Работа з законнымі прадстаўнікамі

Кансультацыя "Фальклор і развіццё маўлення"

  Народная творчасць. Цяжка знайсцi больш каштоўны матэрыял для развiцця  маўлення дзяцей, чым беларускiя казкi, песнi, гульнi. Дзякуючы iм дзецi пачынаюць разумець прыгажосць беларускай мовы, незвычайны каларыт беларускiх народных песень, хараство карагода. Цяжка тут аддаць перавагу якому-небудзь вiду народнай творчасцi. Важны яны ўсе. У час работы з дзецьмi варта шырэй выкарыстоўваць сродкi вуснай народнай творчасцi: калыханкi, казкi, легенды, паданнi, прыказкi, прымаўкi, загадкi, песнi, танцы, гульнi. Узбагачэнне маўлення дашкольнiкаў на аснове твораў беларускага фальклору.

  Дзяцiнства - найбольш спрыяльны перыяд у сэнсе авалодання асобнымi элементамi нацыянальнай культуры. Таму дзяцей трэба занёмiць з такiмi народнымi гульнямi, песнямi, казкамi, якiя iм зразумелыя, цiкавыя, адпавядаюць нашым сёняшнiм эстэтычным патрабаванням. Гэта палажэнне ўлiчваецца пры адборы фальклорнага матэрыялу для выхавання дзяцей. Толькi пры такiх умовах народная творчасць можа арганiчна, а не штучна увайсцi у iх жыццё.

  Неацэнная роля ў гэтым працесе належыць музычным кiраунiкам, выхавальнікам дашкольнай адукацыі. Сапраўды, калi выхавальнік не адчувае прыгажосцi народнай мовы, велiчнасці  казачнага вобраза, дык ён, зразумела, не зацiкавiць дзяцей.

  У розных формах арганiзацыi дзiцячай дзейнасцi педагог раскрывае дзецям своеасаблiвасць i непаўторнасць твораў народнай творчасцi. На занятках па развiццi маўлення неабходна адраджаць выкарыстанне твораў вуснай народнай творчасцi (казак, загадак, забаулянак, песенек, гульняў) у сям'i, бо для кожнага дзiцячага ўзросту народ распрацаваў свае мастацкiя жанры.

Першымi творамі, якiя развiваюць слых дзяцей, з'яўляюцца калыханкi. Цэлая гама пачуццяў – захаплення, пяшчоты, задавальнення – перапаўняе гэтыя творы. Эмоцыi радасцi, даверу, перакананасцi ў станоўчым закладзены ў самой iх пабудове. Вершаваныя жанры фальклору ўяўляюць сабой яскрава расфарбаваныя славесныя карцiнкi, якiя састаўляюць свет штодзённых уяўленняў дзiцяцi. Матчына «песня неўмiручай любвi да дзiцяцi» дапамагае заспакоiць малога незвычайнай меладычнасцю i павольным, размерным рытмам мовы. Пяшчотнае выкананне дарослым калыханкi спрыяе ўстанаўленню памiж iм i дзiцём шчырых узаемаадносiн, паступова вядзе немаўля да ўспрымання чалавечага голасу як сiгналу зносiн. Узмацненню эмацыянальнага кантакту памiж дарослым i дзiцём спрыяюць моўныя асаблiвасцi калыханкi – гукавая сiметрыя, паўторы. Напоўненая пяшчотай i лiрызмам калыханка з'яўляецца першай прыступкай, па якой пачынаецца ўзыходжанне дзiцяцi да мастацтва слова, выхавання паэтычнага слыху. Разам з тым калыханкi – гэта сваеасаблiвая народная псiхатэрапiя. Iх мяккае гучанне зпаспакойвае дзiця, улагоджвае iзакалыхвае яго. Знаёмства дашкольнiкаў з калыханкамi дапамагае ў далейшым наладжваць гульнi з лялькамi, дзе дзiця самастойна выконвае пяшчотную песеньку.

  Побач з калыханкамi выкарыстоуваюцца за6аўлянкi. Мастацкi вобраз у забаўлянках ствараецца цiкавымi гукаперайманнямi, канкрэтнымi эпiцетамi, памяншальна-ласкальнымi суфiксамi. З задавальненнем малое дзiця выконвае рухi ў адпаведнасцi з пэўнымi словамi. Большасць забаўлянак - гэта гульня дарослых з пальчыкамi дзiцяцi (каб умацаваць кicцi рук), з ножкамi (каб яны былi больш пругкiмi, каб папярэдзiць няправiльнае развiццё ступнi), з жывоцiкам (каб мацаваўся прэс i лепш працаваў cтpaўнік). Найбольш вядомыя забаўлянкi: «Сарока, варона...», «Кую, кую ножку...», «/дзе каза рагатая...». Пры расказваннi забаўлянак малыя iмiтуюць дзеяннi адпаведнымi рухамi: плясканнем далонеў, стуканнем пальчыка па ножцы згiнаннем  i разгiнаннем пальчыкаў, ваджэннем пальчыкам па ладожцы. Некаторыя забаўлянкi, песенькi, вершы маюць дыялагiчную пабудову. Пры чытаннi такiх забаўлянак перад вачыма дзiцяцi разгортваецца невялiкае тэатралiзаванае дзейства, у якiх малыя разам з дарослым могуць прымаць удзел, выконваючы асобныя рухi, якiя iм паказаў дарослы. (“Лады-ладкi», «Мышка, мышка, дзе была?» i iнш.).

