуса Хрыста і святых.

Покуць заўсёды прыгожа прыбіраецца. На абразы гаспадыня вешае ўзорныя ручнікі – набожнікі. На покуці мясціліся стол і лава. Стол выконваў ролю своеасаблівага хатняга алтара, таму ставіліся да яго з павагай і дапусціць, напрыклад, на стол ката лічылася вялікім грахом, бо тут заўсёды знаходзіліся хлеб ды соль.

Выхавальнік: Чым жа любілі займацца нашы продкі? Вечарамі, асабліва ў зімовы час, сялянская хата ператваралася ў майстэрню. У доўгія вечары пры святле лучыны, тут рабілі лыжкі і посуд, плялі лапці і пралі, ткалі, шылі адзенне і вышывалі. Адно з самых старажытных промыслаў беларусаў – ткацтва. На працягу стагоддзяў яно перадавалася з пакаленняў у пакалення. Сыравінай для ткацтва быў лён або авечая воўна.

Лён– заўсёды быў улюблёная расліна славянскіх народаў. З яго валакна выраблялі вопратку, вяроўкі і нават абутак. Вырашчаны лён трэба было сабраць, звязаць у снапы, а потым раскласці на полі, каб пад уплывам сонца, ветру і дажджу адышла кастрыца (адходы, якія атрымліваюцца ў выніку перацірання адзервянелых частак сцябла пры мяцці і трапанні). Гэта патрабавала шмат намаганняў і часу. Цяжка было пераўтварыць льняныя сцёблы ў валакно, а затым у тканіну.

Выхавальнік: У нашым міні - музеі знаходзяцца некаторыя прылады ткацтва: калаўрот, прасніца, шчотка, сукала, верацяно, матавіла, пранік, чаўнок. Ну, і канешне ткацкі станок (калі пража была гатова, то гаспадыня сядала за станок і пачыналі працу).

Хоць і цяжка жылося нашым продкам, але не страцілі яны пачуцця прыгожага. Звярніце, калі ласка, увагу, якую вопратку насілі сяляне Усё рабілі сваімі рукамі, пачынаючы ад саматканай тканіны да ўзораў вышыўкі на ручніках і посцілках. Некаторым ручнікам больш чым за 100 гадоў.

Ручнікі не толькі ўпрыгожвалі інтэр’ер хаты, але і шырока выкарыстоўваліся ў беларускіх абрадах.

Выхавальнік:

Сцежкамі ў полі ўздоўж дарожных даляў

вышытыя розна ручнікі ляжалі,

белыя, даўгія – гэтак ў час мяцелі

студзень каля хатаў чысты снег пасцеле.

А на іх рукою вышыты жаночай

сінія валошкі з макамі ў вяночак,

галубок і пеўнік, ягады каліны,

нагаткі, рамонкі, гожыя юргіні.

Па канцах карункі тонкім павуціннем

альбо пераплѐтам фрэндзлі зіхацелі.

Ў покуці павесіць, на абраз у хату,

альбо перакінуць цераз плечы

свату ручніка такога не ўстыдно дзяўчыне,

знача з працавітых, калі поўна скрыня,

няхай паглядаюць і сваты, і госці –

колькі вышыванай, любай прыгажосці.

Выхавальнік: Вялікая колькасць ручнікоў выкарыстоўвалася ў цэлым радзе святаў, асабліва сямейна-родавай накіраванасці: пры нараджэнні дзіцяці, на вяселлі і ў час пахавання. Пералічым толькі некаторыя сітуацыі, ядром якіх быў ручнік.

Выхавальнік: З'явіцца дзіцяці на свет дапамагала бабка-павітуха. Як толькі яна ўваходзіла ў хату (часцей за ўсѐ жанчына нараджала ў бані), яна вешала каля ўваходу ці ў галавах парадзіхі ручнік.

Адразу пасля нараджэння бабка-павітуха амывала немаўлятка, спавівала яго ў тонкі ручнік.

Калі дзіця станавілася непаслухмяным, каб выправіць сітуацыю патрэбна было запрасіць на Вялікдзень за адзін стол сватоў, што сваталі бацькоў, і кумоў, што хрысцілі дзіця. Перад тым, як запрасіць іх за стол, ім прапанавалі вымыць рукі і выцерці новым ручніком. Затым трэба было зрабіць так, каб тым жа ручніком выцерлася і дзіця. Затым гэты ручнік хавалі і тры гады не мылі.

Перад тым, як благаславіць дачку на шлюб, бацька тройчы абводзіў яе вакол стала (рытуальнае развітанне з сям'ѐй), апаясаўшы спецыяльным ручніком.

Выхавальнік: Ручнікамі перавязвалі пары хросных бацькоў жаніха і нявесты, якія выконвалі пачэсныя абавязкі сватоў. З хлебам-соллю, якія былі на ручніку, праводзілі і сустракалі маладых на парозе хаты.

Ручнік, на якім маладыя стаялі ў храме ў час вянчання, надзяляўся самым высокім абрадавым статусам. Яго захоўвалі ўсѐ жыццѐ як залог шчаслівага сямейнага жыцця.

Выключным статусам сярод народных знахароў карыстаецца ручнік, на якім апускалі ў магілу труну з памерлым. Ёсць многа пацвярджэнняў таму, як з іх дапамогай лечацца найцяжэйшыя псіхічныя захворванні дзяцей і дарослых (асабліва эпілепсія).

На вяселлі хлебам-соллю на ручніку сустракалі маладых пасля вянчання ў царкве. Ужываўся ручнік і ў якасці падножніка, на які станавіліся маладыя ў час вянчання. Самых паважаных гасцей падчас урачыстасцей і зараз сустракаюць хлебам-соллю на прыгожых ручніках.

Выхавальнік: У кожнай сялянскай хаце можна было ўбачыць зручны абутак, плецены з лыка, лазовай кары, бяросты. Лыка дралі найчасцей з маладой ліпы, сушылі ў клеці або на гарышчы хаты. Потым палоскі кары, каб яны не ламаліся, размочвалі ў цёплай вадзе. І плялі лапці.

Плялі лапці звычайна мужчыны. Сярод іх былі сапраўдныя майстры: сплеценыя імі лапці, лёгкія і зграбныя, прыгожа глядзеліся на любой назе. У іх было добра і на працы, і ў танцы. Ну, а ўсе сваё адзенне нашы продкі хавалі ў куфар.

Частка нашай экспазіцыі прысвечана гаспадарчым рэчам.

Выхавальнік:

Качалка – прыспасабленне для разгладжвання вырабаў з тканіны. Вопратку раскачвалі валікам – гэта драўляны брус з нарэзанымі ўпоперак зубцамі і ручкай. Зубцы размяшчаліся шчыльна адзін каля аднаго (паказ экспанатаў).

Калі вы ўважліва паглядзіце, то ўбачыце калекцыю жалезных прасаў. Працавалі яны на вуглях. Каб працаваць такім прасам, спачатку неабходна было ўнутар пакласці гарачыя бярозавыя вуглі. Каб зноў распаліць патухшыя вуглі, трэба было падуць ці памахаць прасам з боку ў бок.

Выхавальнік: А вось перад вамі – бойка. Калі малако адстойвалася ў збанках, гаспадыня збірала зверху смятану – густы, тлусты слой. Назапашвала смятаны ўдосталь і біла з яе ў бойцы масла.

Масла білі ўручную. Калатоўка шпарка бегала зверху-ўніз, зверху-ўніз. Бегала доўга і без перадыху, каб смятана ў бойцы не астыла. Збіўшы масла, злівалі ў збанкі маслёнку. Кіславатая, з залацістымі крупінкамі масла, яна смачна сёрбалася потым з цёплай бульбай.

Выхавальнік: Звярніце, калі ласка, увагу на гліняны посуд. Ён і сёння карыстаецца попытам. Прыгожа глядзіцца ён і на кухоннай паліцы, і на абедзенным стале. А ў нашых прашчураў гліняныя вырабы былі на любы густ і для розных патрэб.

Гэта – збанок. Пасудзіна добра вядомая. У ім звычайна трымалі малако: доўга не скісае, а ў гарачыню – халоднае. Мае ручку і носік -дзюбку, каб тое ж малако лёгка, роўным струменчыкам лілося ў міску ці ў кубак.

Гарлачык – старэйшы за збан. Яны падобныя, як браты, толькі гарлачык без ручкі і не мае носіка-дзюбкі зверху.

Выхавальнік: Падышла да канца наша экскурсія. Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця, канечне, не варта, але ведаць, як жылi нашы дзяды, прадзеды, трэба. Часцей азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка ў хаце з матчынай душою, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.

Нясем сваю мы спадчыну,

Здабытую ў вяках, 

Шануем песню матчыну – 

Наш неацэнны скарб.

Яна для нас крыніцаю

Жывей вады звініць,

Каб не маглі забыцца мы,

Дзеля чаго нам жыць.

Дзякуй за ўвагу! Да новых сустрэч!

 

Крыніца:сайт https:// multiurok.ru//

Загадчык                                                                          А.Р.Груша

згарнуць

Беларускія народныя гульні

Беларускія народныя гульні, 

рэкамендаваныя Вучэбнай праграмай дашкольнага выхавання

 

1-я малодшая група (на ўзрост 2-3 гады)

ПРЭЛА-ГАРЭЛА

Інвентар: набор невялікіх прадметаў (рознакаляровыя кубікі, шышкі).

Задача: садзейнічаць развіццю ўвагі, назіральнасці, інтуіцыі.

Апісанне гульні:     Удзельнікі гульні становяцца спіной да вядучага і заплюшчываюць вочы. Вядучы хутка хавае прадметы ў розных месцах, гаворачы пры гэтым:

Прэла-гарэла,

За мора ляцела,

А як прыляцела,

Дык недзе і села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме!

