Работа з педагогамі

Кансультацыя для педагогаў "Знаёмства выхаванцаў з малой Радзімай – аснова фарміравання нацыянальнай самасвядомасці"

  У сучасных умовах, калі адбываюцца глыбокія змены ў жыцці грамадства, адным з галоўных напрамкаў у педагагічнай працы з дзецьмі становіцца патрыятычнае выхаванне: фарміраванне ў дзіцяці асноў нацыянальнага самасвядомасці, цікавасці да нацыянальнай культуры і традыцый з дапамогай адраджэння страчаных каштоўнасцяў, пагружэння ў вытокі нацыянальнай культуры.

  Далучэнне падрастаючага пакалення да нацыянальнай культуры, звычаяў і традыцый роднага краю, да маральна-эстэтычных каштоўнасцей свайго народа павінна ажыццяўляцца на ўсіх ступенях навучання і выхавання, асаблівае значэнне пры гэтым трэба надаваць дашкольнаму ўзросту. Менавіта ў гэтым узросце, у першыя гады жыцця, у працэсе сацыялізацыі асобы адбываецца інтэнсіўнае фарміраванне эмацыянальна-каштоўнасных, станоўчых адносін дзіцяці да культуры, да сваёй роднай мовы, людзей.

 Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі ставіць наступныя задачы:

 усведамленне сваёй прыналежнасці да грамадства ў цэлым;

 выхоўваць патрыятычныя пачуцці, пачуцці любові да роднага краю і гонару за яго, выхоўваць маральныя якасці беларусаў: дабрыню, спагадлівасць, працавітасць, гасціннасць, сумленнасць;

 фарміраваць уяўленні аб культурных каштоўнасцях, аб тым, як жывуць людзі ў Рэспубліцы Беларусь, як дапамагаюць адзін аднаму, аб дзяржаўных і народных святах, славутых мясцінах роднага горада, сталіцы рэспублікі, сваёй Радзімы.

 Менавіта знаёмства з малой Радзімай, прывіццё любові да роднага краю, яго прыродзе з’яўляецца сродкам фарміравання патрыятычных пачуццяў і развіцця духоўнасці.

  Найважнейшым накірункам педагагічнай дзейнасді з’яўляецца выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту разумення і прыняцця сваёй роднай культуры і культуры іншых народаў, фарміраванне надыянальнай самасвядомасці.

  Паняцце нацыянальнай самасвядомасці ў дачыненні да дзяцей дашкольнага ўзросту разглядаецца як неад’емная частка любові да Радзімы і вызначаецца як усведамленне сваёй супольнасці з пэўным народам на аснове ўяўленняў аб яго гісторыі і культуры.

 У патрыятычным выхаванні педагогіка прытрымліваецца прынцыпу – праз малое да вялiкага. Выхаванне станоўчых пачуццяў, павагi да Радзiмы адбываецца паступова. Пачынаць неабходна з выхавання шчырых адносін да сваіх родных – маці, бацькі, бабулі, сястрычкi. У дзіцяцi  неабходна абудзіць адчуванне, што яно не адно, яго любяць, клапоцяцца аб ім і ад яго чакаюць узаемных пачуццяў. З гэтай мэтай учас штодзённых гутарак з дзецьмі, выхавальнікі дашкольнай адукацыі павінны падкрэслiваць клапатлівыя адносіны бацькоў да дзіцяці, звяртаюць увагу на прафесіяналізм, уменні бацькоў, станоўчыя рысы іх характару. Таксама неабходна  падштурхоўваць дзіця да размовы аб яго сям’і, прапанаваць узгадаць, як праводзілі вольны час з маці, у якія гульні любяць гуляць з бацькамі, удакладніць, што ведаюць дзеці аб прафесійнай дзейнасці сваіх бацькоў.

 На занятках па адукацыйнай галіне «Дзіця i грамадства» даюцца дзецям першапачатковыя веды пра нашу Радзіму – Беларусь.  Асноўная ўвага звяртаецца на «малую Радзіму» – вёску, горад, дзе жыве дзіця. У адпаведнасці з вучэбнай праграмай у сярэдняй групе дзяцей неабходна знаёмiць з гісторыяй свайго горада, сяла, паходжаннем яго назвы, а таксама назвамi вулiц, тлумачыць, у гонар якіх вядомых людзей, значных падзей яны так называюцца.

  Азнаямленне з традыцыямі і звычаямі народа і далучэнне да іх – значная частка работы па патрыятычным выхаванні дашкольнікаў.