Важнае месца ў развiццi маўлення займае беларуская народная гульня. Удзел дашкольнiкаў у тэатральна-гульнёвай дзейнасцi садзейнiчае развiццю мастацкiх здольнасцей дзяцей, дае магчымасць многiм з iх самазацвердзiцца, перажыць пачуццё самакаштоўнасцi. Аснаўная задача выхавацеля – стварыць мастацкае асяроддзе, якое развiвае, стымулюе мастацка-маўленчую дзейнасць, праяўляе творчасць у iх, што садзейнiчае ўзнiкненню асноў мастацкага густу. Педагог павiнен падтрымлiваць i ўзмацняць цiкавасць дзяцей да выканаўчай мастацкай дзейнасцi – чытання на памяць вершаў, пераказу казак, апавяданняў, тэатралiзаванню беларускiх народных гульняў, пастановак тэатру паводле беларускiх народных казак. Такiм чынам выхавацель садзейнiчае практычнаму авалодванню дзецьмi мастацка-маўленчай дзейнасцю. Малыя вучацца эмацыянальна, лагiчна пераказваць, чытаць на памяць вершы, лiчылкi, знаходзяць сродкi iнтанацыйнай выразнасцi пры перадачы паэтычных вобразаў, кiраваць сваiм голасам, выказваць уласныя адносiны да iх.

  Для таго каб беларускi фальклор увайшоў у жыццё нашых выхаванцаў i стаў неабходным у развiццi маўлення кожнага дзiцяцi, неабходна ў групе абсталяваць куток «Мая радзiма Беларусь», “Я – беларус”, у якiм педагог можа размясцiць:

- рукапicны альбом з песенькамi, забаўлянкамi, загадкамi, падабранымi да ix малюнкамi;

- дыдактычныя гульнi «Складзi ўзор», “Упрыгожым адзенне», “Назавi па-беларуску”, «Назавi казку», «Складзi змест казкi», «Жыхары беларускiх лясоў»;

- беларускую дзiцячую лiтаратуру;

- атрыбуты да беларускiх рухомых гульняў;

- паштоўкi (“Наша вёска», «Наша кpaiнa»;

- макет карты Беларусi;

- альбомы 3 фатаграфiямi беларускай прыроды;

- альбомы з малюнкамi жывёл i раслiн Беларусi;

- лялькi ў беларускiм народным адзеннi;

- аўдыязапicы музычных твораў беларускага фальклору i iнш.

Беларускi фальклор можна разглядаць як умову развіцця маўлення дзяцей. I  ён будзе адыгрываць вялікую ролю тады, калі выхавацель ажыццяўляе педагагічнае кіраўніцтва паступова, выкарыстоўваючы выразныя сродкі беларускага народнага фальклору, калі стварае эмацыянальна-станоўчыя абставіны, не разбурае ініцыятыву і свабоду выбара дзіцяці.

Лiтаратура

  1. Анцыпіровіч, В.М. Фарміраванне музычнай культуры дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору/ В.М. Анцыпіровіч. - Мн.: «Зорны верасень», 2007 – 60с.
  2. Дубiнiна, Дз. М. Родныя вобразы ў паэтычным слове: дапаможнiк для педагогаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне дашк. Адукацыi: у 2 ч./ Дз. М. Дубiнiна. – 2-е выд. – Мазыр. 2009.
  3. Фармiраванне нацыянальнай самасвядомасцi ў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамi вуснай народнай творчасцi / скл. Н.В.Пралыгiна. Мазыр. 2010.

Музычны кіраўнік 

першай кваліфікацыйнай катэгорыі                        Г.П.Грынкевіч

згарнуць

Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў

  

   Патрыятычнае выхаванне дзяцей - гэта аснова фарміравання будучага грамадзяніна. Ужо ў дашкольным узросце дзіця павінна ведаць, у якой краіне яно жыве, чым яна адрозніваецца ад іншых краін. Трэба як мага больш расказваць дзецям пра вёску (горад), у якім яны жывуць; выхоўваць пачуццё гонару за сваю вёску. Прывучаць дзяцей беражліва ставіцца да таго, што створана бабулямі, дзядулямі, мамамі і татамі. Падтрымліваць чысціню і парадак у грамадскіх месцах, удзельнічаць у стварэнні прыгажосці і парадку ў сваім двары, пад'ездзе, на вуліцы, у парках, у дзіцячым садзе. Існуюць разнастайныя формы выхавання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў. Гэта гутаркі аб Радзіме, аб родным аграгарадку, аб прыродзе роднага краю, чытанне дзіцячых кніг на патрыятычныя тэмы і дзіцячы фальклор рэгіёну, у якім мы жывем, і, вядома, Ваш асабісты прыклад як бацькоў.