         Пасля гэтых слоў (не раней!) усе разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя прадметы. Выйграе той, хто знойдзе больш за ўсіх прадметаў.

ЗАІНЬКА

 Задача: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.

 Aпicaннe гульні: дзеці бяруцца за pyкi i ўтвараюць круг. У сярэдзіне — 3aiнькa. Усе спяваюць:

                             Заінька бялюсенькі,

                             Заінька шарусенькі!

                             Праскачы ў дзірачку

                             Ды не пaбi спіначку!

На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з ix.

    Пасля гэтага дзещ спяваюць далей:

                              Заінька, павярніся,

                              Шэранькі, павярніся

                              Tyпнi ножкай, паскачы

                              Ды ў далоні запляшчы!

  Пры заканчэнні пecнi ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi:

Правілы гульні: пры набліжэнні зaiнькi iгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца

 ЛЯСЬ-ЛЯСЬ, УЦЯКАЙ!

Задача: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць.

Апісанне гульні: дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:

                                    Лясь, лясь, уцякай!

                                     Цябе конi стопчуць.

                                    А я коней не баюся

                                     Па дарозе пракачуся —

дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы i імкнуцца дагнаць ix.

Пры паўторы гульні дзеці i конікi мяняюцца ролями.

Правілы гульні: уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», irpoк, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.

2-я малодшая група (на ўзрост 3-4 гады)

ВОЖЫК І МЫШЫ

Інвентар: вяровачкі-«хвосцікі», шапачка-маска вожыка.

Задача: развіваць хуткасць, спрыт, вынослівасць, рашучасць.                                                

Апісанне гульні: Па лічылцы выбіраецца «вожык». Гульцы (у кожнага за поясая вяровачка-«хвосцік») становяцца ў круг, «вожык» — у цэнтры. Па сігнале ўдзельнікі ідуць управа, «вожык» — улева.                         

Бяжыць вожык, тупу-туп!

Сам калючы, востры зуб!

— Вожык. вожык, ты куды?

Ад якой бяжыш бяды?

         Пасля гэтых слоў усе спыняюцца, звяртаюцца да вожыка:

Вожык ножкамі туп-туп!

Вожык вочкамі луп-луп!

Навакол пануе ціш,

Вожык чуе ў лісцях мыш.

         «Вожык» асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца.

Бяжы, бяжы, вожык!

Не шкадуй ты ножак!

Раз, два, тры — хвасты лаві!

         «Мышы» разбягаюцца. «Вожык» бяжыць за імі, імкнучыся выцягнуць як мага болей «хвастоў». «Мышка», у якой вожык выцягнуў «хвосцік», лічыцца злоўленай.

ГРУШКА

 Задача: удасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў навакольным.

Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяучынка ці хлопчык. Гэта i ёсць «груш­ка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол гpyшкi i спяваюць:

            Мы пасадзім грушку

            Усе, усе,

            Няхай наша грушка

             Расце, расце.

                         Вырасці ты, грушка,

                         Вось такой вышыні,

                         Распусціся, грушка,

                         Вось такой шырыні.

           Расці, расці, грушка,

           Ды у добры час.

           Патанцуй,- Марылька,

           Паскачы для нас.

                          А ужо наша грушка

                          Распусцілася,

                          А наша Марылька

                          Зажурылася.

           А мы тую грушку

           Весяліць будзем.

           I з нашай Марылькай

           Скакаць будзем.

На словы «I з нашай Марылькай скакаць будзем» дзеці падыходзяць да грушкі i выконваюць разам з ей танцавальныя pyxi.

Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix ca словамі песні.

АДГАДАЙ, ЧЫЙ ГАЛАСОК

Задача: развіваць увагу на слых, памяць.

Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзше яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:

                   Сталі у круг, i — раз! два! тры!

                   Павярнуліся, сябры!

На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спя­ваюць:

                     А як скажам — скок, скок, скок...

Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.

                      Адгадай, чый галасок?

Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.

         Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.    

Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік.

 

Сярэдняя група (на ўзрост 4-5 гадоў)

ШТО РОБІШЬ?

Задача: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў.

Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць гаспадыню i, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзщь irpaкoў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена i г. д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку i ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца у сярэдзіне круга i гаворыць:

— А цяпер будзем усе забіваць цвікі!

    Праз некаторы час яна загадвае iм пілаваць, затым стругаць i г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што за­гадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з irpaкoy i нечакана пытаецца: «Што poбiш?»

     Ігрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае yciм новыя заданні. Перамагае той, хто hi разу не памыліўся.

Правілы гульні: на пытанне: «Што poбiш?”— irpoк па­вінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульнi. Калі irpoк памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.

СЛЯПЫ МУЗЫКАНТ

Задача: развіваць увагу на   слых,   памяць,   мысленне, фантазію.

Апісанне гульні: усе дзеці становяцца ў круг. Аднаму з ix завязваюць вочы i даюць у pyкi палачку. Гэта — сляпы музыкант, ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця, да якога музыкант дакрануўся палачкай, падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца змяніць голас, каб сляпы музыкант не здагадаўся, хто гэта. Калі музыкант адгадае, хто падаў голас, той дае на сярэдзіну круга, i гульня працягваецца з новым музыкантам.

Правілы гульні: калі дзіця-музыкант тры разы не пазнае, хто падаваў голас, ён выбывае з гульні.

СХАВАЙ РУКІ!

Задача: развіваць спрыт, хуткасць, рэакцыю, увагу, назіральнасць. Выхоўваць смеласць.

Aпicaннe гульні: тыя, што гуляюць, бяруць доўгую вя­роўку, завязваюць яе канцы i становяцца ў круг, трымаючыся pyкaмi за вяроўку. Адзін з irpaкoў — водзячы становіцца ў круг i стараецца хутка стукнуць каго-небудзь па руках. Кожны з irpaкoy імкнецца заўважыць намер водзя­чага i спяшаецца адразу ж прыняць свае pyкi з вяроўкі.

Правілы гульні: водзячы павінен увесь час рабіць падманныя pyxi, каб дзеці не здагадаліся, у якім напрамку ён будзе бегчы па кругу.

НОС, НОС, НОС, ЛОБ

Задача: развіваць хуткасць рэакцыю, увагу.

Апісанне гульні: irpaкi утвараюць круг, пасярэдзіне вядучы. ён кажа: «Нос, нос, нос, лоб». На тры першых словы вядучы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест лба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Irpaкi павінны рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць вядучы, i не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся — выбывае з гульні.

Правілы гульні:  дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы.

АГАРОДНІК

Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп i напрамак. Развіваць увагу.

Aпicaннe гульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:

—  Хто там?

—  Агароднік! .

—  За чым прыйшоў?

—  За рэпай!

Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць:

                  Зверху рэпа зялёная,

                  У сярэдзіне тоўстая,

                  К канцу вострая.

          Хавае хвост пад сябе.

          Хто да яе нi падыдзе,

         Усялякі за вixop возьме.

   Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод.

Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.

ВУЗЕЛЬЧЫК

Задача: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць па­чуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Апісанне гульні: два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у ру­ках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкi i, рухаючыся ўздоуж пляцоўкі, спяваюць:

               Іголка — шнырала,

               Увесь свет прыбрала,

               Прыбрала, абшыла,

                Сама голая хадзіла.

                            Тонкая ды долгая,

                            Аднавухая ды вострая.

                            А я тычу — натычу:

                            Носік стальны

                            Хвосцік ільняны!

   Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючы нiткy, якую. зацягваюць у iгoлкy. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:

                Хивсцік ніцяны

                Цягну зa сабой.

                Праз палаьнo ён праходзщь,

                Канец сабе находзіць...

Правілы гульніi: дзеці, якія утвараюць вароты, павінны стаяць адзш адзін каля аднаго на адлегласці нацягнутага паміж iмi пояса (1 м); aпoшнi ў радзе ігрок  які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей.

МАК

Задача: пазнаёміць дзяцей з pyxaмi, якія паказваюць працоўную дзейнасць людзей; выхоўваць працавітасць.

Aпicaннe гульні: дзеці становяцца ў круг, па лічылцы выбіраюць гаспадара, які заходзіць у сярэдзіну круга.

     Карагод спявае песню:

             Ой на гары мак, мак

              На даліне так, так.

              Макі-макі, маковачкі!

              Залатыя галовачкі!

Праспявалі гэту песню, спыніліся I пытаюцца ў гаспадара:

 - Ці паспеў мак?

Гаспадар робіць выгляд, што арэ зямлю, i адказвае:

 — Не паспеў. Толькі зямлю пад мак узорваю.

 -   Карагод зноу ідзе з песняй:

               Ой на гары мак, мак

               На даліне так, так.

               Макі-маковачкі, маковачкі,

               Залатыя галовачкі!

Праспявалі, спыніліся i пытаюцца:

—  Цi паспеў мак?

Гаспадар робіць выгляд, што сее мак, i адказвае:

—  Толькі сею!

Абышоў яго карагод з песням i пытаецца зноў:

—  Hi ўзышоў мак?

Гаспадар адказвае:

  - Толькі што ўзышоў — вось такі!—i паказвае рукой, які вырас мак над зямлёй.

Наступны раз у яго запытваюць:

—  Цi зацвіў мак? Гаспадар адказвае:

—  Зацвіў,— i, растапырыўшы пальцы, iмiтye iмi кветку маку.

Потым карагод пытаецца:

—  Цi адцвіў мак?

    Гаспадар паказвае рукамі, як ападаюць пялёстачкі ма­ку, i адказвае:

 -  Адцвіў!

Пасля пecнi — новае пытанне:

— Цi паспеў мак?

Калі гаспадар скажа: «Паспеў», усе зноў спяваюць песню:

           Ой на гары мак, мак

           На даліне так, так.

           Макі-макі, маковачкі,

           Залатыя галовачкі!