  На занятках дзяці знаёмяцца з асаблівасцямі жыцця беларускага народа ў мінулым: адзеннем, прыладамі працы, нацыянальнымі стравамі, традыцыйнымі рамёствамі. Наведванне міні-музея «Беларуская хатка», дапамагае дзецям даведацца пра хатнія прылады, якімі карысталіся ў мінулыя часы, засвоіць іх назвы і прызначэнне. Для замацавання ведаў і ўзбагачэння мовы выхаванцаў можна скласці свае тэматычныя слоўнікі, выкарыстоўваючы ілюстрацыі ці малюнкі дзяцей («Беларускі посуд», «У вёсцы»). На занятках па адукацыйнай галіне «Выяўленчае мастацтва» і ў нерэгламентаванай дзейнасці дзеці пазнаюць асаблівасці беларускага арнаменту, стварэння выцінанак i г.д.

Актыўны ўдзел у святах «Купалле», «Каляды» ўзбагачае дзяцей веданнем народных традыцый, гісторыі краіны, узмацняе сувязь пакаленняў.

Але ж недастаткова абмежавацца толькі веданнем гістарычнага мінулага, неабходна, каб і ў сям’і, і ў дзіцячым садзе была створана атмасфера актыўнай зацікаўленасці сучасным жыццём краіны. З дапамогай дарослых дзеці спасцігаюць значэнне і асаблівасці грамадска-палітычных свят, у даходлівай форме атрымліваюць звесткі пра найбольш  значныя падзеі ў краіне і за яе межамі.

Таксама дзяцей неабходна знаёміць са сцягам, гербам, гімнам Рэспублікі Беларусь, выхоўваць у іх павагу да дзяржаўных сімвалаў. Цікавы матэрыял для адпаведных гутарак змешчаны ў кнізе «Герб і сцяг Беларускай Дзяржавы» (аўтар тэксту Э. М. Скобелеў, пераклаў на беларускую мову В. А. Лукша; Мн., 1997).

 У сучаснай педагогіцы ўсё большае распаўсюджванне атрымліваюць паняцці «планетарнае мысленне», «талерантныя адносіны да людзей Зямлi». Таму дзеці ўжо ў дошкольным узросце павінны атрымаць элементарныя веды пра планету Зямля, даведацца, што на ёй жыве вельмі многа людзей розных нацыянальнасцяў, якія адрозніваюцца і знешнім выглядам, і традыцыямі, але кожны народ мае права на iснаванне i галоунае для усiх – захаваць мiр на Зямлi.

  Такiм чынам выхаваць патрыёта сваёй Радзімы – адказная і складаная задача, вырашэнне якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца. Планамерная, сістэматычная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання, агульныя намаганні дзіцячага сада і сям’і, адказнасць дарослых за свае словы і ўчынкі могуць даць станоўчыя вынікі і стаць грунтоўным падмуркам для далейшай работы па патрыятычным выхаванні асобы дзіцяці.

Крыніца:

Інтэрнэт-сайт http://ds140.jdroo.by/фарміраванне-нацыянальнай-самасвяд/

Загадчык                                                                         А.Р.Груша

згарнуць

Формы і метады работы з выхаванцамі па патрыятычнаму выхаванню

У сучасных умовах, калі адбываюцца глыбокія змены ў жыцці грамадства, адным з цэнтральных накірункаў  работы з падрастаючым пакаленнем становіцца патрыятычнае выхаванне. Зараз узнікае неабходнасць вярнуцца да лепшых традыцый нашага народа, да яго векавых каранёў, да такіх паняццяў, як род, радня, Радзіма.

Тэма патрыятычнага выхавання вельмі актуальная, таму мае месца ў многіх дакументах па дашкольнай адукацыі.

У адукацыйным стандарце дашкольнай адукацыі ў раздзеле «Агульныя палажэнні» пункце 4 адна з задач абвяшчае: фарміраваць грамадзянскасць і нацыянальнае самапазнанне, патрыятычныя пачуцці, маральную, эстэтычную і экалагічную культуру. У раздзеле «Патрабаванні да структуры вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі»: змест Праграмы вызначаецца некалькімі адукацыйнымі абласцямі, адна з іх – «Дзіця і грамадства»: фарміраванне уяўленняў аб Рэспубліцы Беларусь; людзях, якія праславілі Радзіму; аб соцыякультурных каштоўнасцях народа, аб традыцыях і святах.

Патрыятычнае выхаванне – мэтанакіраваны працэс уздзеяння на асобу з мэтай фарміравання патрыятызму, як якасці, якая выяўляецца ў любові да сваёй Айчыны, служэння яму.