    Праз вывучэнне гісторыі і традыцый продкаў, у дзяцей выхоўваецца гонар і павага да роднай зямлі. Важная роля тут належыць казкам, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення і вучаць дабру, дружбе, узаемадапамозе і працавітасці. Самабытны народны фальклор - выдатны матэрыял, які фарміруе любоў да Радзімы і патрыятычнае развіццё дзяцей.

    Дзецям уласцівыя няўстойлівасць увагі, стамляльнасць і кароткачасовасць інтарэсаў. І таму для раскрыцця той ці іншай тэмы лепш за ўсё выкарыстоўваць працэс гульні. Напрыклад, дзецям вельмі цікава будзе гуляць у "падарожжы", падчас якіх яны змогуць даведацца нешта новае аб малой Радзіме, іншых краінах. Адно з праяўленняў патрыятызму – любоў да прыроды. Яна вызначаецца беражлівым станаўленнем да яе, праяўляецца ў элементарным клопаце аб жывёлах, у даступнай працы па вырошчванню раслін. Вялікае значэнне маюць прагулкі ў лес, на рэчку, у поле. Яны даюць магчымасць пазнаёміць дзяцей з некаторымі правіламі беражлівых адносін да прыроды. Пры азнаямленні з прыродай роднай краіны акцэнт робіцца на яе прыгажосць і разнастайнасць, на яе асаблівасці. Яркія ўражанні аб роднай прыродзе, пра гісторыю роднага краю, атрыманыя ў дзяцінстве, нярэдка застаюцца ў памяці чалавека на ўсё жыццё і фарміруюць у дзіцяці такія рысы характару, якія дапамогуць яму стаць патрыётам і грамадзянінам сваёй краіны.

Крыніца інтэрнэт сайт nsportal.ru…roditeley/2013/06/04…konsultatsiy…

Выхавальнік дашкольнай адуацыі                           Н.Ю.Карсюк 

Изображение

згарнуць

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі...

   Асаблівую ўвагу дзяржава звяртае на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі. Яно павінна быць накіравана на тое, каб маладыя людзі з дзяцінства вучыліся любіць сваю Радзіму, адчувалі ўпэўненасць у будучыні і мелі жаданне зрабіць сваю краіну лепшай.

  БЕЛАРУСЬ – дзівосная зямля, выпешчаная Богам, напоўненая яго міласэрнай духоўнасцю. Тут заўсёды можна знайсці духоўны прытулак, творчае натхненне. Наш край – разнастайны: лясны і азёрны, сплецены рэчкамі і рэкамі, адметны і балотамі. Яго трэба ведаць. І ведаць дэталёва, ведаць з дзяцінства, каб любіць і ганарыцца ім, каб творча працаваць і наладжваць гарманічныя адносіны з навакольнай прасторай і між сабой, каб паўсюль ствараць радасць.

  Наша краіна – Беларусь існуе ў двух аспектах: аб’ектыўным і суб’ектыўным. Як частка зямной паверхні Беларусь выступае ў трох абліччах (гэта таксама, як і іншыя краіны, блізкія і далёкія): фізічным, інтэлектуальным і духоўным. Найбольш даследавана яна на фізічным узроўні, створана яе фізічнае аблічча. Ва ўстановах адукацыі дэталёва знаёмяцца з характэрнымі рысамі і адметнасцямі Беларусі аб’ектыўнай – той прасторы, што існуе аб’ектыўна, без умяшальніцтва людзей у працэс яе развіцця. Выхаванцы дзіцячых садоў мусяць ведаць асноўныя звесткі пра Беларусь, якія вобразна і запамінальна перадаюцца ў сімвалах. Сімвалы гэтыя асабліва адметныя. Напрыклад, у кожнага народа ёсць свой герб, сцяг, гімн. Гэта – сімвалы, што абазначаюць адзінства народа, яго духоўную сілу, згуртаванасць, пераемнасць пакаленняў. Ёсць такія сімвалы і ў Беларусі. Іх неабходна ведаць, шанаваць і ўмела прапагандаваць сярод  дзяцей ужо з самага ранняга ўзросту, каб умацавалася повязь часоў, светлых памкненняў і мараў! Характэрная адметнасць нашай зямлі – наяўнасць вялікай колькасці лясоў, азёраў, рэк і рачулак. Таму лагічна, што выступаюць сімваламі Беларусі:

як лясной зямлі – Палессе, Белавежская пушча;

як азёрнай -  Нарач, Свіцязь…

  На Беларусі налічваецца больш за 20 тысяч рэк і  рэчак. Найбольш паўнаводныя –Дняпро, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Сож, Бярэзіна, Нёман, Вілія. Кожная з гэтых рэк можа быць сімвалам Беларусі - рачной, бо яны ўслаўлены не толькі ў мастацкіх творах, з імі звязаны многія гістарычныя падзеі.