           Будзем трэсці мак!

           Будзем трэсці так!

Карагод пры гэтых словах падыходзщь да гаспадара, а той iмкнецца выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей. Дзеці яго ловяць.

Правілы гульні: дзіця-гаспадар павінна выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей; калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, яно выконвае заданні, якія яму называюць дзеці (паскакаць на  адной пазе, прысесці на ей тры разы)

ШЭРЫ КОТ

Задача: удасканальваць навыкі хадзъбы i бегу ў калоне. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:

                               Раз, два, тры, чатыры

                               Ката грамаце вучылі:

                               Не чытаць, не пісаць,

                               А за мышкамі скакаць.

Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова:

—  ёсць мышы у стозе?

—  Ёсць!

— Баяцца ката?

—  Не!

— А я, катафей, разганю ўcix мышэй! Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць.

Правілы гульні: дзещ павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўcix мышэй» i вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.

 ДЗЯДУЛЯ-РАЖОК

Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, выхоўваць смеласць, сумленнасць.

Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць важака i называюць яго «дзядуля-ражок». ён жыве у доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоукі. Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве трупы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць iгpaкoў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласщ. Гэта ix дамы. Кожная група чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ў cвaix дамах, i пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зipнe налева i крыкне:

—  Хто мяне бaiцa?

А ўсе дзеці яму ў адказ:

—  Ніхто!

Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць i задзірыста падражшваюць важака:

                          - Дзядуля-ражок,

                            З'еў чужы піражок!

Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома i ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму!

Першы, каго дзядуля-ражок cxoпiць, становіцца яго памочнікам i разам з iм ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з iмi. Так працягваец­ца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.

Правілы гульні: дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.

ХВОРЫ ВЕРАБЕЙ

Задача: фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоўваць  адмоуныя адносіны да несумленных учынкаў.

Апісанне гульні: дзеці бяруць сабе назвы птушак — ве­рабей, сава, сініца, кулік i г. д. Дзіця, якое імітуе вераб'я, кладзецца i робіць выгляд, што хворае. Каля вераб'я yвiхаецца сава. Да савы падыходзіць ciнiцa i пытаецца:

—  Ці дома верабей?

—  Дома.

—  Што ён робщь?

—  Хворы ляжыць.

—  Што яму баліць?

—  Плечыкі.

—  Схадзі, сава, у агарод, capвi траўкі-грэчкі, папар яму плечкі.

—  Парыла, ciнiчкa, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае.

Ciнiчкa адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі i пытаюцца:

—Ці дома верабей?

— Дома.

—  Што ён робіць?

—  Па двары шнарыць, крошкі збipae, дадому не ідзе, каноплі крадзе.

Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за iм, стараючыся злавіць вераб'я.

Правілы гульні: дзіця-верабей можа схавацца толькі ў доме савы.

ВАРТАЎНІК

Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.

Aпicaннe гульні: выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой ру­кой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пля­цоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках.

Правілы гульні: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Но­вым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.

СВАБОДНАЕ МЕСЦА

Задача: развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць.

Апісанне гyльнi: дзеці становяцца ў круг шчыльна адзін каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць побач, яны робяць крок назад Становяцца спіной адзін да аднаго. Па сігналу: «Раз —два — тры — бяжы!» дзеці бягуць у розныя бакi па кругу, стараючыся хутчэй стаць на свабоднае месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца i заняў яго, лічыцца пераможцам. Затым водзячы выклікае двух іншых iгpaкoў i г. д.

Правілы гульні: бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. У час бегу нельга хапаць pyкaмi дзяцей.

 БРАДНІК (сярэдняя і старэйшая групы)

Задача: развіваць уменне хутка арыентавацца ў нава­кольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.

Aпicaннe гульні: па лічылцы выбіраюць рыбака i завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла i інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Kaлi рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я — акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага i зноў пачынае лавіць.

Правілы гульні: iгpaкi павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы i абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны iгpoк — рыбаком.

ЖМУРКІ

Задача: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутам  ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць вынослівасць.

Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць важака. Гэта будзе кот Апанас. Кату завязваюць хустачкай вочы i ўсе разам вядуць яго да дзвярэй. Як падвядуць яго да дзвярэй i паставяць на парог, загадваюць узяцца за ручку, а потым, усе разам, хорам, нараспеў распачынаюць такую гаворку з катом:

—  Кот, кот! На чым cтaiш?

—  На дубе!

—  За што трымаешся?                                           

—  За сук!

—  Што на суку?

—  Вулл!

—  Што у вуллях?

—  Пчолы!

—  Што у пчол?

—  Мёд!

—  Каму мёд?

—  Мне ды сыну майму!

—  А нам што?

—  Гліны на лапаце!

   Пасля гэтых слоу дзеці спяваюць:

                            Ну, кот Апанас,

                            Лаві тры гады нас!

                            Лаві нас хутчэй,

                            Не развязвай вачэй!

       Пасля гэтых слоў дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас пачынае лавіць дзяцей. Расставіць ён pyкi i ходзіць туды i сюды. А ўсе іншыя бегаюць вакол ката, то дакрануцца да яго пальцам, то тузануць за адзенне. Толькі кот хоча схапіць каго-небудзь, а ўжо ўсе адбеглі ці схаваліся ў яго за cпiнoй. Ды яшчэ ўсяляк дражняць ката. Да таго часу бегае кот, пакуль не схопіць каго-небудзь, хто не паспеў выкруціцца. Каго кот cxaпiў, той i замяняе яго — становіцца катом.

Правілы гульні: да каго дзіця-кот дакранецца рукой, лічыцца злоўленым.

МАРОЗ

Задача: садзейнічае развіццю хуткасці, спрыту.

Апісанне гульні:  Гуляючыя пры дапамозе лічылкі:

Ты халодны, ты марозны,

Ты ў кажусе, ты ў латусе,

А ў цябе красны нос,

Гэта ты — дзед Мароз! —

выбіраюць «Мароза» і разбягаюцца па пляцоўцы. «Мароз» бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго ён дакрануўся, лічыцца «замарожаным», павінен спыніцца, развесці рукі ў бакі і замерці. Іншыя гульцы могуць «размарозіць» яго, пляснуўшы рукой па плячы. Перамагае «Мароз», які «замарозіў» большую колькасць гульцоў.

         Кожныя 2—3 хвіліны выбіраецца новы «Мароз».

Старшая група (на ўзрост 5-6 гадоў)

ПЛЯЦЕНЬ

Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы i бегу у калоне, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць пачуццё сяброўства.

Aпicaннe гульні: дзеці становяцца адзін за адным у рад. На увесь рад расцягваецца вяроўка, якую кожны трымае ў руцэ. Усе ідуць адзін за адным i спяваюць:

         Кругом  бярозанькі ідзём,

         Каля яе ўсе плятнём.

         Плець-плець  пляцёна

         Кругом ствала абвядзёна.

                                  Уецца пляцень, пляцецца

                                  У поле, у лес валачэцца.

                                   Расплятайся, пляцень, распляціся,

                                   Залаты вузельчык развяжыся.

Вядучы заблытвае карагод, пакуль не "запляце” пляцень. Расплятаюць пляцень пад прыгаворку:

            Сто дашкалят

            Усе у адзін рад,

             Разам звязаны стаяць.

             Пляцень, расплятайся,

             На. бярозаньку завівайся.

       Вядучы бягом вядзе за сабой дзяцей, пры гэтым ён пятляе, робіць крутыя павароты, i той, хто не устаіць на нагах i ўпадзе, выбывае з гульні.

Правілы гульні: на працягу ўсёй гульні дзеці павінны моцна трымацца за вяроўку. Калі хто-небудзь з дзяцей паваліўся, усе ўдзельнікі гульні спыняюцца.

ІВАНКА

Задачы: развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму.

Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становщца ў сярэдзшу круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу i спяваюць:

                          А дзе той Іванка, (3 разы)

                          Што ўстае спазаранку.

                           ён спрытны, працавіты

                           Танцуе, пяе i ў вучобе не адстае.

                           Іванка, выбежы, свой спрыт накажы.

Дзяучынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца ка­ля хлопчыка i запрашае яго выйсці ў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:

                         Як тупну нагой, да прытупну другой (тупае нагамі)

                         Кругом пакружуся (кружыцца)

                        Усім людзям пакажуся   (выконвае танцавальныя pyxi).

Марылька танцуе вакол Іванкі i махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоні i прыгаворваюць:

                        Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку,

                         Толькі Марыльку з сабой забяры.

Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на свае месца ў крузе.

Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца.

Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix са словамі песні.

ЗАМАРОЖАНЫЯ

Задача: удасканальваць навыкі бегу, змяняючы тэмп i напрамак. Выхоўваць смеласць, сумленнасць. Aпicaннe гульні: па лічылцы:

                              Дзед Мароз, Дзед Мароз

                              Бабу снежную прынёс,

                              Баба, баба, снегавуха,

                              Не хапай мяне за вуха!—

Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза i разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імi i імкнецца дакрануцца да аднаго з дзяцей рукой, замарозіць яго. Замарожаны пaвiнен спыніцца i расставіць pyкi у бaкi. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза i пачынаюць гульню спачатку.

Правілы гульні:: замарожанае дзіця павінна расставіць pyкi у бaкi i не рухацца.

БЛІН ГАРЫЦЬ

Задача: развіваць хуткасць рэакцыю, смеласць, спрыт. Выхоўваць пачуццё калектывізму, сумленнасць.

Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, назначаецца лавец. Выхавальнік чэрціць на зямлі круг, у які становяцца дзеці. Лавец, стаўшы cпiнoй да круга на адлегласці 1,5 м, гаворыць словы: «Блін гарыць!» Усе выбягаюць з круга, але адразу ж імкнуцца забегчы ў яго зноў. Лавец у гэты час спрабуе запляміць дзяцей. Дзіця, якое заплямілі, становщца вядучым, гульня працягваецца.