У дзіцячыя гады фарміруюцца асноўныя якасці чалавека, таму важна насычыць успрымальную душу дзіцяці ўзвышанымі чалавечымі каштоўнасцямі, зарадзіўшы цікавасць да гісторыі Беларусі. Выхаванне пачуцця патрыятызму ў дашкольнікаў – карпатлівая праца, якая павінна весціся сістэматычна, планамерна, ва ўсіх узроставых групах, розных відах дзейнасці і па розных напрамках.

Вялікае значэнне ў патрыятычным выхаванні мае разнастайная дзейнасць дашкольнікаў. Быць патрыётам – не толькі ведаць і любіць сваю Радзіму, але і актыўна працаваць на яе карысць. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя формы: мэтавыя прагулкі, экскурсіі, гутаркі, чытанне мастацкай літаратуры, святы, забавы і інш.

Адукацыйная дзейнасць з выхаванцамі праводзіцца з выкарыстаннем нагляднага матэрыялу. Выкарыстанне гульнявых прыёмаў павышае пазнавальную актыўнасць дзяцей, стварае эмацыянальную атмасферу. Тэматычнае планаванне з’яўляецца неабходнай умовай для мэтанакіраванай працы, дазваляе ўстанаўліваць лагічныя сувязі паміж рознага роду звесткамі: «Мая  вёска», «Твае абаронцы», «Мая сям’я» і інш. Важна, каб дзеці ўспрымалі матэрыял, актыўна думалі. Гэтаму спрыяюць такія метадычныя прыёмы, як параўнанне, пытанні, індывідуальныя заданні, зварот да вопыту дзяцей, дыдактычныя гульні.

Эфектыўным сродкам з’яўляецца выкарыстанне мастацкіх матэрыялаў.

Народныя гульні маюць важную ролю ў патрыятычным выхаванні. У іх адлюстроўваецца лад жыцця людзей, іх працу, побыт, нацыянальныя асновы. Народныя гульні, маючы маральную аснову, вучаць дашкольнікаў шукаць гармонію з навакольным светам.

У малодшым і сярэднім дашкольным узросце асаблівую ўвагу  трэба надаваць  развіццю ўяўленняў аб блізкім сацыяльным асяроддзі.

Асноўнымі метадамі патрыятычнага выхавання ў малодшай групе выступаюць:

арганізацыя жыццёвых і гульнявых сітуацый, якія даюць магчымасць асвойваць вопыт добразычлівага

адносіны да блізкіх, дарослых;

інсцэніровак з цацкамі, якія дэманструюць узоры узаемаадносін у дзіцячым садзе і ў сям’і;

назіранне за ўзаемаадносінамі дарослых у дзіцячым садзе;

хараводныя гульні, гульні-імітацыі;

чытанне вершаў, пацешак, казак на тэму дабрыні, любові да бацькоў;

разгляд  ілюстрацый, сюжэтных малюнкаў з выявай сям’і, прапанаваць назваць членаў сям’і

сем’і, іх дзеянні, вылучыць  агульны радасны настрой;

разгляд  сямейных фатаграфій і інш.

У сярэдняй групе далучаць дзяцей да размовы аб сям’і, сямейных падзеях. Разглядаючы сямейныя фатаграфіі, звяртаць увагу на рысы іх падабенства з бацькамі, у сям’і ўсе клапоцяцца адзін пра аднаго. Захапляюць дзяцей, гульні на сямейныя тэмы, дзе разыгрываюцца розныя сюжэты з жыцця. Знаёмства выхаванцаў з вершамі, песенькамі, у якіх адлюстроўваюцца падзеі з жыцця сям’і, праца бацькоў. Арганізацыя сітуацыі «добрых спраў»: у падарунак бацькам зрабіць калектыўную аплікацыю, падарыць малюнкі.

У старэйшым дашкольным узросце ў дзяцей закладваюцца асновы грамадзянскасці, развіваецца цікавасць да Радзімы на эмацыянальна-пачуццёвым узроўні. У старэйшай групе выкарыстоўваюцца такія метадычныя прыёмы патрыятычнага выхавання:

этычныя гутаркі аб вёсцы, роднай краіне, свеце;

экскурсіі, назіранні за дзейнасцю людзей і грамадскімі падзеямі;

разгляд  ілюстрацый аб асаблівасцях прыроды Беларусі, розных краін;

сем’і, іх дзеянні, вылучаць агульны радасны настрой;

разгляд сямейных фатаграфій

знаёмства з элементамі нацыянальнай культуры;

абмеркаванне і складанне апавяданняў аб прафесіях бацькоў і гараджан.