  А якое ж дрэва нагадвае пра наш край? (Тут нават паміж вучонымі згоды няма). Мабыць, сасна. Бо больш за дзве трэці лясных дрэў – сосны. І яны суправаджаюць беларусаў ад нараджэння да скону. А ў народных песнях на першым месцы – вярба. У жыццё беларусаў актыўна ўваходзяць і дуб, бяроза, ліпа, явар, а сядзібы ўпрыгожваюць вішня і рабіна.

 Кветкавы сімвал Беларусі – васілёк – увайшоў у эмблему “Славянскага базару”. Журавіны і маліны з’яўляюцца такой самай часткай нашага жыцця, рэальнага і духоўнага, як бульба і жыта.

  Свет жывёлаў прадстаўляюць зубр і бусел. Хоць узнікаюць асацыяцыі пра такіх звяроў, як заяц і вожык, дзік і бабёр, лось і воўк, а птушак – верабей, варона, сарока, шпак, жаўрук і іншыя.

  Нам трэба больш пазнаёміцца і з той прастораю, якая ўзвышаецца над намі. Гэта – неба. Дзеці заўсёды цікавяцца сонцам і месяцам, зоркамі і аблокамі. Таму лагічна ўваходзяць у апавяданне пра родны край і звесткі пра нябесныя аб’екты – Сонца, Месяц, сузор’і Вялікую і Малую Мядзведзіцы, Палярную зорку.

  А Беларусь – не толькі частка еўрапейскага кантынента, на якой разгортваюцца разнастайныя жыццёвыя працэсы. Наша зямля дзейнічае і ў духоўна-інтэлектуальным аспекце. Тут пушчы і гаі, рэчкі і азёры, лугі і балоты ўтрымліваюць велізарны аб’ём прыроднай духоўнасці і выпраменьваюць яе. Сама Беларусь з’яўляецца магутнай духоўна-энергетычнай зонай планеты. Аднак духоўна-інтэлектуальны аспект нашага краю з цяжкасцю ўспрымаецца людзьмі і амаль застаецца па-за іх увагаю. На практыцы духоўна-інтэлектуальная дзейнасць Беларусі – аб’ектыўнай засланяецца творча-вытворчымі поспехамі Беларусі – суб’ектыўнай, гэта значыць вынікамі працы людзей. У даследаваннях пра родны край адзначаецца  толькі яго адзін узровень – фізічны. Аднак прыйдзе час і мы больш грунтоўна асэнсуем прыродныя духоўна–інтэлектуальныя працэсы, у якія арганічна ўключаюцца людзі.

   Беларусь – суб’ектыўная – дзейнасць людзей, іх навукова-тэхнічныя пошукі, дасягненні ў эканоміцы, літаратуры, музыцы, выяўленчым мастацтве – асветлена больш шырока і рознаўзроўнена. Ужо ў маленстве мы знаёмімся з нацыянальнай спадчынай і адначасова атрымліваем урокі патрыятызму і грамадзянскасці.

  Мы ганарымся нашымі гігантамі машынабудавання, сусветнавядомай тэхнікай – трактарамі, аўтамабілямі, сельскагаспадарчай тэхнікай, камбайнамі, прадукцыяй Беларускага  металургічнага завода, Салігорскага калійнага камбіната, кандытарскімі прысмакамі “Камунаркі”, “Спартака” і інш.

 Творы ж айчыннай літаратуры, музыкі, выяўленчага мастацтва не толькі адлюстроўваюць хараство роднай зямлі, услаўляюць стваральную дзейнасць суайчыннікаў, але і перадаюць назапашаную прыродную энергію, што актыўна ўплывае на фарміраванне светапогляду юных грамадзянаў і ўзмацняе іх духоўны імунітэт.

  Беларусь багатая на славутых людзей, творцаў. Кожны з іх годна прадстаўляе беларускі край, і яны становяцца часткаю нашага духоўнага жыцця. З маленства застаюцца ў памяці выхаванцаў імёны: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францішак Скарына, Мікола Гусоўскі, Янка Купала, Якуб Колас…

   Гэта знакавыя асобы ў гісторыі духоўнага жыцця Беларусі. У прапанаваны спіс уключаюцца імёны дзеячаў беларускай культуры, творчасць якіх звязана з выхаваўчым працэсам. Сярод іх –літаратары: Вінцэнт  Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Цётка, Змітрок Бядуля, Максім Багдановіч, Кузьма Чорны, Уладзімір Караткевіч; мастакі: Напалеон Орда, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Язэп Драздовіч; кампазітары: Ігар Лучанок, Несцер Сакалоўскі, Яўген Глебаў, Анатоль Багатыроў, Яўген Цікоцкі; музычныя дзеячы: Рыгор Шырма, Генадзь Цітовіч, Уладзімір Мулявін; гістарычныя дзеячы: Усяслаў  Чарадзей, Вітаўт, Леў Сапега, Радзівілы, Тадэвуш Касцюшка, Ігнат Дамейка, Кастусь Каліноўскі; касманаўты: Пётр  Клімук, Уладзімір Кавалёнак.