Правілы гульні:  вядучы павінен пляміць дзяцей, якія знаходзяцца са знадворнага боку круга.

 ФАРБЫ

Задача: практыкаваць у бегу з лоуляй i выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць.

Aпicaннe гульні:  дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў i адгадчыка Несцерку. Усе астатнія дзеці — фарбы.

Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар i фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбipae сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы i г. д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба.

Калі назвы дадзены, фарбы i гаспадар прысядаюць на кукішкі i робяць выгляд, што засынаюць.

Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой i гаворыць:

—  Стук-стук!

Гаспадар прачынаецца i пытаецца:

— Хто тут?

—  Несцерка!

—  Чаго прыйшоу?

—  Па фарбу?

—  Па якую?

Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:

—  Па сінюю!

Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаво­рыць:

—  Такой фарбы у нас няма!

А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі i прыгаворваюць:

                        Пайдзі за сіненькі лясок,

                        Знайдзі ciнi чабаток.

                        Панасі, панасі

                        I нам прынясі!

Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзщь убок, потым вяртаецца i працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку:

—  Стук-стук!                              

—  Хто там?

—  Несцерка!

—  Чаго прыйшоў?

—  Па фарбу!

—  Па якую?

—  Па белую!

Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:

—  ёсць белая фарба, бяры яе! «Фарба» уцякае, а Несцерка яе ловіць.

Правілы гульні: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульнi ўдзел не прымае.

ГАРАЧАЕ МЕСЦА

Задача: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй i выкрутaмi, развіваць спрыт, вынослівасць.

Aпicaннe гульні: на зямлі абазначаюць рысай «гарачае месца». 3 ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. ён становіцца на некаторай адлегласці ад гарачага месца i ахоў­вае яго ад астатніх ігракоў, калі тыя імкнуцца забегчы ў гарачае месца. Каго ён запляміць, той становщца яго памочнікам, i яны разам ловяць астатніх. 3 павелічэннем ліку памочнікаў забягаць у гарачае месца становіцца ўсё цяжэй i цяжэй. Хто трапіць туды, можа адпачыць там нека-торы час, але затым зноў павінен выбегчы i паспрабаваць зноў забегчы ў гарачае месца.

Правілы гульні: iгpoк, які тpaпiy ў гарачае месца, адпачывае там, а затым зноў выбягае ў поле; злоўленым лічыцца той, да каго водзячы дакрануўся рукой.

ЛЫКА

Задача: практыкаваць ва ўменні пераадольваць перашкоду, пераступаючы ці пераскокваючы цераз яе. Выхоўваць смеласць, спрыт.

Aпicaннe гульні: двое дзяцей садзяцца на зямлю i ўпiраюцца ступнямі ног. іншыя дзеці павінны прайсці, пера­ступаючы цераз ix ногі.

В a ўcix пытаюцца:                                                 

—  Куды ідзеш?

—  Па лыка!

—  Ну ідзі!

Пасля таго як усе дзеці пройдуць па лыка, яны павінны, вяртаючыся назад, прабегчы паміж лаўцамі, якія сядзяць на кукішках, тыя ловяць дзяцей, не зыходзячы з месца. Злоўленыя дзеці атрымліваюць штрафное ачко.

Правілы гульні: дзеці-лаўцы павінны паспець запляміць прабягаючых паміж iмi дзяцей.

ПЕРАСКОЧ ГАРУ

Задача: практыкаваць ва уменні з разбегу пераскокваць перашкоду, выхоўваць смеласць.

Апісанне гульні: тыя, хто гуляюць, кладуць слупком шапкі. Затым у тым жа парадку, як складзены шапкі, пачынаюць скакаць праз ix, стараючыся не зачапіць ix нагамi. Калі хто-небудзь зачэпіць шапку, яму трэба прапаўзці праз строй. Усе становяцца адзін за адным, шырока расставіўшы ногі, a вiнaвaты паўзе ў ix пад нaгaмi.

Правілы гульні: скакаць трэба так, каб не зачапіць складзеныя слупком шапкі, калі iгpoк тры разы зачэпіць шапку, ён выходзіць з гульні.

КАЗА

Задача: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй i выкру­тамі на абмежаванай плошчы. Выхоўваць смеласць, настойлівасць.

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць пастуха. Робяць тэта так: шырока расстауляюць нori i, нахіліўшыся, пракідваюць паміж iмi кароткую палачку назад ад сябе. Чыя палачка ўпадзе бліжэй, той i павінен пасвіць козы. Дзеці прывязваюць да слупка вяроўку даужынёй 1,5—2 м i даюць пастуху канец вяроўкі у рукі.  На такой адлегласці ад слупка ён павінен знаходзіцца. Затым удзельнікі гульні складаюць каля слупка свае палачкі, якія называюцца ко­замі.

Па свістку пастуха дзеці падбягаюць да слупка, iмкнyчыся схапіць палачку, а пастух стараецца перашкодзщь гэтаму. Калі дзецям удаецца схапіць дзве-тры палачкі, усе iгpaкi шырока расстаўляюць нoгi, а пастух на карачках павінен прапаузці праз расстаўленыя вароты.

Правілы гульні: дзіця-пастух не падпускае дзяцей да слупка, каля якога складзены палачкі, ён можа дакрануцца (запляміць) іграка рукой, пасля чаго той выбывае з гульні.

 МЯЧ У ДОМІКУ

Задача: удасканальваць навыкі пападання мячом у цэль. Развіваць хуткасць рэакцыі, трапнасць, вакамер.

Aпicaннe гульні: дзеці строяцца ў рад на адлегласці кроку адзін ад аднаго. Кожнае дзіця чэрціць сабе маленькi кружок i прысядае перад iм. Апошні ў радзе коціць  мяч. Як толькі ён закоціцца ў які-небудзь кружок i спыніцца там, усе бягуць, а гаспадар кружка бярэ мяч i кідае яго ва ўцекачоў. У каго трапіць мяч — таму ачко. Калі мяч тpaпiў у iгpaкa тры разы, ён выбывае з гульні, а ўсе астатнія гуляюць.

Правілы гульні: дзіця павінна кідаць мяч толькі са свайго кружка; дзеці разбягаюцца тады, калі мяч тpaпiў у чыйсці кружок. Каціць мяч дзеці павінны лёгкім штуршком.

ЗМЯЯ

Задача: развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, узгодненасць рухаў.

Aпicaннe гульні: дзеці строяцца ў калону па аднаму (адзін за адным) i бяруць рукамі за пояс таго, хто стаіць спераду. Уся калона — змяя; першы ў калоне — галава, aпoшнi — хвост.

Па сігналу выхавальніка галава павінна злавіць хвост, які ад яе уцякае. Галава, што злавіла хвост, пераходзіць у канец калоны, i гульня паўтараецца зноў.

Правілы гульні: дзеці павінны моцна трымацца рукамі адзін за аднаго, стараючыся не разарваць калону; калі хвост ці галава адарваліся у гульні, яны прайгралі i выходзяць з калоны.

У ЗАЙЦА

Задача: удасканальваць уменне хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць смеласць.

Aпicaннe гульні: дзеці збіраюцца ў цесны кружочак. Адзін з хлопчыкаў, больш спрытны, становіцца пасярэдзіне i, паказваючы на кожнага таварыша, чытае па слову:

Мурашка, букашка,

 Сонца, месяц...

—  Дзе ты быў?     

—  У балоце.

—  Што paбiў?

—  Траву жаў.

—  Дзе падзеў?

—  Пад калодай.

—  Хто ўкраў?

—  Заяц.

—  Хто злавіў?

—  Хорт.

Пры апошнім слове ўсе «зайцы» разбягаюцца. «Зай­цам» вызначаецца месца, за межы якога яны не бегаюць. Галоўная задача хорта — злавіць ycix «зайцаў», якія ўця­каюць ад хорта ва ўмоўленае месца.

Правілы гульні : хорт не пaвiнeн лавіць «зайцаў» на адлегласці трох крокаў ад умоўленага месца. Зайцы -таксама не павінны бегаць паблізу ад яго.

САДЗІ ЛЯНОК!

Задача: развіваць каардынацыю рухаў, хуткасць, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах.

Aпicaннe гульні: перад пачаткам гульні дзеці выбіpaюць вядучага. Затым на зямлі рысуюць кружкі — «гнёзды, якix пaвiннa быць на 2 — 3 менш чым irpaкoў. Усе стано­вяцца ў агульны круг i бяруцца за рукі. Вядучы ходзіць па кругу i робіць розныя pyxi: прысядае, падскоквае i г. д. Дзеці, не разнімаючы рук, павінны паўтараць яго дзеянні. Нечакана вядучы камандуе «Садзі лянок!» Кожны імкнецца заняць «гняздо». Той, хто яго не зойме, лічыцца пасаджаным, i яго садзяць у гняздо, дзе ён знаходзіцца да канца гульні. Затым гульня паутараецца.

Правілы гульні: вядучы павшен падаваць каманду “садзі лянок!» у той момант, калі дзеці зацікаўлены выконваннем разнастайных рухаў.

ШТАНДАР, СТОЙ!

Задача: удасканальваць навыкі лоўлі мяча, уменне пападаць iм ва ўцекачоў, выпрацоўваць дакладнасць рухау.

Aпicaннe гульні: адзін бярэ мяч — ён штандар. Усе астатнія стаяць вакол. ігрок з мячом падкідвае мяч з воклічам: «Валя, табе!» Валя ловіць мяч з воклічам: «Штандар, стой!» Усе спыняюцца. Валя кідае мяч, імкнучыся трапіць iм у каго-небудзь. Калі трапіць, той ловіць мяч з воклічам: «Штандар, стой!» Калі irpoк не трапіць мячом нi у кога, яму залічваюць штрафное ачко.