Пры знаёмстве дашкольнікаў з гісторыяй родных мясцін неабходна  шмат расказваць, таму пры складанні апавядання звяртаем увагу на такія моманты:

па ходу аповеду неабходна выкарыстоўваць наглядны матэрыял (фотаздымкі, рэпрадукцыі карцін, схемы), малюнкі мелам на дошцы;

складаючы апавяданне, трэба задаваць  дзяцям пытанні, неабходныя для развіцця  актыўнай пазнавальнай дзейнасці, вучаць разважаць. У гэтым выпадку аповед выхавальніка ператвараецца з маналога ў своеасаблівую гутарку з дзецьмі;

распавядаючы аб якіх-небудзь гістарычных падзеях, не варта часта ўжываць даты, т. к. у дашкольным ўзросце дзецям недаступная храналогія. Але, каб дзеці зразумелі, што падзеі адбываліся даўно, варта ўжываць такія выразы «гэта было вельмі-вельмі даўно», «гэта было тады, калі вашы таты і мамы былі маленькімі» і г. д.;

мова апавядання павінна быць простай. Калі ў рассказе  сустракаюцца незнаёмыя словы, напрыклад: «князь», «палкаводзец»,  варта растлумачыць іх значэнне.

У працэсе знаёмства дзяцей з выдатнымі мясцінамі роднага краю, патрэбна расказваць аб розных архітэктурных збудаваннях, храмах. У гэтым выпадку, досыць вылучыць тое галоўнае, што адрознівае той  ці іншае будынак ад іншых. Цяпер да нас паступова вяртаецца нацыянальная памяць, і мы па-новаму пачынаем ставіцца да старадаўніх святаў, традыцый, фальклору, мастацкім промыслам, дэкаратыўна-прыкладному мастацтву.

Шырока выкарыстоўваюцца  ўсе віды фальклору (казкі, песенкі, прыказкі, прымаўкі і г. д.). У вуснай народнай творчасці, як нідзе захаваліся асаблівыя рысы беларускага характару, уласцівыя яму маральныя каштоўнасці, уяўленні пра дабро, прыгажосць, праўду, смеласць, працавітасць.

Вялікую ролю ў далучэнні дзяцей да народнай культуры займаюць народныя святы і традыцыі, у якіх адлюстроўваюцца назапашаныя стагоддзямі танчэйшыя назіранні  за характэрнымі асаблівасцямі пор года, зменамі надвор’я, паводзінамі птушак, насякомых, раслін, звязаныя з працай і рознымі бакамі грамадскага жыцця чалавека.

Вельмі важна пазнаёміць дзяцей з народным дэкаратыўным роспісам,  здольным зацікавіць дзяцей  нацыянальным выяўленчым мастацтвам.

Метад праектаў адзін з перспектыўных метадаў, якія спрыяюць вырашэнню праблемы патрыятычнага выхавання, які развівае пазнавальны інтарэс і фарміруе навыкі супрацоўніцтва. Асноўная яго мэта – развіццё свабоднай творчай асобы дзіцяці, магчымасць адчуць сябе даследчыкам, аб’яднаць дзяцей, бацькоў. У групах мэтазгодна распрацаваць такія педагагічныя праекты як: «Мая  вёска», «Дзень маці» і «Дзень Перамогі». Метад праектаў эфектыўны ва ўсіх узроставых групах.

Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій – актуальны і эфектыўны сродак  патрыятычнага выхавання дашкольнікаў. Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца  пры разглядзе  нагляднага  матэрыялу, праглядзе мультымедыйных прэзентацый, мультфільмаў, праслухоўванні песень і вершаў і інш.

Выкарыстоўваючы прапанаваныя формы і метады патрыятычнага выхавання, неабходна паказаць дзецям прыгажосць свайго роднага краю, пазнаёміць  з талентам беларускага народа, навучыць дзяцей любіць свой горад і сваю краіну  і ганарыцца тым, што яны жывуць у такой цудоўнай краіне, як Беларусь.

Патрыятызм – гэта пачуццё любові да Радзімы. Духоўны, творчы патрыятызм трэба прывіваць з ранняга дзяцінства. Але падобна любому іншаму пачуццю, патрыятызм жыве самастойна і перажываецца індывідуальна. Ён прама звязаны з асабістай духоўнасцю чалавека, яе глыбінёй. Таму, не будучы патрыётам сам, педагог не зможа і ў дзіцяці абудзіць пачуццё любові да Радзімы. Менавіта абудзіць, а не навязаць, так як у аснове патрыятызму ляжыць духоўнае самавызначэнне.

Літаратура: Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі 

Загадчык                                           А.Р.Груша

згарнуць