   У пашырэнні духоўнасці на Беларусі ўдзельнічалі ў мінулым тэатральныя калектывы Нясвіжа, Слоніма, Шклова, цяпер – ансамблі “Песняры”, “Сябры”, “Бяседа”, “Свята”, “Харошкі”, акадэмічныя драматычныя тэатры, народная харавая капэла імя Р.Шырмы, народны хор Беларусі імя Г. Цітовіча і інш.

   З дзецьмі варта павесці размову пра гісторыка-культурныя рэгіёны Беларусі. Іх межы  не супадаюць з адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем краіны, а яднанне грунтуецца на духоўных адметнасцях (мова, песня, звычаі і абрады, адзенне, жыллё). Звычайна вылучаюць шэсць рэгіёнаў: Паазер’е, Панямонне, Цэнтральная Беларусь, Падняпроўе, Палессе Заходняе, Палессе Усходняе.

    Гістарычна склалася так, што духоўны стрыжань таго ці іншага рэгіёна расцягваўся ўздоўж рэк: Дняпра, Дзвіны, Прыпяці, Нёмана. Гістарычныя шляхі рэгіёнаў сышліся ў Мінску. Вядома, шмат чаго знікла з  аблічча Беларусі, але засталася духоўная спадчына. Яна адлюстравана ў фальклорна-этнаграфічных матэрыялах. Гісторыка–культурны агляд Беларусі разгортваецца па тэмах: песня, танец, цымбалы, жалейка, адзенне, арнамент.

   Адметнасць кожнага рэгіёна, як і ўвогуле краін, праяўляецца і ў забудовах. У залежнасці ад гістарычных перыпетый, часу ўзнікнення цяпер яны з’ўляюцца помнікамі ці ўзорамі дойлідства, а некаторыя з іх яго сімваламі. Карысным будзе пазнаёміцца з асноўнымі рысамі пабудоў на Беларусі і самім выхавальнікам і паведаміць пра гэта выхаванцам (тым болей, што дадзены матэрыял паслужыць пазнавальнай ілюстрацыяй да казак, гістарычных апавяданняў для дзяцей). Аповеды пра жыллё падаюцца тэматычна: сялянская сядзіба: хата, хлеў, пуня, склеп, свіран; шляхецкая сядзіба: фальварак, маёнтак; магнацкі комплекс: замак, палац, парк, сад.

  На Беларусі дзейнічаюць розныя рэлігійныя канфесіі. У гарадах, мястэчках, асобных вёсках прыцягваюць увагу богаслужэбныя пабудовы: царква, касцёл, мячэць,  малітвянны дом.

  Беларусь называлі краінай замкаў і палацаў. З маляўнічага мноства палацава-паркавых комплексаў засталіся адзінкі. Яны сталі своеасаблівымі сімваламі: Мірскі замак,

Нясвіжскі палац, Гомельскі палац…

  У гэты шэраг уваходзяць: Полацкая Сафія, Барысаглебская царква (Каложа)…

Сімваламі гераічнага змагання супраць ворага і перамогі над ім з’яўляюцца помнікі:

Брэсцкая крэпасць, помнік Перамогі ў Мінску, мемарыяльны комплекс “Прарыў”.

  Горыч пакутаў і жаху, прынесеных фашыстамі на беларускую зямлю, увасоблены ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”.

  З кожным годам у нашай краіне павялічваецца колькасць помнікаў гісторыі, культуры, архітэктуры, прамысловасці, устаноўленых на ўшанаванне велічных спраў нашых папярэднікаў. Гэтыя мастацкія творы абуджаюць гістарычную памяць сучаснікаў, робяцца для іх своеасаблівым духоўным асяроддзем.

 Беларусь – шматаблічная зямля, напоўненая прыродным высакародным духам. Яна спазнаецца не адразу, але першыя крокі ўспрымання і спазнання пачынаюцца ў маленстве. І лагічнае абагульненне ўспрынятага адбываецца там. Надзвычай станоўчы вынік тады, калі гэта робіцца своечасова і ўмела, з дапамогай старэйшых.

  Вядома, не ўсё з духоўнай і матэрыяльнай культуры Беларусі, што пазначана вышэй, асветліцца на занятках з дзецьмі. Але ў гэтым кірунку трэба рухацца.