Гульня ідзе да пяці ачкоў.

Правілы гульні: названы irpoк павінен злавіць мяч i трапіць iм у аднаго з дзяцей, якія ўцякаюць.

ПАДСЕЧКА

Задача: удасканальваць навыкі пападання мячом у рухомую цэль, paзвіваць вакамер, пачуццё прасторы.

Апісанне гульні:дзеці выбіраюць вядучага — рыбака, ямі прысядае i кладзе перад сабой мяч. Астатнія становяцца паўкругам каля мяча. Рыбак гаворыць некалькі разоў:

— Клюе, клюе, клюе... i нечакана называе імя аднаго з дзяцей.

Усе ўцякаюць, а той, каго ён назваў, павінен схапіць мяч i кінуць у каго-небудзь з ігракоў. Калі трапіць (падсячэ), падсечаны выбывае з гульні, а калі не трапіць—выбывае з гульні сам.

Апошні irpoк падкідвае мяч уверх i ўцякае. Рыбак павінен злавіць мяч i трапіць iм ва ўцекача.

Правілы гульні: названае дзіця павінна кідаць мяч ва ўцекачоў i не адыходзіць ад рыбака.

МЯНЬКІ

Задача: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць хуткасць рэакцый, смеласць, спрыт, вынослівасць, каардынацыю рухаў.

Aпicaннe гульні: на пляцоўцы рысуюць квадрат, які называюць «ракой». У цэнтры квадрата i ўздоўж кожнай бакавой лініі рысуюць кругі — «ямкі» дыяметрам 1—1,5 м i выбіраюць двух рыбакоў, астатнія дзеці — рыбы. Рыбакі, узяўшыся за pyкi, ловяць рыб, якія могуць выратоўвацца ў «ямах». Аднак знаходзіцца ў яме можа толькі адна рыба. Як толькі другая рыба заплывае ў яму, тая, што там зна­ходзіцца, павінна пакінуць яе. Злоўленыя рыбы дапамагаюць лавіць іншых рыб.

Гульня заканчваецца, калі рыбакі пераловяць ycix рыб. Пяць рыб, якія выратаваліся ў ямах, называюць мянькамі. Яны i з'яуляюцца пераможцамі гульні.

Правілы гульні: рыба лічыцца злоўленай, калі рыбакі замкнуць pyкi вакол яе.

ГУСІ-ЛЕБЕДЗІ І ВОЎК

Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, узгодненасць дзеянняў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, смеласць, сумленнасць.

Aпicaннe гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць гаспадыню i ваўка. Усе астатнія — гусі-лебедзі.

     Гаспадыня з гусямі-лебедзямі ідзе ў адзін бок — там ix дом, воўк ідзе ў другі бок, «за гару» — там яго дом.

Паміж домам гаспадыні i домам ваўка — чыстае поле.

Гаспадыня гаворыць гусям-лебедзям:

                               Гyci-лебедзі! Пара

                                  У чыста поле са двара!

     Пасля слоў гаспадыні гусі-лебедзі махаюць крыламі, крычаць: «Га-га-га!» — i бягуць у чыстае поле.

    Ix пачуў воўк i пачаў падкрадвацца да гусей-лебедзей. Ступіць крышку, адыдзе назад, а сам сціскае гусей-лебе­дзей да свайго дома. Загнаў ён ix ycix у свой дом i гаво­рыць:

                                             — Сядзіце,

                                              Не крычыце,

                                              Крыламі не махайце!

Пайшла гаспадыня гусей шукаць. Ідзе па чыстым полі, прыгаворвае:

                                               — Тут воўчы след,

                                               Тут гусіны след.

                                               Тут воўчы след!

                                               Тут гусіны след...

Так па слядах i падышла да воўчага дома. Прыйшла i заве ваўка:

—  Воўк, воўк! Ідзі сюды!

Воўк выйшаў i пытаецца:

—  Што табе трэба?

Гаспадыня гаворыць:

—  Цi не ты ўкраў мaix гусей-лебедзей?

Воўк адказвае:

—  Ды я твaix гусей i не бачыу! Якія яны ў цябе былі?

Гаспадыня адказвае:

                             — I белыя былі,

                             I шэрыя былі,

                             I стракатыя!

Воўк падумаў i прыдумаў xiтрасць:

                     — Вось па гэтай сцяжынцы пойдзеш —

                     Уcix гусей-лебедзей знойдзеш:

                      I белых, i шэрых, i стракатых!

Гаспадыня пайшла па сцяжынцы, якую ей воўк паказаў, а гусі лебедзі ў гэты час замахалі крыламі.  Гаспады­ня прыслухалася i пытаецца:

—  Воўк, што гэта за шум у твaiм доме?

 Воўк адказвае:

—  Гэта ў мяне лыжкі ды мicкi з полкі на падлогу падаюць!

Гyci ў гэты час зашыпелі. Гаспадыня пытаецца:

 — Воўк, воўк!  Хто гэта ў твaiм доме так шыпіць?

 Воўк адказвае:

—  Гэта капуста у маёй печы кіпіць!

 Гyci ў гэты час затупалі нaгaмi. Гаспадыня пытаецца:

—  Воўк! Хто гэта у твaiм доме так тупае?

Воўк адказвае:

—  Гэта мае коні капытамі ў стайні б'юць, аўса  хочуць.

Тут раптам гyci як закрычаць:

—  Га-га-га! Га-га-га!

—  А  гэта   хто?—пытаецца   гаспадыня-—Гэта   мае  гусі-лебедзі! Аддай мне ix!

Воўк гаворыць:

—  Не аддам!

Тады гаспадыня падымае з зямлі каменьчык i пытаецца:

—  Воўк! Хочаш з'есці авечку?

—  Хачу. Дзе авечка?

Гаспадыня кідае каменьчык i гаворыць:

—  Вось яна! Даганяй!

Воўк — бягом за авечкай. А гаспадыня падбягае да воўчага дома i крычыць:                                               

—  Гусі-лебедзі, дадому!

Гyci выбягаюць i бягуць да свайго дома. Воўк кідае авечку i гоніцца за гусямі Калі ваўку не ўдаецца схапіць ніводнага з гусей, усе гyci збіраюцца ў гаспадыніным доме i дражняць яго:

                               Воўк за гарою,

                               Шэры за крутою.

                                Ваўка не баюся,

                                Kieм баранюся,

                              Качарэжкай адаб'юся.

     А калі воўк схопіць каго-небудзь з гусей-лебедзей, той i становіцца ваўком, i гульня пачынаецца спачатку.

Правілы гульні: бегчы ад ваўка можна толькі пасля слоў гаспадыні: «Гусі-лебедзі, дамоў!» (Адлегласць ад до­ма ваўка да дома гаспадыні павінна быць не менш чым 30 м.)

РЭДЗЬКА

Задача: развіваць сілу, спрыт, каардынацыю рухаў, выхоўваць пачуццё сяброўства, узаемавыручкі.

Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюцца Ясь i гаспадар. Усе астатнія ўдзельнікі гульні — рэдзькі. Ясь адыходзіць куды-небудзь далей убок. Гаспадар застаецца з рэдзькамі. Ён гаворыць:     г

— Садзіцеся, рэдзькі, на зямлю, адна за адной, адна за адной!

Рэдзькі садзяцца так, як загадаў iм гаспадар.

— Цяпер,— гаворыць гаспадар,— няхай кожны абхопіць абедзвюма рукамі таго, хто сядзіць спераду.

Рэдзькі робяць, як загадаў iм гаспадар. Пасля гэтага яны спяваюць:

                               Мы на градцы сядзім!

                              Ды на сонейка глядзім!

                              Свяці, свяці, сонейка,

                              Каб нам было цёпленька.

      А гаспадар перад градкай пахаджвае. Раптам здалёк чуецца:

                                      Еду, еду, еду,

                                      Ніяк не даеду.

                                      Прыпрагу сароку,

                                      Паеду далека.

                                      Хуценька паеду,

                                    Каб паспець к абеду.

Сказаўшы гэта, Ясь спыняецца i стукае палкай аб падлогу.

Гаспадар пытаецца: — Хто там?

—  Ясь.

—  Што табе трэба? Ясь адказвае:

                                    Скінуўся я з печы,

                                     Пабіў сабе плечы.

                                     Охаю, уздыхаю,

                                     Рэдзькі жадаю.

Гаспадар кажа:

—  Вырві сабе рэдзьку, толькі не рві карэньчыкі

  Ясь падыходзіць да градкі — к канцу чаргі   дзяцей — ipвe рэдзьку, якая сядзіць апошняй.

      А рэдзькі сядзяць на градцы, моцна трымаюцца адна за адну ды пасмейваюцца над Ясем:

                            Ножкі у Яся тоненькія,

                            Ручкі ў Яся слабенькія!

    Нарэшце Ясь паднатужыўся, злаўчыўся i вырваў адну рэдзьку.

Пачаў Ясь з градкі другую рэдзьку цягнуць. Ды сілы ў яго няшмат. А рэдзькі i гаспадар над iм пасмейваюцца.

Тут Ясь заве   на дапамогу першую рэдзьку:

— Ідзі, мая рэдзька, на дапамогу!

Падбягае да яго рэдзька, пачынаюць яны разам цяг­нуць. I кожная рэдзька, якую яны з градкі вырвуць, дапамагае рваць наступную.

I так працягваецца да таго часу, пакуль на градцы нiчога не застанецца.

Правілы гульні: дзіця-Ясь мае права цягнуць толькі апошняе ў радзе дзіця-рэдзьку, абхапіўшы яго рукамі за пояс.

ЦЕРАМОК

Задача: практыкаваць у пападанні мячом у рухомую цэль, ва ўменні дзейнічаць хутка i дакладна.

Апісанне гульні: кожны ўдзельнік гульні, акрамя водзячага, рысуе сабе маленькі кружок — церамок. Водзячы, стоячы ўбаку, падкідвае мяч угару. У гэты час усе дзеці мяняюцца церамкамі — перабягаюць з кружка ў кружок. Водзячы ловіць мяч i кідае ў дзіця, якое не паспела перабегчы i заняць церамок. Калі мяч трапіць у яго, водзячы становіцца ў свабодны церамок, а няспрытнае дзіця ідзе вадзіць.

Правілы гульні: нельга кідаць мяч у irpaкa, які паспеў заняць  церамок;  дзіця,  якое  стукнулі  мячом,  становіцца новым водзячым.

 У МЛЫН

Задача: развіваць сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўваць пачуццё калектывізму.

Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной i моцна счэпліваюць pyкi, сагнутыя у локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы бок i спяваюць:

                                   Млынарня на горцы

                                   Крыламі махае,

                                   Крыламі махае,

                                   Зерне працірае.

                                   Сама не глытае,    

                                   Другі хлеб выпякае.

У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на cniнy таварыша i падымае нori. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.

Правілы гульні: у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоукі.

ШАВЕЦ

Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць увагу, дакладнасць рухаў.

Апісанне гульні: нёкалькі irpaкoy становяцца ў адзін рад. Апошні трымае ў руках ручнік i пытаецца:

—  А дзе шаўцы?

—  На тым канцы!— кажуць яму.

Ен бяжыць у другі канец, імкнучыся ўдарыць ручніком irpaкa, што стаіць першым. Той не чакае гэтага, а ўцякае ад яго. Калі ўцекача паспелі ўдарыць, ён становіцца водзячым, i гульня пачынаецца спачатку.

Правілы гульні: калі водзячы не запляміць уцекача, ён атрылівае штрафное ачко, колькасць якіх падлічваецца ў канцы гульні.

КУЛЮКУШКІ

Задача: практыкаваць ва уменні хутка арыентавацца ў навакольных умовах. Развіваць кемлівасць, увагу.

Aпicaннe гульні: удзельнікі мераюцца па палцы i выбіраюць кулюкуванніка. ён садзіцца ў пэўным месцы i зажмурвае вочы. Астатнія ў гэты час хаваюцца. Праз некалькі мінут кулюкуваннік крычыць:

—  Цi год?

Калі хто не паспеў схавацца, адказвае:

—  Яшчэ не!

У адваротным выпадку ўсе маўчаць, каб не выдаць, хто дзе схаваўся.

Тады кулюкуваннік расплюшчвае вочы i ідзе шукаць. Калі знойдзе каго-небудзь з irpaкoy, вядзе на тое месца, дзе кулюкуваў. Той павінен там застацца. Кулюкуваннік шукае астатніх i, калі ўcix знойдзе, кулюкуваць застаец­ца той, каго знайшоў першым.

Правілы гульні: irpoк-кулюкуваннік павінен знайсці ўcix дзяцей, якія схаваліся, i прывесці ix на тое месца, дзе кулюкуваў. 

                        

 

Літаратура:

1. Беларускія гульні у дзіцячым садзе./ Склад. З.І. Ермакова, В.М. Шабека. -Мн.,1985.

2. Дзіцячы фальклор./ Склад. Г.А. Барташэвіч.- Мн., 1972.

3. Старжынская Н.С. Сябруем і гуляем разам. – Мн.,1994.

згарнуць

Канспект занятка па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства”

 

Тэма: У вёску да Купалінкі

Задачы: пашыраць веды дзяцей пра жыццё беларусаў ў былыя часы; абагульняць і замацоўваць веды пра беларускі посуд, цацкі, творы дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва; замацоўваць уменне маляваць ручнікі; вучыць пазнаваць і называць прадметы быту: збанок, міска, гарлачык, лыжка, ручнік; развіваць беларускае маўленне, павялічваць слоўнікавы запас дзяцей (бразготка, гармонік, гарлачык); выхоўваць цікавасць да гістарычнага мінулага, любоў да роднага краю, сваёй Радзімы, да беларускіх песняў і танцаў.

Папярэдняя работа: знаёмства з разнастайнымі вырабамі з гліны, саломкі, з беларускімі цацкамі, развучванне гульні “Шэры кот”, вершаў пра родны край. 

Матэрыял: беларускія цацкі з гліны, саломкі, ільну, ручнікі, вышываныя абрусы і сурвэткі, гліняны посуд, муз. Інструменты, цацкі: дамавік, кот, маска-шапка ката, матэрыял для выяўленчай дзейнасці, картачкі “Лён-лянок”, “Гліняны цуд”.

 

                                           Ход занятка

Пад гучанне беларускай народнай песні дзеці ўваходзяць у беларускую хатку. Іх сустракае Дамавы. 

Дамавы.   Добры дзень, мае сябры!

Тут жыву я на гары.

У хаце ўсім амаль кірую,

Хоць і ёсць гаспадары.

Не дзіця я, не стары,

Маю назву…Дамавы.

А клічуць усе мяне Кузьмой.

Прывітанне, дарагія дзеці! Ой, я так і думаў,

што сёння ў нас будзе шмат гасцей, бо Купалінка з самай раніцы ўсе спявае ды спявае. Чуеце?

Уваходзіць Купалінка і спявае прыпеў бел.нар.песні “Госцікі”

Госцікі, госцікі,

Запрашаем у хату.

З кубачка, кубачка

Будзем піць гарбату. 

Купалінка. Добры дзень, мае даражэнькія, 

  Дарослыя і маленькія!

  Я вас вельмі чакала,

  Шмат аладкаў нагатавала.

  Зараз будзем частавацца.

А перад тым як частавацца, я прапаную пагуляць, патанцаваць і песні

вясёлыя паспяваць.

Дамавы. Хачу спяваць, але на галодны жывот нешта не пяецца. Чую пах

аладкаў, так і хочацца іх з’есці. Праўда, без смятаны не так смачна будзе. А дзе ж гэта мой сябар кот Васька? Дзе гэты лайдак? Мабыць, спіць на печы!

Трэба яго паклікаць і адправіць у камору, каб прынес смятаны. Сам я ісці туды баюся, бо вельмі шмат мышэй развялося. (Стукае.) Васька, хопіць спаць! Чуеш, як аладкі смачна пахнуць? Схадзі ў камору.

Выходзіць кот Васька, пацягваецца.

Кот Васька. Цяжкая гэта справа, але прыйдзецца ісці. (Вяртаецца, у лапах трымае збанок.)

Дамавы. А дзе ж смятана? (Заглядае ў збанок.) не бачу я яе тут.

Кот Васька. Глядзіш дрэнна! На дне яшчэ засталася.

Дамавы. А дзе астатняя? З’еў?

Кот. Не…

Дамавы. А вочы гавораць, што з’еў.

Кот. Яны ў мяне заўсёды хлусяць.

Дамавы. Затое вусы не хлусяць.

Купалінка заглядае ў збанок, у гэты час кот хаваецца

Купалінка. Як я і ведала! Пакінула збанок са смятанай без нагляду, а яе і

следу няма. Ведаю, чыя гэта справа! Зараз я з ім разбяруся!

Дамавы. Прабач гэтага свавольніка, калі ласка! Ён так больш не будзе.

Купалінка. Ты, Кузьма, колькі гадоў тут у хаце гаспадарыш? Чаму не

адгаварыў Ваську, яшчэ і падвучыў!

Дамавы. Прабач нас, гаспадынька! Вельмі ж аладак са смятанай

захацелася!

Купалінка. Так і быць, прабачаю! Але за гэта павесяліце дзяцей.

Гульня “Шэры кот”.

Купалінка.         Малайцы, што пагулялі

І ката пазабаўлялі.

Хто вясёлы той наш госць!

Вось якая весялосць!

Дамавы.

Тут на ўвесь прастрор вялікі

Заігралі нам музыкі.

Дзеці бяруць музычныя інструменты і іграюць пад беларускую народную

песню

Купалінка. Любілі даўней беларусы пагуляць, на розных інструментах

паіграць, але і вельмі любілі працаваць.

Сеў за кола гаспадар,

З гліны выкруціў шар.

Горла, вушка прырабіў.

Усё ў печы абпаліў.

І глядзіце: ужо гатовы

Гліняны збаночак новы.

Г.Багданава

На беларусі людзі здаўна шанавалі працу ганчароў і паважалі іх. У маёй гаспадарцы таксама шмат глінянага посуду. Ёсць збанкі, міскі, гарлачыкі.

Дамавы. Дзеці, наша Купалінка вельмі добрая гаспадыня. Паглядзіце, якія

прыгожыя ручнікі, абрусы, сурвэткі вышыла!

Купалінка. Усе гэтыя рэчы з ільну. Яго беларусы вырошчваюць спакон вякоў. Калі лён зацвітае, палеткі становяцца блакітнымі, што тое мора. Але

лён патрабуе шмат увагі. Яго трэба, калі саспее, вырваць, выслаць на росы і пад дождж, а потым падняць, высушыць. Затым ільняныя сцябліны мнуць, робяць кудзелю, з якой ткуць палатно. З палатна шыюць вопратку, бялізну.

Лён – гэта беларускае багацце.

Каб адзенне было прыгажэйшае, яго вышывалі доўгімі зімовымі вечарамі.

Жанчыны збіраліся ў адной хаце, спявалі песні, рэчы прыгожыя

аздаблялі, дзяўчынкі ім дапамагалі.

Хлопчыкі займаліся з татамі рознымі рамёствамі: плялі з саломы і лазы розныя рэчы, выразалі з дрэва цацкі, рабілі свістулькі і дудачкі. А таксама спявалі і ў розныя гульні гулялі.