  Каб любіць свой край, Радзіму і быць уважлівымі да суседзяў, трэба мець развітую душу, здольную тонка ўспрымаць і перажываць. Душою чалавек яднаецца з людзьмі, з навакольнай прастораю, з космасам. Яна поўніцца любоўю і сілкуецца ёю. Наша любоў да роднай зямлі, клопат за яе стан падтрымліваюцца напружанай і актыўнай дзейнасцю душы.

  Фарміраванне пачуццёвай сістэмы чалавека пачынаецца ў маленстве з назіранняў за навакольным асяроддзем, з успрымання яго хараства. Невялікая рэчка, вішнёвы сад ці куст бэзу ля хаты робяцца сімваламі роднага кутка. З цягам часу, з сталеннем мы успрымаем увесь край – нашу Беларусь. І тады сінявокую Беларусь сімвалізуюць і Брэсцкая крэпасць, і Полацкая Сафія, і Мірскі замак, і зубр з сасною. Толькі нязменным сімвалам і родных мясцін, і ўсёй Беларусі застаецца родная мова.

  Крыніцы: "Мой родны кут…” : зборнік метадычных матэрыялаў па патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту.  У 2 ч. Частка. 1 / уклад. В.М.  Цяленчанка.  – Мазыр : ТАА ВД  “Белы Вецер”, 2006.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                    А.А.Краўчук

згарнуць

Кансультацыя "Роля беларускай мастацкай літаратуры ў развіцці дашкольнікаў"

Дарослы ведае, што кніга не толькі вучыць, развівае і выхоўвае дзіця, яна абуджае ў маленькім чалавеку самыя разнастайныя творчыя пачаткі, яна дапамагае дзіцячай фантазіі здабыць багатую вобразнасць і ўнутраны сэнс.

Дзіця не можа не гуляць, не выдумляць, не складаць. Гэта непазбежна, гэта яго спосаб пранікнення ў рэчаіснасць, Але, што менавіта ён выдумляе? Як складае і чаму складае менавіта гэта? Якія маральныя і эстэтычныя прычыны праяўляюцца ў дзіцячай гульні, якая патроху, часцяком незаўважна для самога дзіцяці, становіцца яго сапраўдным жыццём? Свет чытання, свет кнігі з яе літаратурнымі і графічнымі выявамі, дапамагае даросламу насыціцца і накіраваць дзіцячае ўяўленне. Кніга падае дзіцяці прыклад творчасці, прыклад творчага стаўлення да рэальнага часу. Менавіта тут, на кніжнай старонцы, малыя сустракаюць ўпершыню гарманічнае адлюстраванне рэчаіснасці. Кніжка распавядае самае галоўнае, паказвае самае прыгожае.

Ёсць у дзіцячай літаратуры розныя кнігі: вясёлыя і сумныя, але яны заўсёды жыццесцвярджальныя. Таму дзеці не могуць не любіць кнігу, таму радуюцца кнізе, як святу. А дарослыя павінны падрыхтаваць гэтую радасць, дапамагчы дзіцяці зразумець, адчуць кнігу ва ўсёй яе паўнаце.

Да нейкага ўзросту дзеці жывуць у казцы, як раўнапраўныя члены казачнага свету. I гэта натуральна, таму што казка блізкая і сугучная іх светаадчуванню. У самым пачатку жыцця яна сустракае дзяцей фантастычнымі вобразамі, займальнымі прыгодамі, маляўнічасцю і яркасцю свайго свету. Уся гэтая свежасць, чысціня, напеўнасць, гарманічная цэласць казкі служаць для маленькіх першым штуршком да развіцця фантазіі, мыслення, творчасці. Прастата і прыгажосць казачных герояў і іх учынкаў неабходныя дзіцячай свядомасці як першае адлюстраванне свету, сапраўдных чалавечых адносін у чыстым люстэрку сапраўднага мастацтва,

У кожнай казцы пракладзеная мяжа паміж Дабром і Злом. Яны непрымірымыя ворагі, яны знаходзяцца ў адвечнай барацьбе. I ў гэтым проціборстве заўсёды перамагае Дабро, заўсёды перамагае справядлівасць. Гэтая ідэя перамогі Дабра над Злом заўсёды пераканаўчая, таму што выконвалася і нараджалася разам з узнікненнем свядомасці людзей і ўдасканальвалася разам з яго развіццём, таму што працятая верай і надзеяй ўсяго чалавецтва ва ўрачыстасць добрых спраў. А вера гэтая падмацавана часам. Менавіта таму такая моцная казка і менавіта таму дзеці так вераць у яе. У амаль любой народнай казцы ўсё падпарадкоўваецца толькі дасканалым законам чалавечага быцця, тым ідэалам, якія прайшлі праверку многіх пакаленняў людзей, выкрышталізаваліся, сталі агульначалавечымі. I дзецям лёгка прыняць гэтыя ідэалы, легка пагадзіцца заканамернасцю.