Давайце і мы зараз з вамі сядзем і займемся прыемнай справай: дзяўчынкі размалююць ручнікі, а хлопчыкі цацкі - свістулькі. А каб вам было весялей, паслухаем песню пра дзяўчынку Купалінку.

Дзеці сядаюць на месцы і малююць пад песню “Купалінка”

Купалінка. Як прыемна з вамі сёння гуляць, на роднай мове размаўляць!

Бачу, што і вы вельмі любіце сваю цудоўную краіну Беларусь.

Дзеці чытаюць вершы пра Беларусь 

Купалінка. А зараз я запрашаю вас на аладкі са смятанай.

 

Крыніца: сайт https://shkola.of.by/

выхавальнік дашкольнай адукацыі                                                Т.М.Кружыліна

згарнуць

Лічылкі для дзяцей дашкольнага ўзросту

Лічылкі

Раз, два, тры, чатыры, 

Пяць, шэсць, сем, восем, 

Выйшла баба з доўгім носам, 

А за бабай сівы дзед, 

Колькі дзеду таму лет? 

****

Раз, два - рукава, 

Тры, чатыры - нос ў чарніле, 

Пяць, шэсць - кашу есць, 

Сем, восем - сена косім, 

Дзевяць, дзесяць  Мішу просім. 

****

Раз, два - кружава, 

Тры, чатыры - пачапілі, 

Пяць, шэсць - кашу есць, 

Сем, восем - сена косім, 

Дзевяць, дзесяць - грошы весіць. 

Грош згубілі, два знайшлі 

У карчму усе пайшлі: 

Чай п'юць, кружкі б'юць, 

На стол грошыкі кладуць. 

****

Раз, два - булдава, 

Тры, чатыры - пачапілі, 

Пяць, шэсць - недзе сесць, 

Сем, восем - сена косім, 

Дзевяць, дзесяць - сена весіць. 

****

Раз, два, тры, чатыры, 

Кошку грамаце вучылі: 

Не чытаць, пе пісаць, 

А за мышкамі скакаць.

***

Раз, два, тры, чатыры, 

Мы стаялі на кварціры, 

Чай пілі, кружкі білі, 

Па капейцы заплацілі. 

Адам, Сцяпан, падай стакан! 

Падай лімон - убірайся вон! 

****

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 

Выйшаў зайчык пагуляць, 

А за зайцам - шэры воўк, 

Воўк у зайцах знае толк. 

****

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 

Выйшаў зайчык пагуляць. 

А за зайчыкам луна, 

Просіць выйсці калдуна. 

****

Раз, два, тры, чатыры,

Пяць, шэсць, сем, восем, 

Мы цябе,стукач, папросім. 

***

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 

Выйшаў месяц пагуляць, 

А за месяцам луна 

Аставайся ты адна. 

***

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 

Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, 

Выплыў белы месяц, 

А за месяцам луна, 

Хлопчык дзеўчыны слуга. 

- Ты, слуга, падай карэту, 

А я сяду і паеду. 

Ты, слуга, падай лімон, 

А я свісну, а ты - вон! 

***

 

         МАЛОДШЫ ЎЗРОСТ            

— Заяц-месяц, Дзе ты быў?

— У лесе.

— Што рабіў?

— Лыкі драў.

— Куды клаў?

— Пад калоду.

— Выйдзі вон із карагоду!

***

Ішоў кот праз сто варот,

Дайшоў да канца,

Знайшоў кацяня, Мяў!

***

Ішоў баран

Па крутым гарам,

Вырваў траўку,

Палажыў на лаўку.

Хто яе возьмець,

Той вон пойдзець.

***

Хадзіў бусел па балоту,

Ён шукаў сабе работу.

Шукаў, шукаў, не знайшоў

I заплакаў дый пайшоў.

 

Інтэрнэт-сайт https://infourok.ru/konsultaciya-dlya-roditeley-a-rol-hudozhestvennoy-literaturi-v-razvitii-rechi-doshkolnika-1257865.html

 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі 

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі                                             Н.Ю.Карсюк

згарнуць

Загадкі

                 Загадкі пра лекарскія прылады

1. Дужкі за вушкі, два шкельцы на твары. Нарэшце бабуля знайшла… (акуляры) 

2. Каб нешта пачуць, трэба вушы заткнуць. (Фанендаскоп) 

3. Лекар у круглую дзірку глядзіць: «Горла ды нос трэба пані лячыць!» (Лобны рэфлектар) 

4. Руку ён зацісне і выдасць на раз, ці моцна рука яго цісне ў адказ. (Танометр) 

5. Пакладуць на тварык маску – і правалішся ты ў казку. (Наркозны апарат) 

Беларускія народныя загадкі пра зіму

Без сякеры, без кліна на рацэ мост зрабіў.  (Мароз зрабіў лёд) 

Пятрок ля варот цяпло ўвалок, сам не бяжыць, а стаячых не любіць.  (Мароз) 

Без рук малюе, без зубоў кусае.  (Мароз) 

Ішоў генерал, з усіх шапкі паздымаў, а трое не даліся.  (Мароз, хвоя, елка, ядловец)  Ляцеў птах, на ваду - бах. Вады не скалаціў, на дно патануў.  (Снег) 

Ляцелі белыя гусі, крылля русы, ды нельга з іх па пёрушку вырваць.  (Снег) 

Ляцяць птушкі без крылаў, а сядаюць без ног.  (Сняжынкі) 

Па калені вады, а не нап'ешся.  (Снег) 

Белы, а не цукар, без ног, а ідзе.  (Снег) 

Сее, вее, рассявае, зімой сляды замятае.  (Снег) 

Ляцеў птах, на вароты - бах, прыляцеў каптур, сагнаў адтуль.  (Снег, дождж) 

На вадзе родзіцца, а вады баіцца.  (Лёд) 

Зімой расце коранем уверх, а вясной памірае. Хто адгадае?  (Лядзяш) 

Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастане, паху не мае, зімой вырастае.  (Лядзяш)  Удзень шкло разбіта, а нанач устаўлена.  (Лёд у палонцы) 

Стаіць дуб у чыстым полі, а на ім дванаццаць голляў, а на голлях, як заўсёды, пяцьдзесят і два гнязды. Па сем яек там ляжыць. Што гэта за дуб стаіць?  (Год, месяцы, тыдні, дні) 

Летась кароль ехаў, а сёлета сляды значны.  (Каляды) 

Не есць і не п'е, а ходзіць і б'е.  (Гадзіннік) 

Інтэрнэт-сайт https://infourok.ru/konsultaciya-dlya-roditeley-a-rol-hudozhestvennoy-literaturi-v-razvitii-rechi-doshkolnika-1257865.html

Выхавальнік дашкольнай адукацыі 

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі                            Т.Л.Тамашэня

згарнуць

Канспект занятка па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”

 

Тэма: “Адзенне” 

Задачы: Працягваць фарміраваць у дзяцей уменне адказваць на пытанні; развіваць уменні выхаванцаў самастойна апісваць адзенне; працягваць замацоўваць і актывізаваць у слоўніку назвы прадметаў адзення, абагульняючае слова адзенне, дзеясловаў надзяваць; адпроцоўваць вымаўленне гука “дз”, “дж” у словах; выхоўваць добразычлівасць.

Матэрыял: малюнкі з адзеннем, саламяны капалюш, музычнае суправаджэнне, мальберт.

Ход занятка.

Дзеці сядзяць на лавах

Сюрпрызны момант: заходзіць бабуля Арынка (выхавальнік у беларускім адзенні)

Бабуля Арына: Добры дзень, дзеці!

Мяне завуць бабуля Арына. Мне па пошце прыйшла паштоўка. Давайце разам з вамі паглядзім, што тут? (у канверце знаходзяцца малюнкі адзення)

Як усе гэтыя рэчы можна назваць адным словам? (адзенне)

Паглядзіце на гэтыя малюнкі.

Бабуля Арына: Падыдзі калі ласка і выбярыце малюнкі з адзеннем, якое можна насіць узімку. Назавіце гэтае адзенне (адказы дзяцей)

Падыдзі і выбярыце адзенне, якое можна насіць улетку. Назавіце гэта адзенне (адказы дзяцей).

Дзяўчынкі, скажыце, што носяць хлопчыкі? (штаны, кашулі, майкі)

Хлопчыкі, адкажыце, калі ласка, якое адзенне носяць дзяўчынкі? (сукенкі, блузкі, спаднічкі)

Паслухайце хуткагаворку пра капалюш. Хто ведае, што такое капалюш? (шляпа)

Ты не кратай, ты не руш,

Мой дзіравы капялюш,

Падабаецца – надзень

Але толькі не на дзень.

Раз надзень, два надзень,

Куды хочаш, туды дзень.

Бабуля Арына: Дзеці, давайце мы разам з вамі паўторым яе гучна (дзеці разам з выхавальнікам паўтараюць ухткагаворку)

Бабуля Арына: Вы мабыць ужо крышачку стаміліся, таму мы з вамі пагуляем у гульню, якая называецца “Чыё адзенне?” Правілы гульні такія. У мяне есць вось такі саламяны капялюш. Калі гучыць музыка, вы будзеце перадаваць капялюш адзін аднаму па крузе, а калі музыка спыняецца, я назаву адзенне, яго колер, а  то той, у каго застанецца капалюш павінен убачыць і адказаць, у каго з дзяцей нашай групы такое адзенне, і назваць, чыё гэта адзенне (імя таго, каму яно належыць) напрыклад (сіняя футболка  у Назара; жоўтая сукенка ў Яначкі) Зразумела?

Бабуля Арына: Малайцы дзеці! Сядайце калі ласка на лавы.

       Паслухайце зараз сказы і адкажыце, што ў іх неправільна. Вам трэба замяніць у іх слова, каб было правільна.

  1. Міхасік надзявае спаднічку.
  2. Волечка надзяваае кашулю.
  3. Летам адзяваюць паліто.
  4. Зімой адзяваюць сукенку.
  5. Паўлік на галаву надзявае боты.

Бабуля Арына: А зараз, я прапаную паслухаць вам песню “Вышыта сарочка”. Што  такое сарочка?

Бабуля Арына: Паглядзеце, якое адзенне насілі вашы бабулі і дзядулі? (дастае з шафы). Чым яно падобна? Чым адрозніваецца?

Бабуля Арына: Малайцы, дзеці. Вы сёння шмат цікавага даведаліся і расказалі пра адзенне.

 

Крыніца:Сайт htts://sad10vileyka.schools.by/

 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                                        Т.Л.Тамашэня

згарнуць

Забаўлянкі

Народныя забаўлянкі

Коцік-коцік-коцік, 

Цёпленькі жывоцік. 

Кіці-кіці-кіці, 

Востранькія кіпці.                                       

 *** 

Тра-та-та,  Тра-та-та, 

Выйшла кошка за ката, 

За катом ёй добра жыць, 

Бо не трэба тапкі шыць. 

Мякенькія лапкі –  І не трэба тапкі!     

 *** 

Пайшоў каток у лясок, 

прынёс каток паясок. 

Пайшоў каток на ганачак, 

прынёс нам абараначак. 

Пайшоў каток на рыначак, 

прынёс каток разыначак. 

Пайшоў каток на таржок, 

прынёс каток піражок. 

Пайшоў каток на вулку, 

прынёс нам хлеба булку                                                             

*** 

Кую-кую ножку, 

паеду ў дарожку, 

куплю чаравічкі, 

малы, невялічкі, 

кую, кую другую, 

паеду ў даўгую. 

Дарожка –даўгая, 

а ножка – малая.                                                             

*** 

Сарока-варона  кашу варыла, 

дзетак карміла, 

гэтаму – дала, 

гэтаму – дала, 

гэтаму – дала, 

гэтаму – дала, 

а гэтаму – не дала. 

Ты самы малы, 

вады не насіў, 

дроў не калоў, 

круп не малоў. 

Бяжы да крыніцы, 

прынясі вадзіцы, 

усім нам напіцца

–  тады дам табе кашы. 

Тут пень,

тут калода, 

тут мох,

тут балота, 

а тутака крыніца

– сцюдзёна вадзіца 

пацякла-пацякла-пацякла!                                                               

*** 

Ладу-ладу-ладкі, 

Пабіліся бабкі 

За камок цеста 

Пасярод места, 

За скарыначку 

Сярод рыначку. 

А вы, бабачкі, 

Вы не біцеся, 

Вы купіце піражок, 

Памірыцеся!                                                                   

*** 

Ладкі ладком, 

Піражкі з мядком, 

Кашка з алеем, 

Есці не ўмеем. 

 

Забаўлянкі

Гоп, гоп, гоп… 

Еду я на коніку. 

Скок, скок, скок… 

Еду я да доміка. 

Гоп, гоп, гоп… 

А ў доміку госці. 

Скок, скок, скок, 

Паны ды ягамосці. 

Кую, кую ножку

-  Паедзем у дарожку, 

За чатыры мілі, 

Па масла, па сыры, 

Дарожка крывая, 

Кабылка храмая, 

А ножка малая. 

Кую, кую пятку, 

 паеду к татку. 

А ў нашага татка 

Ды на гары хатка. 

І садок, і мядок, 

І цыбулькі градка. 

Кую, кую ножку, 

Паеду ў дарожку, 

Дарожка крывая, 

Кабылка сляпая. 

Еду, еду, еду, 

Ніяк не даеду. 

Прыпрагу сароку, 

Паеду далёка, 

У новай кашулі, 

Да свайго дзядулі. 

Дзед дасць піражочак 

І сыра кусочак. 

Шла каза рагатая, 

Парола дзіця пузатае, 

Шоў следам ваўчок, 

Шчыпнуў за бачок. 

 

Крыніца:Інтэрнэт-сайт https://infourok.ru/konsultaciya-dlya-roditeley-a-rol-hudozhestvennoy-literaturi-v-razvitii-rechi-doshkolnika-1257865.html

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі                                          В.І.Сарокіна

згарнуць

Экскурсія ў міні -музеі “У госці да бабулі Алены”

Экскурсія ў міні -музеі “У госці да бабулі Алены

Задачы: Знаёміць дзяцей з вырабамі беларускіх народных мастакоў; актывізаваць слоўнік дзяцей па дадзенай тэме; пазнаёміць іх з беларускімі ручнікамі, сурвэткамі, з арнаментамі, вучыць упрыгожваць ручнікі арнаментам пры дапамозе фарбаў; развіваць дыялагічнае маўленне дзяцей; выклікаць у дзяцей цікавасць да наведвання выстаў, музеяў, жаданне разглядаць і пазнаваць прадстаўленыя экспанаты, выхоўваць эстэтычнае пачуццё.

Ход экскурсіі

Арганізацыйны момант

Дзеці разам з выхавальнікам ідуць у міні - музей у госці да бабулі Алены, якая сустракае гасцей на парозе музея хлебам – соллю на прыгожым вышытым ручніку. У музеі грае беларуская музыка, ва ўсіх святочны настрой.

Выхавальнік тлумачыць, што так, з музыкай, з хлебам – соллю на Беларусі сустракаюць самых дарагіх гасцей.

Да дзяцей выходзіць бабуля Алена ў беларускім нацыянальным строі.

Бабуля Алена – Добры дзень, дарагія дзеткі! Запрашаю вас у мінулае нашых дзядуляў, бабуляў.  Заходзьце, калі ласка! Падыдзіце ўсе бліжэй сюды. Так, усё можна разглядваць, але не трэба кранаць рукамі.

Што ўжо вам знаёма з таго, што вы тут бачыце? Зірніце на рэчы, зробленыя з дрэва. Хто жадае расказаць пра іх. Калі ласка!

Пачну я: “Гэта куфар. У маёй бабулі ёсць такі, але гэты маленькі, падобны на цацачны. Я ведаю, што ў куфры клалі адзенне, ручнікі. Гэты куфар ярка размаляваны кветкамі, а па краях – беларускі ўзор”. (расказы дзяцей)

Цікава, што ў гэтым куфры схавана? Паказваю па адной рэчы, а дзеці называюць іх: андарак, фартух, кашуля, гарсэт, камізэлька, кашуля з поясам, нагавіцы, намітка.

Бабуля Алена. Цяпер старадаўнія ўзоры адзення шырока выкарыстоўваюцца ў сцэнічных уборах нашых мастацкіх калектываў.

Так. Падыходзьце бліжэй да наступных экспанатаў старажытнага віду мастацтваў, шырока распаўсюджанага ў Беларусі – гэта вырабы з гліны. Паколькі гліны розных гатункаў хапала ў любым куточку Беларусі, то з яе рабілі разнастайны посуд, розныя мастацкія рэчы для аздаблення побыту. Ляпілі цацкі – свістулькі на забаву дзецям.

Зараз я вас пазнаёмлю з некаторымі назвамі посуду. Вось гладыш (гарлачык). Для чаго ён прызначаецца? Так, у ім можна трымаць малако або квас.

А гэта вельмі падобныя адзін на другі гляк і збанок. Чым яны адрозніваюцца? Так, у збанка горла шырокае, а ў гляка – вузенькае.

Гульня “Гарлачык”

Сядайце ў круг – гэта гарлачык. Па крузе ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго- небудзь, пакупнік, пытае: “Колькі каштуе гарлачык?”

За гарлачык гэты дай

Нам зусім крышачку –

Каб ніколі не хварэць,

Маннай кашы лыжачку.

Пасля гэтых слоў дзіця – гарлачык ускоквае і бяжыць па крузе, а пакупнік – насустрач. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Хто спазняецца – той пакупнік.

Дзеці садзяцца за стол, накрыты святочнымі абрусамі і сурвэткамі, разглядаюць іх. Дзеці разглядваюць арнамент, звяртаюць увагу на колер, замацоўваюць чорны і чырвоны колеры, узоры – “крыж”, “зорачку”, “ломаную лінію”.

Бабуля Алена –Крыжыкам упрыгожваюць яшчэ і адзенне (яна паказвае вышытае адзенне: кашулі, сарочкі, фартухі, сукенкі)

Усе гэтыя рэчы вышываюць сваімі рукамі людзі. Сурвэткамі ўпрыгожваюць пакоі. Цяпер у нас на сценах – дываны, а раней былі прыгожа вышытая сурвэткі.

Бабуля Алена паказвае тэхніку вышыўкі крыжыкам і гладдзю, знаёміць дзяцей з рэчамі, якія неабходны для вышыўкі. Гэта ніткі рознага колеру, іголка, тканіна. Замацоўвае гэтыя назвы з дзецьмі. Далей бабуля паказвае ручнікі, сурвэткі, кашулі, фартухі, не ўпрыгожаныя ўзорамі.

Бабуля Алена – Напрыканцы нашага занятку – экскурсіі па музеі- хачу вам падарункі даць, а калі  вы вернецеся ў групу, то іх упрыгожыце. (раздае сілуэты ручніка, фартуха, кашулі, а дзеці іх упрыгожваюць фарбамі, арнаментам, узорамі “крыжык”, “зорачка”). А наша сустрэча сёння завяршаецца. Прыходзьце да мяне яшчэ.

Крыніца: сайт https://litvyan.schools.bypages/ekskursja-muzej

 

Загадчык                                                                        А.Р.Груша

 

 

згарнуць

Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму

*Родная зямелька – як зморанаму пасцелька.

*На чужыне і камар загіне.

*Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу.

*Далёкая старана без ветру сушыць.

*У сваім краі, як у раі.

згарнуць