Дзякуючы казцы, дзеці пачынаюць ўсведамляць найгалоўнейшыя ісціны чалавечага жыцця. Казка дапамагае фарміраваць асновы маральнасці, маралі, па законах якой ім трэба будзе жыць. Тая самая простая, найпростая казка, якую мы, стаўшы дарослымі, пачынаем лічыць дзіцячай забавай.

Чытайце з дзецьмі як мага болъш, а галоўнае пагаварыце, пра што прачыталі!

Крыніца:

Інтэрнэт-сайт https://infourok.ru/konsultaciya-dlya-roditeley-a-rol-hudozhestvennoy-literaturi-v-razvitii-rechi-doshkolnika-1257865.html

 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

першай кваліфікацыйнай катэгорыі                       А.А.Краўчук

згарнуць

Кансультацыя "Вывучаем беларускую мову разам з выхаванцамі"

Вельмі важна навучыць сёняшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

Увесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі, лічылкі ), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.

Так, пры навучаннi дашкольнікаў малодшага ўзросту (ад 2 да 4 гадоў) асаблiвую ўвагу неабходна ўдзяляць рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), з дзецьмі сярэдняга і старэйшага ўзросту (ад 4 да 6 гадоў) патрэбна ажыццяўляюць навучанню прадуктыўнаму маўленню, гэта значыць уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту). У час правядзення заняткаў выхавальнікі ва ўстанове дашкольнай адукацыі актыўна выкарыстоўваюць дыдактычныя і народныя гульні, малыя формы фальклору, народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі і паданні, інсцэніруюць казкі, вершы, таму мы вам раім каб вы са сваімі дзецьмі дома размаўлялі на беларускай мове, задавалі пытанні, а таксама гулялі ў розныя гульні, чыталі казкі,завучвалі вершы і г.д.

 Пачынаем размаўляць па-беларуску!

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям.

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

Крыніца:

інтэрнэт – сайт http://ok-forum.ru/index.php/topic,4.0.html

 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі                  Н.Ю.Карсюк

згарнуць

Роля сям’і ў выхаванні патрыятычных пачуццяў у дзяцей дашкольнага ўзросту

 
  Безумоўна, аснова выхавання чалавека закладваецца ў сям’і. Патрыятычнае выхаванне, цікавасць да духоўнага пачатку нашага жыцця таксама павінны пачынацца ў сям’і. Але ўмоў для гэтага сёння, на жаль, мала. І справа тут не ў адсутнасці ў бацькоў часу для педагагічных гутарак са сваімі дзецьмі, а ў нашым жаданні аберагчы іх ад цяжкіх задач, працы. Кожная сям'я - гэта свой замкнёны свет і сваё жыццё, сваей радасці і свайго смутку, клопаты і традыцыі, свой побыт. 

   У сучаснай сям’і вялікую частку часу дзіця мае зносіны з матуляй. Менавіта з ёй складаюцца даверчывыя адносіны, абмяркоўваюцца трывогі, пытанні, патрэбы. Аднак для дзяцей не менш важна і зносіны з татам. Чым часцей бацька мае зносіны з дзіцем, тым больш цеснымі становяцца эмацыянальныя сувязі, а чым раней бацька далучаецца да догляду за малым, тым мацней і глыбей яго бацькоўскія пачуцці.

   Устаноўлена, што ў сем’ях, у якіх законныя прадстаўнікі звяртаюць шмат часу на размовы, гульні з дзецьмі, дзеці лепш развіваюцца. Аднак даказана, што дзеці, пазбаўленыя магчымасці мець зносіны з закнныміпрадстаўнікамі або з адным з іх, валодаюць павышанай адчувальнасцю, маюць цяжкасці ў наладжванні кантактаў з аднагодкамі. Сур’ёзную небяспеку для развіцця дзіцяці ўяўляе адсутнасць эмоцый, ласкі, цеплыні пры хай нават і паўнавартасным задавальненні яго фізіялагічных патрэбаў. Толькі добрыя зносіны законных прадстаўнікоў з дзіцем спрыяюць усталяванню глыбокіх эмацыянальйных сувязяў, нараджаюць узаемную радасць.

    Выхаванне дзяцей у любві і павазе да законных прадстаўнікоў, шанаванні продкаў - адна з вядучых ідэй педагогікі. Іншая ідэя - гадаваць будучага сем’яніна з малых гадоў шляхам фарміравання станоўчых маральных якасцяў (працавітасці, памяркоўнасці, спагадлівасці, стараннасці, сціпласці, сумленнасці).

   Спецыяльныя сацыялагічныя і псіхолага-педагагічныя даследаванні паказалі, што сям’я і дзіцячы сад, маючы свае асаблівыя функцыі, не могуць замяніць адзін аднаго і павінны ўзаемадзейнічаць у імя паўнавартаснага развіцця дзіцяці.

Рэкамендацыі для аконных прастаўнікоў.

    Калі ў дзяцінстве дзіця адчувае пачуццё жалю да іншага чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сваіх бацькоў, ён набыў эмацыйны вопыт. Тым самым будзе пабудаваны шлях для асацыяцый эмацыйнага характару, а гэта з'яўляецца асновай, падмуркам больш глыбокіх пачуццяў, умовай паўнавартаснага развіцця чалавека.

  • Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго - роднай хаты, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага садка.
  • Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднай вёскі.
  • У час прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаварыце пра значэнне кожнага аб'екта.
  • Дайце ўяўленне аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, крамы, бібліятэкі і г.д. Паназірайце за працай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.
  • Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.
  • Пашырайце ўласны кругагляд.
  • Вучыце дзіця правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.
  • Чытайце яму кнігі пра Радзіму, яе герояў, пра традыцыі, культуру свайго народа.
  • Заахвочвайце дзіця за імкненне падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.

Крыніца інтэрнэт сайт https://www.maam.ru/obrazovanie/konsultacii-dlya-roditelej

Выхавальнік дашкольнай адукцыі                                 Н.Ю.Карсюк

згарнуць

Кансультацыя "Народная цацка ў жыцці дашкольніка"

«Хто не ведае свайго мінулага – той не мае будучыні»

(Народная мудрасць)

Выхаваць свядомага грамадзяніна і патрыёта азначае сфарміраваць у дзіцяці комплекс вызначаных ведаў, асобасных якасцяў і рыс характару:

– патрыятычную накіраванасць, грамадзянскую адказнасць і мужнасць;

– павагу да бацькоў, свайго радаводу, традыцый і гісторыі роднага народа;

  • дысцыплінаванасць, працавітасць, творчасць, клопат аб прыродзе і экалогіі роднай зямлі;
  • паважлівае стаўленне да культуры, вераванняў, традыцый і звычаяў нашага народа.

Каб дзеці сталі творцамі свайго лёсу, неабходна, каб яны трывала засвоілі духоўнасць, культуру роднага народа, глыбока пранікліся нацыянальным духам, ладам жыцця і мыслення. Для гэтага неабходна вярнуцца да маральных традыцый выхавання дзяцей: імкненне да дабра і прыгажосці, справядлівасці і праўды. Бо дзіця не нараджаецца маральным ці амаральным, ён паступова становіцца такім у залежнасці ад таго, у якім асяроддзі, у якіх умовах жыве, якое атрымлівае выхаванне. Для гэтага дарослым трэба паказваць прыгажосць прыроды, слухаць духоўнуго музыку, чытаць мастацкія літаратурныя творы, знаёміць з дэкаратыўна- прыкладным мастацтвам. Таму бацькі павінны стаць прыкладам для малых» рабіць дабро самім і накіроўваць дзяцей на такія ж праявы, як ветлівасць, спачуванне, міласэрнасць.

Выхоўваць духоўныя каштоўнасці трэба з першага года жыцця. Дзеці пазнаюць усё праз гульню і цацкі.

Дарослыя прывыклі купляць цацкі ў крамах і супермаркетах, а раней выраб цацак быў выдатным рамяством рукадзельніц.

Вясной дзеці з асаблівым стараннем майстравалі розныя свістулькі, упрыгожваючы іх мастацкімі малюнкамі.

Дзяўчынкі ўмела плялі вянкі, рабілі лялькі. Пад восень, калі з поля збіралі гародніну, дзеці майстравалі пацешныя маскі. Вымалі мякаць з гарбуза, выразалі вочы, нос і рот, а ўнутр устаўлялі свечку. Увечары, як змяркалася, выходзілі на вуліцу.

Дарослыя ствараюць умовы знаёмства дзяцей з народнай гульнёй і цацкай. Выхаванне юнай душы – сапраўднае мастацтва, якое будавалася на ідэі дабра. А дабро, выяўляецца з першымі пробліскамі свядомасці, з першымі ўяўленнямі і думкамі пра навакольны свет. Сухамлінскі пісаў: «Гульня – гэта велізарная светлае акно» праз якое ў духоўны свет дзіцяці ўліваецца жыватворны струмень уяўленняў, паняццяў. Гульня – гэта іскра, якая запальвае агеньчык дапытлівым і дапытлівасці». Падыходзячы да народнай цацкі з педагагічнага пункту гледжання, мы бачым, што яна заснаваная на тонкім веданні псіхалогіі дзіцяці і рознабакова ўздзейнічае на развіццё яго пачуццяў, розуму, характару і інтэлекту.

 

Крыніца:

Інтэрнэт-сайт https://www.maam.ru/detskijsad/konsultacija-dlja-roditelei-narodnye-igrushki-v-zhizni-doshkolnikov.html

 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі                    Т.Л.Тамашэня

згарнуць